Вы здесь
На Калінінскім выбарчым участку ўжо з васьмі гадзін раніцы ажыўлена БелТА: в стране и мире Выборы 

На Калінінскім выбарчым участку ўжо з васьмі гадзін раніцы ажыўлена

На Калінінскім выбарчым участку ўжо з васьмі гадзін раніцы ажыўлена. Громка гучыць музыка- хацімчане спяшаюцца прагаласаваць. Нехта ідзе на ўчастак з дзеткамі,  хтосьці пасля працоўнай змены, вельмі  актыўна галасуюць пенсіянеры. Ужо да паловы дзевятага на ўчастак з’явілася больш трыццаці чалавек.

Адным з першых у дзень выбараў прыйшоў першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Аляксандр Ляйчынскі. Аляксандр Пятровіч адначыў, што гэты дзень вельмі значны для яго як для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, бо яму зусім неабыякавы лёс краіны, дзе жывуць яго дзеці і ўнукі.

Як адзначыла старшыня камісіі па дадзеным участку Таццяна Самусева ніякіх заўваг няма, галасаванне ідзе добра. У датэрміновым галасаванні па Калінінскаму ўчастку прыняла ўдзел 728 чалавек. Гэта вельмі станоўчы паказчык таго, што хацімчане з усёй адказнасцю выконваюць свой грамадзянскі абавязак .

Вольга ЗАЙЦАВА

 

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲