Вы здесь
Аператар машыннага даення ААТ «Бабушкіна падвор`е» Наталля Пазнякова адказна ставіцца да сваёй працы Личность 

Аператар машыннага даення ААТ «Бабушкіна падвор`е» Наталля Пазнякова адказна ставіцца да сваёй працы

Аператар машыннага даення ААТ «Бабушкіна падвор`е» Наталля Пазнякова якраз з ліку тых людзей, аб якіх так часта кажуць — дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.

Яе дзень, як і ў большасці сельскіх жыхароў, пачынаецца вельмі рана. Да ранішняй дойкі трэба яшчэ і па дому паспець усё зрабіць — сям’я ў жанчыны немаленькая і на працу трэба своечасова прыйсці. А яе працоўны дзень пачынаецца ўжо з пяці гадзін раніцы.  Наталля Мікалаеўна вырасла ў вёсцы і ведае кошт сялянскай працы, але скардзіцца на нейкія цяжкасці жанчына не прывыкла, як і не прывыкла сядзець без справы.

Вельмі адказна аператар ставіцца  да сваёй працы. Па замацаванай групе у яе адзін з самых высокіх паказчыкаў — 7191 кг на адну карову. Але Наталля Пазнякова  толькі сціпла ўсміхаецца —  яна проста выконвае сваю працу адказна, ніякіх там асаблівых сакрэтаў поспеху ў яе няма.

— Гэты год аб’яўлены як Год малой радзімы. Я часта ўспамінаю, якой мая вёска была раней, і якая яна зараз. Я люблю тут усё: некранутую нікім прыроду і свежае паветра, мне знаёмая  тут кожная сцяжынка і кожны каласок. Таму  ад усёй душы хачу пажадаць, каб мая вёска, дзе я нарадзілася, вырасла і жыву, дзе растуць мае дзеткі,  год ад года толькі квітнела, каб, як і некалі, адусюль звонка гучаў дзіцячы смех.

Вольга Зайцава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲