Вы здесь
Віта Шэдзько, ўрач–анестэзіёлаг-рэаніматолаг Хоцімскай ЦРБ, з дзяцінства марыла быць медыкам Личность 

Віта Шэдзько, ўрач–анестэзіёлаг-рэаніматолаг Хоцімскай ЦРБ, з дзяцінства марыла быць медыкам

На пытанне, калі  ўрач–анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы  здароўя “Хоцімская ЦРБ” вырашыла звязаць сваё жыццё з медыцынай, Віта Шэдзько адказвае без роздуму — з дзяцінства.

 А калі падрасла, з лёгкасцю змагла рэалізаваць свае дзіцячыя мары і мары свайго таты (дарэчы, які таксама некалі хацеў  стаць урачом — аўт.) і паступіла ў Гомельскі медінстытут. А пасля праходжання інтэрнатуры малады ўрач вярнулася да сваіх родных пенатаў.

— Праца медыка, бадай, адна з самых складаных, таму што на карту заўжды пастаўлена чалавечае жыццё. Штодзённа і штохвілінна ад нас залежаць чалавечыя лёсы, таму ў нас няма права на памылку. Аддзяленне рэанімацыі самае складанае, таму што тут часта бывае ў некалькі хвілін ідзе сур’ёзная барацьба. І гэта вельмі няпроста, тут нельга быць неадказным, ці праяўляць абыякавасць. Але з упэўненасцю магу сказаць: праца мая цяжкая, але любімая, — дзеліцца Віта Вітальеўна.

Сама ўрач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг прызнаецца, што работа  ў падобным аддзяленні  патрабуе “жалезных нерваў” і поўнай самааддачы. Але ўжо за той непрацяглы час, что працуе, яна змагла заваяваць аўтарытэт не толькі на ўзроўні раёна, але і вобласці. Якраз у мінулым годзе медык была адзначана спецпрэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. У гэтым годзе Віта Вітальеўна сярод перадавікоў  раёна праходзіць як лепшы работнік у сферы аховы здароўя.

– Што хочацца пажадаць сваім землякам? Безумоўна, быць здаровымі і цаніць сваё здароўе. Таму што мы рэдка задумваемся аб ім, калі нічога не трывожыць. І толькі, калі “прыхопіць”, тады гатовыя заплаціць любыя грошы, каб толькі стала лепш. Многае залежыць ад нас саміх, ад нашага ладу жыцця, прывычак. А яшчэ хочацца пажадаць быць больш добрымі і памяркоўнымі да знаёмых і  нават незнаёмых людзей. Бо так  часта самымі лепшымі лекамі ад любых хвароб становяцца любоў, дабрыня  і падтрымка.

Вольга Зайцава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲