Вы здесь
Ва ўсім вінаваты «зялёны змій»… Общество 

Ва ўсім вінаваты «зялёны змій»…

У канцы мінулага тыдня прайшло чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімск, які ўзначальвае Аляксандр Цішчанка, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі.

На СГПАП прыйшлі людзі, што ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, і якія ва ўсіх сваіх няшчасцях з “зялёным зміем” бачаць вінаватымі каго заўгодна, акрамя сябе. Першы парушальнік Пётр Іванавіч працуе, але вось у яго атрымаўся адгул, і мужчына вырашыў з раніцы  “прыняць 150”, мабыць, каб вольны ад працы дзень прайшоў весялей.  Але замест гэтага, дзень тут жа не задаўся. У хуткім часе ён быў спынены ў грамадскім месцы супрацоўнікамі міліцыі, як кажуць, на месцы злачынства. Мужчына пакаіўся — абяцаў больш так не рабіць.

А вось Валянцін Іванавіч на новым месцы працы затрымаўся некалькі дзён. Таксама быў спынены супрацоўнікамі праваахоўных органаў у стане алкагольнага ап’янення. Кіраўніцтва арганізацыі, дзе рабіў мужчына, не прыйшло ў захапленне, калі даведалася  пра прыгоды свайго працаўніка. Жонка таксама на дадзены момант без сродкаў да існавання. На пытанне, за што сям’я думае жыць далей, мужчына адмоўчваецца, але завярае  прысутных, што варыянты ёсць. Члены СГПАП прапанавалі яму аптымальнае выйсце з сітуацыі. Цяпер застаецца спадзявацца, што словы парушальніка не разыйдуцца са справамі.

Валерый Міхайлавіч у «вясёлым» стане затрыманы ўжо не ўпершыню, ён ужо паспеў пабываць і на КСН. З жонкай сабраўся развесціся, не адпавядае яна ідэалу. Але і сам мужчына далёка ад яго. І няхай бы вырашалі свае адносіны колькі ўздумаецца, прычым тут дзіця? Аляксандр Цішчанка і ўсе прысутныя здзіўляюцца, няўжо Валерыю не патрэбна немаўля, лепш, калі яго забяруць органы апекі. Той задумваецца і здаецца ўсё разумее. Чаму толькі пакуль не прытрымліваецца тых парад, якія яму прапаноўваюць  спецыялісты, невядома.

У Міхаіла Міхайлавіча ўжо стала добрай традыцыяй штогод  хадзіць да сябра на дзень нараджэння. Але так атрымліваецца, што мужчына не разлічвае сваіх магчымасцей, каб як мага раней і прыстойней дабрацца дадому. Ён ужо добра пазнаёміўся з супрацоўнікамі РАУС, бо і раней быў спынены ў вясёлым стане стражамі правапарадку.

Таццяна Аляксееўна прыйшла разам з сяброўкай. Вырашылі ў выхадныя  адпачыць, крыху расслабіліся, але вяселле скончылася не вельмі добра. Сяброўкі паабяцалі больш не трапляцца ў падобным стане, а калі іх прозвішчы і пачуюць, дык лепш на злёце перадавікоў, не менш. Прысутныя з такой прапановай згадзіліся.

У гэты дзень таксама былі заслуханы справаздачы супрацоўнікаў ЦРБ і РАУС па тэмах: “Аб мерах па прафілактыцы злоўжывання спіртнымі напоямі, ужывання наркатычных і таксічных сродкаў”, а таксама “Аб прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі г.п Хоцімск”.

Уласн. інфарм.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲