Вы здесь
Непаўналетнія з Хоцімску апуныліся ў кроку ад крымільнай справы Общество 

Непаўналетнія з Хоцімску апуныліся ў кроку ад крымільнай справы

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх, дзе былі разгледжаны паводзіны трох падлеткаў, якія разам здзейснілі зусім непрыглядны ўчынак.

11 лютага Міхаіл, Карына і Анжаліка прагульваліся па вуліцы Ціміразева г.п. Хоцімска. Праходзячы міма могілак, вырашылі зайсці на тэрыторыю месцаў пахавання, каб, як растлумачыў членам камісіі Міхаіл, «паказытаць нервы». У выніку пасля іх візіту аказаўся сагнутым металічны крэст і зламаны драўляны. Аб гэтым факце на наступны дзень паведаміў у РАУС праязжаючы міма мясцовы грамадзянін.

Для непаўналетніх гэты ўчынак абыйшоўся, мякка кажучы, без наступстваў, бо родныя пахаваных на тых могілках даравалі псаванне рытуальнага помніка. Аднак гэтая сітуацыя магла б скончыцца зусім інакш. У распачынанні крымінальнай справы было адмоўлена. Падлеткі ўжо пераасэнсавалі свае паводзіны і зрабілі пэўныя высновы. Усім траім вынесены афіцыйныя папярэджанні КСН.

На пасяджэнні ў працоўным парадку разгледжаны інфармацыйная запіска пракуратуры Магілеўскай вобласці аб стане злачыннасці і мерах па прафілактыцы супрацьпраўных дзеянняў сярод непаўналетніх, забеспячэння іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама вынікі маніторынгу ўстаноў адукацыі раёна.

Алена БАРАВІКОВА

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲