Вы здесь
Калектыў СПЦ прызнаны адным з лепшых у вобласці Общество 

Калектыў СПЦ прызнаны адным з лепшых у вобласці

Заўжды прыемна пачуць навіны, аб тым, што хацімчане вяртаюцца з вобласці з новымі ўзнагародамі. І зусім не мае значэння, у якой галіне нашы дасягаюць поспеху. Важна наступнае: мы здольны трымаць высокую планку і ў чарговы раз
даказваем гэта.
Літаральна, некалькі дзён таму, перагортваючы старонкі абласной газеты, сустракаю фотаздымак, на якім сярод значнай колькасці ўдзельнікаў мерапрыемства Таццяна Лімарава, дырэктар Хоцімскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Чытаю артыкул: “У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленню адукацыйнай дзейнасці і ўладальнікаў звання “Лепшы па прафесіі за 2017 год”. Дыплом 2-ой ступені з рук начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Рыжкова атрымала і Таццяна Пятроўна.
Толькі пачаўся тыдзень, але напружаны графік дырэктара СПЦ не адразу дазваляе назначыць сустрэчу. Спяшаюся да калектыва пераможцаў, і пакуль некалькі хвілін чакаю начальніка, кідаю позірк на шафу, у якой красуецца нядаўняя ўзнагарода. Побач шафа, запоўненая папкамі, нарматыўнымі дакументамі, пратаколамі, пастановамі КСН.
— Якія пачуцці выпрабоўвалі, атрымліваючы ўзнагароду? — такім было першае пытанне.
— Самыя станоўчыя. Вельмі прыемна, што праца нашага цэнтра адзначана на высокім узроўні. Безумоўна, гэта вынік працы ўсіх супрацоўнікаў цэнтра. На сённяшні дзень наш калектыў складаецца з 6 чалавек, кожны выконвае сваю працу адказна. І, дзякуючы граматным адносінам кожнага з працаўнікоў цэнтра, наша работа атрымала такую адзнаку, — дае каментар дырэктар.
Калі спыніцца на рабоце цэнтра, то можна многае расказаць, але спынімся толькі на некаторых момантах. Галоўнымі накірункамі сацыяльна-педагагічнай ўстановы з’яўляецца рэалізацыя праграмы выхавання і абароны правоў і інтарэсаў дзяцей, рэабілітацыі і аказання псіхалагічнай дапамогі сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. І самым важным у такіх сітуацыях з’яўляецца не выключэнне дзяцей з сем’яў, а захаванне паўнавартаснай ячэйкі нашага грамадства. З гэтай мэтай СПЦ садзейнічае з зацікаўленымі ведамствамі і арганізацыямі: установамі адукацыі, РАУС, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ЦРБ, сельвыканкамамі, камісіяй па справах непаўналетніх. А вынікам такой узгодненай міжведамаснай працы з’яўляецца вяртанне дзяцей у біялагічную сям’ю. Гэта, мабыць, адзін з самых важных момантаў у рабоце, а ўсмешкі на тварах дзетак з’яўляюцца самым добрым падарункам як для бацькоў, так і для супрацоўнікаў цэнтра.
— На дзяржаўным забеспячэнні ў раёне знаходзіцца 28 дзяцей. Кожны месяц вядзецца і карэктуецца ўлік дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пастаянна праходзяць рэйды, на базе цэнтра праводзяцца метадычныя аб’яднанні, семінары, круглыя сталы. Пасля праведзенай працы па аздараўленні становішча ў сем’ях зацікаўленымі службамі ў біялагічныя сем’і вернута 25 з 44 непаўналетніх. Рэалізацыя прынцыпова новай сістэмы працы па прафілактыцы дрэннага сямейнага становішча дазволіла зменшыць працэс росту сацыяльнага сіроцтва. Калі зрабіць аналіз: на 1 студзеня гэтага года на ўліку ў СНС знаходзіцца 41 чалавек, а гэта на 12 чалавек менш да аналагічнага перыяду мінулага года. Такая станоўчая статыстыка не можа не радаваць. Як ужо адзначалася, важна захаваць сям’ю, але, калі дзіця трапляе ў прыёмную, дык важна сачыць, каб адчуваў ён сябе там камфортна. З 2006 года для прыёмных бацькоў працуе клуб “Мая сям’я” пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Наталлі Шобік, а такія прыёмныя сем’і, як Махавіковы і Абраменка заўжды прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах не толькі раённага, але і абласнога маштабу, і кожны раз становяцца пераможцамі, — канстатуе Таццяна Лімарава.
Знаёмячыся са статыстыкай, не магла не спытаць Таццяну Пятроўну аб выпадках у практыцы, якія асабліва запомніліся. Але такіх за перыяд працы цэнтра назбіралася нямала, кожны запамінальны. Слухаючы кожную з гісторый, цяжка было стрымаць эмоцыі. А бачыць, знаходзіць кантакт, перажываць штодзённа — ці не гэта сапраўдны подзвіг? І гэтыя людзі здзяйсняюць яго кожны дзень у імя сям’і, усмешкі і іскрынкі ў дзіцячых вачах.
Вольга ЗАЙЦАВА.
На здымку (злева направа):
В. Войценка, Н. Шобік, Т. Лімарава,
М. Кільбіна, Н. Лепкіна, Т. Еўсеенкава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲