Вы здесь
Мікалай Кокатоў чакае раенку з нецярпеннем Личность 

Мікалай Кокатоў чакае раенку з нецярпеннем

— З’яўляюся пастаянным падпісчыкам “Шлях Кастрычніка” доўгі час. Хоць падпісваўся і на іншыя выданні, але самай цікавай і роднай заўжды з’яўлялася свая мясцовая. З раёнкі заўсёды можна даведацца аб людзях, якія жывуць побач, аб іх поспехах і дасягненнях. Безумоўна, самай любімай для мяне з’яўляецца тэма сельскай гаспадаркі, паколькі працую ў гэтай галіне сам. У першую чаргу і з задавальненнем чытаю артыкулы Аляксандра Ляйчынскага, ён добра раскрывае дадзеную тэматыку, іншы раз нават хочацца бачыць яшчэ больш сельскагаспадарчай інфармацыі. Звычайна чытаю нашу газету ад пачатку да канца, мне падабаецца ў ёй усё,- дзеліцца Мікалай Кокатаў, антыкрызысны кіраўнік ААТ “Ліпаўка”.
Мікалай Іванавіч — чалавек пазітыўны і наватарскі. Трэба прызнацца, сельская гаспадарка- даволі няпростая галіна, і без крытыкі іншы раз тут не абыходзіцца. Але кіраўнік да яе адносіцца аб’ектыўна, і не імкнецца ўспрыняць як нешта крыўднае, усё больш робіць адпаведныя вынікі, каб выправіць сітуацыю у станоўчы бок. Мікалай Іванавіч з тых людзей, што не прывыклі кідаць слоў на вецер, менавіта, за гэту якасць кіраўніка паважаюць у калектыве.
— Кожны хацімчанін, якому неабыякавы лёс роднага края, проста павінен падпісацца на “ШК”. Асабіста я газету чакаю з нецярпеннем, заўжды прыемна трымаць у руках ”свежы” нумар, які яшчэ пахне тыпаграфскай фарбай. Газета для мяне асноўная крыніца інфармацыі, і нягледзячы на імклівы век тэхналогій, аддаю перавагу менавіта ёй. Вельмі прыемна бачыць на старонках фотаздымкі тых, з кім знаёмы, чытаць імёны нованароджаных дзетак, або маладых людзей, што заключылі шлюбы. Часта сярод гэтых прозвішчаў бачыш ужо ўнукаў і праўнукаў сваіх равеснікаў. Лічу, што ўсе актуальныя тэмы добра асвятляюцца. Усім пераменам, што адбываліся ў раёнцы з году ў год, магу даць толькі станоўчую адзнаку. Вельмі люблю сваю раёнку. Хачу пажадаць “ШК” і ўсім супрацоўнікам толькі росквіту, — дадае Мікалай Іванавіч.
Дзякуй, дарагія нашы падпісчыкі за тое, што падтрымліваеце і крочыце па жыцці з намі. Для нас, працаўнікоў рэдакцыі, такія вось сустрэчы і добрыя пажаданні вельмі важныя. Падчас такіх гутарак мы, карэспандэнты, даведваемся шмат карыснай інфармацыі: што чытачы жадаюць бачыць на старонках раёнкі, артыкулы якой тэматыкі карыстаюцца папулярнасцю і многае іншае. І прыемна, што наша газета адыгрывае ў вашым жыцці далёка не апошнюю ролю.
Дзякуй, Мікалай Іванавіч, і вам за добрыя пажаданні. Спадзяемся, што і далей будзеце гэтак жа крочыць з любімай раённай газетай.
Вольга Зайцава

Похожие записи

Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲