Вы здесь
Для маладых Хоцімшчына лепшае месца для жыцця Год малой родины 

Для маладых Хоцімшчына лепшае месца для жыцця

Досыць часта даводзіцца чуць: я люблю свой край, я ганаруся сваёй радзімай. За што ж мы яе любім, нашу сінявокую? І раптам адказ узнікае сам. За ўсё. За кожны куточак, лісточак, травінку, дрэўца, дом, сяброў. А яшчэ я часам думаю аб тым, як будзе выглядаць край майго маленства заўтра, праз месяц, праз некалькі год? У марах малюю свой горад: невялічкі, але такі прыгожы і ўтульны, ён красуецца ў зелені дрэў і кветнікаў, адусюль звонка гучаць дзіцячыя галасы і радасны смех. Гэта самае прыгожае месца на ўсёй зямлі — тут знаёма ўсё да дробязяў. Здаецца і паветра тут нейкае асаблівае, дыхаеш, а яно такое салодкае. На самай справе ў думках слоў аб малой радзіме значна больш, ды чамусьці, калі пачынаю разважаць, яны раптам губляюцца. Але радзіма, яна як і маці адна. І тут не варта сумнявацца ці спрачацца.
Не стану выкарыстоўваць прывычных штампаў, якімі звычайна характарызуюць людзей, што засталіся там, дзе нарадзіліся. Але ўсё ж канстатую: сям’я Прахарэнак лічыць, што радзіма кожнага чалавека там, дзе яго карані. Гэта маладая сям’я ўжо неаднойчы паспела трапіць у поле зроку карэспандэнтаў раёнкі і палюбіцца публіцы. Вельмі шкада, што падчас чарговай сустрэчы, не давялося заспець дома главу сямейства. Прыйшлося гаспадыні ўсё расказваць самой.
Крысціна родам з Хоцімшчыны. Адразу пасля заканчэння школы дзяўчына паступіла ў каледж мастацваў на харэаграфічнае аддзяленне. Чаму менавіта туды? Адказ просты. Падчас наведвання ўрокаў Рымы Шалганавай у школе мастацтваў, якія ну проста нельга было не палюбіць, цвёрда вызначылася з выбарам будучай прафесіі. Калі адвучылася, ужо настаўніцай, прыйшла працаваць по спецыяльнасці. Тады і з будучым мужам пазнаёмілася. Якім жа было здзіўленне ў абодвух, калі дазналіся, што іх дні нараджэнні цалкам супадаюць, толькі гады крыху адразніваюцца.
Наступны прыемны сюрпрыз чакаў маладую пару, калі дазналіся, што ў хуткім часе стануць бацькамі. Нараджэнне двойні стала для сям’і шчасцем у квадраце. Чарговым супадзеннем стала падзея, калі немаўляткі з’явіліся на свет 14 лютага, якраз у дзень усіх закаханых. Таму цяпер не толькі дзеткі, але і бацькі спраўляюць дні нараджэнні разам. А якраз у гэтым годзе Соф’я і Яраслаў адзначылі свой першы дзень нараджэння, яшчэ ў гэтым годзе яны ўпершыню будуць катацца на каруселях… урэшце, яшчэ шмат чаго яны паспрабуюць упершыню.
— Скажыце, Крысціна, не думалі аб тым, каб пераехаць у нейкі іншы горад?
— Раней, калі вучылася, заўжды хацелася вярнуцца дамоў, сумна было, калі зноў адпраўлялася на вучобу. Адным з самых любімых месцаў у дзяцінстве быў Іваноўскі гай, куды часта бегалі гуляць. У мяне тут шмат сяброў, з якімі маем зносіны і зараз. Але трэба сказаць, што будучае нашага гарадка ў нашых руках, і мы павінны трымаць яго як мага мацней.
Хоцімскі раён адзін з самых чыстых у вобласці, а, можа, і ў краіне. Дыхаць чыстым паветрам — чым жа гэта дрэнна? Для маленькіх дзетак гэта безумоўны плюс. У плане пабудовы жылля для моладзі таксама асаблівых складанасцей няма. Для сямей, што пражываюць у нашым рэгіёне нядрэнныя ўмовы з крэдытаваннем, — дзеліцца маладая маці.
Наперадзе ў сям’і Прахарэнка нямала планаў на будучыню: годна выхоўваць дзетак, скончыць вышэйшыя навучальныя ўстановы, набыць уласнае жыццё, а яшчэ адправіцца ў далёкае падарожжа. Можа камусьці такія планы пададуцца напалеонаўскімі, але маладая сям’я ўпэўнена, калі ёсць доўгачаканая мэта, то да яе абавязкова можна прыйсці.
Калі бачыш такіх рашучых людзей, з’яўляецца ўпэўненасць у тым, што будучыня Хоцімшчыны ў надзейных руках. І наш край год ад года будзе квітнець і маладзець.
Вольга Зайцава

Похожие записи

Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲