Вы здесь
У яслі-сад №3 робяць лепшыя цацкі у вобласці Общество 

У яслі-сад №3 робяць лепшыя цацкі у вобласці

У кожнага ў дзяцінстве была любімая цацка. У кагосьці гэта была машынка, у некага плюшавы мішка, а ў кагосьці лялька. Некаторыя і зараз захоўваюць яе, як успамін аб дзяцінстве.

Цацка — нязменны спадарожнік дзіцяці з першых дзён нараджэння і неад’емная частка яго жыцця. Яна выступае як прадмет забавы, радасці, і ў той жа час, як найважнейшы сродак псіхічнага развіцця дашкольніка. Напрыклад, лялька падахвочвае гуляць у дочкі-маці, машынка — у шафёра. Дзіця не проста гуляе з цацкай, ён адухаўляе яе, успрымае як сябра, з якім можна падзяліцца сваімі радасцямі, маленькімі таямніцамі, перажываннямі. Цацка цалкам пад уладай дзіцяці, яго фантазіі: ён можа ператварыць любімага мішку то ў дзіця, то ў казачнага героя.
З дыдактычнымі цацкамі дарослы знаёміць немаўлят ужо на першым годзе жыцця: менавіта тады рабяты вучацца адрозніваць, супастаўляць, называць колеры, формы, велічыні прадметаў, атрымліваюць уяўленне аб колькасці і якасці прадметаў. Калі дзіця падрастае, у яго з’яўляюцца новыя забавы. Ён імкнецца навучыцца катацца на ровары, роліках і лыжах.
У ДУА “Яслі-сад № 3” вялікае значэнне адводзіцца выхаванню дзетак з дапамогай цацак. Нядаўна на базе дзіцячага садка прайшоў конкурс “Навучальная цацка ручной працы як вынік творчасці і кампетэнтнасці педагога ўстановы дашкольнай адукацыі”, удзел у якім прынялі выхавацелі ўсіх узроставых груп. Усе прадстаўленыя працы былі цікавымі, яркімі і заслугоўвалі ўвагі. Але для далейшага ўдзелу, ужо ў абласной выстаўцы-прэзентацыі, кампетэнтнае журы выбрала наступныя работы: дыдактычную цацку “Святлафорчык” (выхавацель Наталля Анціпенка), інтэр’ерную цацку “Мастак Цюбік” (выхавацель Вольга Чамахуд), дыдактычную ляльку “Модніца-сезонніца” (калектыўная праца выхавальнікаў Алены Відусавай, Наталлі Андрэевай, Вольгі Сцепаненка, Наталлі Каралёвай, Яўгеніі Верам’ёвай), а таксама гульнёвы тэатр “Рэпка”, які зрабіла Таццяна Данцова, намеснік заведуючай па асноўнай дзейнасці.
Наступным этапам, дзе працы атрымалі высокую адзнаку і былі адмечаны сертыфікатам, стаў удзел выхавальнікаў у абласной выстаўцы-прэзентацыі дадзенай тэматыкі.
— Навучальная цацка прывучае выхаванцаў да міру слоўнага мастацтва і тэатра, у рабят фарміруецца інтарэс да навакольнага свету. Напрыклад, цацку “Рэпка” з цікавымі фігуркамі-трансформерамі можна выкарыстоўваць як пры расказванні казкі педагогам, так і дзеткі самастойна могуць выступіць у ролі маленькіх казачнікаў. А вось з дапамогай цацкі “Модніца-сезонніца” у рабят фарміруецца ўяўленне пра кожную пару года, — дзеліцца Таццяна Эдуардаўна.
Дзеткі заўсёды будуць гуляць з цацкамі, бо яны не толькі падахвочваюць дзяцей да гульняў рознага накірунку, але і дапамагаюць дзіцяці ўвайсці ў ролю, стварыць любімую выяву, ажыццявіць задуманае.Напрыканцы хочацца нагадаць бацькам: трэба разумець, што для дзіцяці важна не колькасць цацак, а іх разнастайнасць і адпаведнасць узросту.
Вольга Зайцава

Похожие записи

Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲