Вы здесь
Выхаванне маленькіх патрыётаў Общество 

Выхаванне маленькіх патрыётаў

На працягу дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі застаецца самай кранальнай і слаўнай датай. Ніякія іншыя святы не могуць параўнацца з ёй.
Ужо стала традыцыйным напярэдадні свята ва ўстановах дашкольнай адукацыі праводзіць мерапрыемствы на дадзеную тэматыку. Не стаў выключэннем і гэты год. Ва ўсіх групах дзіцячага садка №3 з дзецьмі былі праведзены тэматычныя заняткі і гутаркі з выкарыстаннем ілюстрацый і фатаграфій, прысвечаных ваенным дзеянням, рабяты малявалі, рабілі цікавыя вырабы. А на мінулым тыдні з удзелам выхаванцаў сярэдняй групы №1 і іх педагогаў, прайшло мерапрыемства «Няхай будзе на планеце мір добры, як вясна!», да якога з задавальненнем далучыліся дзеткі з іншых груп.


Прадставіць карціну ваенных дзеянняў дапамаглі розныя заданні, дзе дзеткі праявілі сябе як сапраўдныя артысты. Напрыклад, дзяўчынкі змаглі ператварыцца ў сапраўдных медсясцёр і аказаць дапамогу «параненаму». Вельмі спадабалася рабятам заданне з лістом, які трэба было даставіць у штаб, прайшоўшы нямала перашкод. Таксама маленькія патрыёты прачыталі вершы аб самай страшнай трагедыі чалавецтва, разгадалі ваенныя загадкі, увазе прысутных быў прадстаўлены фільм аб вайне.
— Дзеці павінны ведаць, якой цаной дасталася перамога нашай краіне, пачынаючы з дзіцячага садка. Думаю, мерапрыемства знайшло водгук у душах зусім юных патрыётаў, бо яны ўсе вельмі ўважліва глядзелі фільм, слухалі песні, пелі «Кацюшу». З вялікай цікавасцю разглядалі баявыя медалі, якія прынесла музычны кіраўнік Раіса Рафеенка. А потым усе прысутныя зрабілі вынік аб тым, што яны хочуць жыць пад мірным небам, — дзеліцца выхавальнік групы Таццяна Федаркова.
Дзень Перамогі — свята і светлае, і сумнае адначасова. «Ніхто не забыты і нішто не забыта». Пакуль людзі жывыя і ў сэрцах у нас гучаць гэтыя словы, наша гісторыя не скончыцца. Пра перамогу ў гэтай вайне будуць памятаць і нашы дзеці, і ўнукі.

Вольга Зайцава

Похожие записи

Оставить комментарий

Return to Top ▲Return to Top ▲