Вы здесь
Іван Сягранёў — быць настаўнікам фізкультуры яго прызванне Личность 

Іван Сягранёў — быць настаўнікам фізкультуры яго прызванне

19 мая адзначана ў календары святаў нашай рэспублікі як Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Традыцыйна лічыцца, што гэтае свята адзначаюць трэнеры, настаўнікі фізічнай культуры, спартсмены. Але на самай справе гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх тых, хто ўзяўшы пад кантроль сваю ляноту і апатыю выконваюць штодзённыя трэніроўкі, а таксама і тых, хто выбірае здаровы і актыўны лад жыцця.

Сёння мне хочацца расказаць пра настаўніка, які душой балее за сваю школу. Гэтым чалавекам з’яўляецца Іван Сегранёў, настаўнік фізкультуры і здароўя СШ №1 Хоцімска. Івана Якаўлевіча, па праву, можна назваць адным са старэйшын педкалектыву, таму што вось ужо амаль 29 гадоў ён працуе на карысць сваёй роднай школы. Роднай не толькі таму, што працуе ў ёй так доўга, а яшчэ і таму, што ён з’яўляецца выпускніком гэтай навучальнай установы. Калісьці сам, як і яго вучні сёння, бег на ўрок фізкультуры, каб ненадоўга абстрагавацца ад астатніх урокаў.
Па словах Івана Якаўлевіча, фізкультура яму падабалася заўсёды. Ён з вялікім задавальненнем хадзіў на ўрокі Віктара Пруднікава і Міхаіла Старых. Магчыма, іх стаўленне да прадмета і паўплывала на выбар выпускніка ў будучыні.
Адслужыўшы ў Арміі, паступіў у Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім. А.А. Куляшова, дзе атрымаў спецыяльнасць настаўніка пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і фізкультуры. Маладому спецыялісту адразу знайшлася праца ў школе — з 1985 па 1989 гады з’яўляўся настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі Забялышынскай сярэдняй школы. Пасля гэтага прыйшоў працаваць у першую школу, дзе ўсе гэтыя гады з вялікім задавальненнем займаецца з дзецьмі розных узростаў.
Настаўнік фізкультуры — прафесія асаблівая. Нам, староннім людзям, часам здаецца простай: «Падумаеш галы, секунды, пабегалі, паскакалі, падыхалі»… Але на самай справе такая праца тоіць у сабе велізарную скарбніцу ведаў і ўменняў.
Мяняецца час, мяняецца школа, мяняюцца і самі дзеці. Для таго каб вучням было цікава хадзіць на ўрокі, настаўніку пастаянна неабходна спазнаваць для сябе новае, каб па-новаму, у нагу з часам, выкладаць свой прадмет і весці выхаваўчую працу. І ўсё гэта, вядома, дзеля сваіх вучняў.
На ўроках Івана Якаўлевіча няма ніводнага незацікаўленнага вучня, кожнаму вопытны педагог дапамагае стаць першаадкрывальнікам у свеце спорту. Яго ўрокі — гэта магчымасць карысных адносін настаўніка і вучня, якія нараджаюць станоўчыя эмоцыі. Гэта фрагмент звычайнага жыцця дзяцей, так як, займаючыся фізкультурай і спортам, дзеці пазнаюць свет, спрабуюць свае сілы, развіваюцца, растуць, дасягаюць вынікаў.
Урок фізічнай культуры — гэта і свайго роду тэатральная пастаноўка, якая ствараецца настаўнікам для таго, каб дзеці атрымалі зарад здароўя, адчулі радасць быцця і што значыць для чалавека пачуццё поспеху, падтрымка каманды, калектыву.
Ён заўсёды можа зацікавіць дзяцей, знайсці да кожнага з іх індывідуальны падыход. Дакладна ведае патрабаванні праграммы па фізічнай культуры і рэалізуе іх у паўсядзённай працы. Падчас своёй працы Іван Якаўлевіч праводзіць комплекс спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў у школе ва ўрочны і пазаўрочны час.Яго ўрокам характэрна высокая шчыльнасць маторнай дзейнасці і адукацыйная накіраванасць. Кожны момант урока што праводзіць настаўнік, навучае, развівае і выхоўвае школьнікаў.
А яшчэ фізкультура — адно з самых актыўных сродкаў фарміравання ў дзяцей высокіх маральных якасцяў. Але яно прыходзіць у дзеянне, калі яго выкарыстоўвае не проста прафесійна падрыхтаваны настаўнік, а чалавек, захоплены сваёй справай, які перажывае за дзяцей і іх будучыню, душа якога адкрыта дзецям. Менавіта такім настаўнікам і з’яўляецца Іван Сегранёў.
Здароўе — асноўная складальная ўсяго жыцця і дзейнасці чалавека. Маючы моцны арганізм, удасканальваючы свой фізічны патэнцыял, можна дамагчыся вялікіх поспехаў. І Іван Якаўлевіч выхоўвае сваіх вучняў у духу пераадолення цяжкасцей. Вядзе іх па шляху «ад простага да складанага», стварае для іх сістэму перспектыўных напрамкаў у імкненні да самаўдасканалення.
Вядома, кожнаму настаўніку прыемна, калі менавіта яго вучань дасягае поспеху. Івану Сегранёву ў гэтым плане ёсць чым ганарыцца. Толькі за гэты навучальны год, вучні, якіх ён падрыхтаваў, прывезлі не адзін дзясятак Дыпломаў розных ступеняў за ўдзел у раённых і абласных спаборніцтвах па розных спартыўных дысцыплінах. А колькі іх было за час працы проста не злічыць.
Сам Іван Якаўлевіч, не любіць расказваць пра сябе, але тыя вынікі, якіх дасягаюць яго вучні кажуць самі за сябе. Ён нездарма выбраў гэтую прафесію — гэта яго прызванне.

Алеся СЕНЧАНКА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: