Вы здесь
Філасофія жыцця ад гультаёў: калі рабіць нечага пі ды крадзі Общество 

Філасофія жыцця ад гультаёў: калі рабіць нечага пі ды крадзі

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімска, на якое былі запрошаны правапарушальнікі.

Сярод іх значная большасць мужчын, што былі затрыманы ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення. Некаторыя ўжо маюць па два пратаколы. А гэта азначае, што яшчэ адзін і атрымаюць грамадзяне пуцеўку ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Трапіць у ЛПП жадання няма, таму абяцаюць аматары гарэлкі з шкоднай звычкай завязаць.
Многія прызнаюцца, што жаданне выпіць у іх узнікае з-за гультайства. Вось, маўляў, цяпер яны ўсе ўсвядомілі, знайшлі хобі па душы або працаўладкаваліся, а таму паменшылася вольнага часу і разам з ім дурных думак у галаве.
Але есць і такія, як Мікалай Мікалаевіч. Вось бы яму, пенсіянеру, унукаў выхоўваць. Так не, наровіць мужчына пацягнуць чарачку іншую, а потым ды ну буяніць. Вось і калі затрымлівалі яго праваахоўнікі, уступіў з імі ў бойку.
— Я ім усе гузікі на кіцелі парваў, — з гонарам рапартуе «буяны дзед».
— Ну вось, знайшлі чым ганарыцца, — здзіўляюцца члены СГПАП. – А калі вашым унукам пра гэта стане вядома, што таксама ганарыцца будзеце? А яны вамі? Мабыць будуць прыклад з вас браць?
— Ды вы што! — абураецца Мікалай Мікалаевіч. — Мае ўнукі не п’юць. Яны спартсмены. Добра вучацца.
— Вось тады вы бярыце прыклад з іх, — раюць яму. І мужчына абацае, што так і зробіць.
На Савет былі запрошаны і дзве жанчыны. Ніна Федараўна пасля таго, як схадзіла ў госці, ачулася ў бальніцы: была настолькі п’яная, што ўпала, пашкодзіўшы галаву.
— Падумайце аб тым, што магло здарыцца непапраўнае. Вы маглі так стукнуцца галавой, што і “прачнуліся” б у іншым свеце. Маглі стаць інвалідам, — заклікаюць да яе члены СГПАП.
— Усе зразумела, — кажа жанчына. – Буду гарбату піць, бо ж у мяне высокі ціск…
Ой. Каб яе словы…
А вось Вольга Ўладзіміраўна здзейсніла крадзеж: выкрала з фермы «Зара» ААТ “Хоцімскі Тэхнакомплекс”, дзе працуе, камбікорм.
— А вы ведаеце, якая ў мяне зарплата? — абураецца парушальніца. — Яна ж маленькая зусім, вось і скрала.
— А вы ведаеце ад чаго залежыць ваш заробак? – пытаюцца ў яе.
— Канешне. Ад малака…
— Дык адкуль жа яно будзе, калі вы жывелу не дакармліваеце?
— У нас такая скаціна, што ад яе і толку няма, — апраўдваецца зладзейка. — Яе колькі не кармі, усе роўна малака не дасць.
— А вы спрабавалі выконваць тэхналогію?
Жанчына маўчыць некаторы час, а потым ціха кажа: “Ды не…”
Вось вам і адказ: адкуль жа эканоміка на тым прадпрыемстве, калі самі працаўнікі прытрымліваюцца такіх поглядаў? Пытанне філасофскае? Хочацца нагадаць чытачам, што не так даўно арганізацыі-шэфы дапамаглі дадзенай ферме: зрабілі пакой адпачынку, рамонт катла, малочнага абсталявання. Вось вам і падзяка… І стараннасць, працавітасць, аддача…
Вось вам і філасофія жыцця.
***
Акрамя таго на СГПАП было разгледжана пытанне аб арганізацыі вольнага часу непаўналетніх падчас школьных канікул.

Яніна МАВІЧ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: