Темы

Дзіцячая бібліятэка Хоцімска прываблівае чытачоў рознымі “ноу-хау”

Лета – час радасці, цяпла і весялосці, які хочацца правесці максімальна цікава. Правесці так, каб потым хапіла ўражанняў на ўвесь год. Гэта цудоўная пара асабліва для дзетак. На цэлых тры месяцы можна забыццца пра школу. Але гэта не толькі час для адпачынку, але і час, які неабходна правесці з карысцю. Напрыклад, пайсці на рэчку або ў лес, паехаць у падарожжа або пайсці ў бібліятэку і ўзяць пачытаць цікавую кнігу.З надыходам першых летніх дзянькоў пачалі сваю працу летнія аздараўленчыя лагеры. У кожнай школе штодзённа запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх абавязковым пунктам наведванне дзіцячай бібліятэкі-філіяла. Сапраўды нясумнае і карыснае лета прапануюць дзеткам бібліятэкары, якія ўпэўнены, што лета без кніг – канікулы на вецер.
– Нашымі бібліятэкарамі кожны дзень запланавана нешта цікавае. Вельмі спадабаюцца рабятам нашы навінкі: ростамер, да якога можна падысці і даведацца пра свой рост і кніжкін санаторый, у які можна забрацца, нібы ў домік, і пачытаць любімую кніжку. Акрамя гэтага кожны аўторак і чацвер можна патрапіць на «Вуліцу дзяцей, што чытаюць» у Парку культуры і адпачынку. Хацімчане, якія праходзяць міма, заўжды звяртаюць увагу на нашу кніжную выставу, бяруць падручнікі, каб пачытаць іх на свежым паветры. Яшчэ адно ноу-хау, якое з’явілася ў нас – казкі на фланелеграфе. Такія казкі вельмі падабаюцца не толькі выхавальнікам дзіцячага садка, але і школьнікам. У казачнай форме дзеткам тлумачыцца, што такое дабро і што такое зло, як рабіць трэба, а як недапушчальна. У самой бібліятэцы абноўлены інтэр’ер чытальнай залы. З дапамогай утульнай абстаноўкі, якая нагадвае хатнюю, рабяты могуць узяць кніжку, якая ім спадабалася і, нікуды не спяшаючыся, пачытаць яе. Карацей кажучы – імкнемся зацікавіць маленькіх чытачоў, каб лета прайшло карысна і запомнілася ім, – дзеліцца Таццяна Уласенка, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла.
Ранейшыя стэрэатыпы аб тым, што бібліятэка – месца, куды можна прыйсці за кніжкай і дзе трэба размаўляць шэптам даўно сталі нямоднымі. Сучасная бібліятэка прапануе школьнікам шэраг магчымасцей. Віктарыны, літаратурна-пазнавальныя лекторыі, мульцітэрапіі, а можна проста ўзяць любімую кніжку, пасядзець у цішыні зала, папіць гарбаты, зрабіць сэлфі. І трэба сказаць, дзецям такое спадабаецца, таму яны імкнуцца прыходзіць у дзіцячую бібліятэку як мага часцей.
Вольга МІРАВА

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024