Вы здесь
Студэнцкія атрады выйшлі на добраўладкаванне Хоцімшчыны Общество 

Студэнцкія атрады выйшлі на добраўладкаванне Хоцімшчыны

Весела і з карысцю правесці летнія вакацыі — мара кожнага школьніка. Апошнім часам праца ў студатрадах становіцца папулярнай у маладзёжным асяроддзі. З года ў год непасрэдны ўдзел у ёй прымаюць усе больш актыўных і мэтанакіраваных школьнікаў раёна. Юнакі і дзяўчаты ўпэўнены: толькі разам можна зрабіць для сваёй малой радзімы тое, што не пад сілу аднаму.- Студатрадаўскі рух сёння — адзін з прыярытэтных накірункаў у рабоце з моладдзю, — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Кацярына Гурына. — Ужо завяршылі сваю работу 5 студэнцкіх экалагічных атрадаў, з 25 чэрвеня прыступіў да працы экалагічны атрад Алега Кашавога, які будзе займацца добраўпарадкаваннем а/г Бяседавічы. Вельмі радуе, што з кожным годам работа ў студатрадах адраджаецца, а гэта цудоўная магчымасць сучасным маладым людзям выпрабаваць сябе і ў працы, і ў сяброўстве, і прынесці карысць свайму роднаму краю, сваімі рукамі зрабіўшы яго яшчэ прыгажэй. Трэба разумець, што менавіта на падрастаючым пакаленні ляжыць велізарная адказнасць у далейшым развіцці нашага хоцімскага краю, таму са школы важна выхоўваць патрыётаў сваёй малой радзімы.
Сапраўды, падчас працы ў студатрадах узрастае сацыяльная актыўнасць маладых людзей, выхоўваецца паважлівае стаўленне не толькі да працы, але і да сваіх сяброў, а яшчэ праца дазваляе зарабіць уласныя сродкі, якімі можна самому распарадзіцца. На мінулым тыдні атрымалася ўбачыць экалагічны студэнцкі атрад Зіны Партновай СШ № 2 за пакраскай калодзежа, які дзякуючы актыўнай і зладжанай працы дзевяцікласнікаў набыў новы яркі від.
— Рабяты вельмі адказна выконвалі любую працу, якую ім прапаноўвалі зрабіць. Першыя два дні яны былі занятыя на ўборцы тэрыторыі вакол Вялікаліпаўскага сельсавета, затым фарбавалі агароджу вакол парку і па вуліцы Міра, а таксама калодзежы, наводзілі парадак і рамантавалі альтанкі, — дзеліцца старшыня сельсавета Алена Мялешкіна. — Праца ў студатрадзе — вельмі карысная рэч, паколькі сумесныя намаганні вельмі аб’ядноўваюць, дазваляюць знайсці нешта агульнае, а яшчэ гэта цудоўны шанс самім зарабіць свае першыя сродкі.
Цікава было выслухаць меркаванне актыўнай моладзі нашага раёна. Студатрадаўцы прызналіся, што час у атрадзе пралятае вельмі хутка і цікава, вялікае задавальненне дастаўляе бачыць вынік сваёй працы і атрымаць за гэта сапраўдную зарплату.
— Сярод маіх аднакласнікаў ёсць тыя, хто наведвае атрад не ў першы раз. Я ж толькі ў гэтым годзе вырашыў запісацца, — прызнаўся Сяргей Худзякоў. — Працуем на пазітыве, таму час, праведзены ў кампаніі маіх сяброў пралятае хутка. А яшчэ ўдвая прыемней ад таго, што мы атрымаем сваю першую зарплату. Што куплю, пакуль не прыдумаў.
— Летні адпачынак можна правесці не толькі дома каля экрана камп’ютара, але і ў студатрадзе. І гэта будзе карысна як для нас, так і для нашай малой радзімы і хочацца спадзявацца, што з нашай дапамогай наш прыбеседскі край стане яшчэ лепш, — дадае актывістка СШ №2 Дана Камісарава.
Вольга Зайцава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: