Темы

Антон Балашко знайшоў свае шчасце на Хоцімшчыне

Самая сучасная, абсталяваная па апошнім слове тэхнікі, зноўку адрамантаваная школа не можа абысціся без крэатыўнага, адукаванага, зацікаўленага ў паляпшэнні педагагічнага працэсу і творчага кіраўніка.
Што трэба, каб быць паспяховым кіраўніком, які нясе на сваіх плячах вялікую адказнасць? Галоўнае – глядзець наперад і бачыць мэту, прымаць правільныя рашэнні, дзейнічаць і абавязкова завяршаць справу поспехам, перамогай.
Менавіта такім мэтанакіраваным кіраўніком, хай і маладым, з’яўляецца дырэктар Вялікаліпаўскага ВПК Антон Балашко. У 2016 годзе Антон Андрэевіч, выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова прыехаў па размеркаванні ў аграгарадок Ліпаўка Хоцімскага раёна, дзе пачаў выкладаць матэматыку. Маладога спецыяліста ў калектыве прынялі вельмі цёпла і гасцінна. Старэйшыя калегі па меры магчымасці аказвалі пасільную дапамогу маладому калегу.
А з нядаўняга часу, два месяцы таму, яго прызначылі дырэктарам дадзенай установы адукацыі. Я пацікавілася, як праходзяць будні маладога кіраўніка і яго планамі на будучыню.
Заспелі Антона Андрэевіча за працай, бо да пачатку новага навучальнага года яму трэба будзе паглыбіцца ў сутнасць пасады дырэктара, бо яна складаней працы радавога настаўніка. Зараз яму прыйдзецца адказваць і за дзяцей, і за калег, і за арганізацыю навучальнага працэсу, і за матэрыяльна-тэхнічную базу школы.
– Цяжка даводзіцца? – цікаўлюся ў яго.
– Вядома, на дадзеным этапе прыходзіцца нялёгка, неабходна вывучыць шмат дакументаў, арганізаваць дзейнасць калектыву. Як гаворыцца, прыходзіцца вучыцца на хаду. Цяпер неабходна паглыбіцца ва ўсе тонкасці школьнага жыцця.
Але ён цяжкасцяў баяцца не прывык. Звяртаецца за дапамогай да больш вопытных калег, якія з задавальненнем дзеляцца з маладым спецыялістам сваім прафесійным вопытам, даюць парады.
Да таго ж, як і любому маладому чалавеку, Антону Андрэевічу хочацца развівацца і рухацца наперад. Сучасны кіраўнік павінен быць творчай асобай, здольным пераадольваць стэрэатыпы і знаходзіць нетрадыцыйныя шляхі вырашэння задач, якія стаяць перад школай, ствараць і выкарыстоўваць інавацыйныя кіраўнічыя тэхналогіі.
Па яго словах, навучанне па сістэме падручнік – дошка – сшытак з’яўляецца той сістэмай, якая не цікавая сучаснаму школьніку. Таму ў планах на будучыню ў кіраўніка ўкараненне новых тэхналогій у вучэбны працэс, а таксама стварэнне і выкарыстанне інавацыйных кіраўніцкіх тэхналогій.
Калі браць у цэлым, то задумак у маладога кіраўніка яшчэ вельмі шмат, толькі для іх увасаблення спатрэбіцца час.
Як высветлілася з нашай гутаркі Антон Андрэевіч сам родам з Оршы Віцебскай вобласці. Таму я не магла не пацікавіцца, ці не шкадуе ён аб зробленым выбары, працаваць удалечыні ад дома. На што ён адказаў, што не шкадуе, тым больш што прыезд у наш горад стаў для маладога спецыяліста лёсавызначальным – бо менавіта тут ён сустрэў сваю спадарожніцу жыцця, якая падтрымлівае яго ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандра ФЁДАРАВА.
Фота Дзмітрыя ЛАМЕКІНА

Последние новости

Образование

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Общество

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
Актуально

Председателю Хотимского районного объединения профсоюзов Валентине Войтенко вручили юбилейную медаль

19 апреля 2024
Общество

ОБ ОПОВЕЩЕНИИ ВОЕННООБЯЗАННЫХ

19 апреля 2024
Актуально

Делегация Хотимского района принимает участие в международной выставке-ярмарке туристских услуг “Отдых”

19 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
В районе

Нетрезвому не место за рулем! Госавтоинспекция проведет комплекс мероприятий по предупреждению ДТП

18 апреля 2024
В районе

Рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ посетила организации Хотимского района

18 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024
Актуально

Воспитанникам детского сада № 3 рассказали о космосе

9 апреля 2024