Темы

Гледзячы на такіх, як Ала Лукашова за заўтрашні дзень можна не хвалявацца

Начальнік Хоцімскага філіяла УКПП “Магілёўаблаграхімізацыі” Ала Лукашова і не магла падумаць, што яе праца будзе звязана з кантролем, унясеннем і захоўваннем мінеральных рэчаў, састаўленнем зводак і каштарыснай дакументацыі, кантролем, і многімі іншымі паняццямі, якія чалавеку недасведчанаму, на першы погляд, могуць падацца нечым інапланетным. Але сама Ала Анатольеўна прызнаецца, што і для яе калісьці ўсе гэтыя рэчы былі незразумелымі, але дзякуючы сваёй упартасці і працавітасці, яна заўжды любую працу імкнулася выконваць адказна. Аб гэтым кажуць і яе калегі.
Скончыўшы ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі аграэкалагічны факультэт, дасканала занялася вывучэннем глебы. Але, як прызналася малады спецыяліст такі выбар яна зрабіла не адразу. Спачатку дзяўчына думала звязаць сваё жыццё з мастацтвам, так як з дзяцінства любіла спяваць. Але ў адну навучальную ўстанову не паспела на некалькі дзён з падачай дакументаў, вырашыла падаць дакументы ў наступны інстытут і прайшла.
– Адначасова і радасць, і сумненне адчувала, калі даведалася што я ўжо без пяці хвілін студэнтка. І ў няпросты для нашай сям’і час, калі маці асабліва была патрэбна мая дапамога і падтрымка, а я ў сям’і самая малодшая з чатырох дзяцей, вырашыла ўсё ж забраць дакументы. Не хапіла нейкай упэўненасці, ды і па дому трэба было дапамагаць. Так мая мара стаць спявачкай і засталася марай. Пасля вучобы ў акадэміі зноў устала пытанне выбару – была магчымасць паехаць у другі раён. І хоць пераддыпломную практыку праходзіла на Мінскай станцыі аграхімізацыі, не змагла забыць і пакінуць малую радзіму, вярнулася зноў сюды. Не магу сказаць, што праца падчас практыкі была простай – даводзілася браць глебу на пробы і колькасць такіх проб за суткі часта перавышала лічбу трыццаць. Выбар трэба было зрабіць і калі стала пытанне з працаўладкаваннем, але не шкадую, што ўсё склалася менавіта так. Што хочацца пажадаць моладзі нашага краю? Ставіць мэты і ўпэўнена дасягаць іх, тады кожны дзень будзе напоўнены яркім пазітывам, – дзеліцца мая суразмоўца.
Заўжды, размаўляючы з маладымі людзьмі, пытаюся аб чым марыць сучасная моладзь, якія планы будуе. І хочацца сказаць, што не такія гэтыя планы завоблачныя – больш усяго яны звязаны з працаўладкаваннем і жыллём. Аб гэтым марыць і Ала Лукашова – якраз зараз іх сям’я стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Ва ўсе часы будучыня краіны была за маладымі. Менавіта маладыя людзі былі рухавікамі прагрэсу і развіцця. Гэта яны ўзводзілі магутныя пабудовы, загараліся вар’яцкімі марамі і ўвасаблялі іх у жыццё. Крэатыўныя, яркія, смелыя – менавіта так можна апісаць сучасную моладзь. Можна ўпэўнена казаць, што сучасная моладзь гэта – заўтрашні дзень. І якім гэты дзень будзе – цалкам залежыць ад іх. Але гледзячы на такіх, як Ала Лукашова за заўтрашні дзень можна не хвалявацца.
Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

В Беларуси с 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Трудовые коллективы Хотимщины смотрят прямую трансляцию VII Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Выступление Лукашенко на ВНС. Прямой эфир

24 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

VII Всебелорусское народное собрание начало свою работу

24 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Более 400 кв.м светодиодных экранов, 300 световых приборов, места для голосования. Как подготовили Дворец Республики к ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты из Хотимска прибыли во Дворец Республики для участия в VII ВНС.

24 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Делегаты из всех регионов Беларуси прибывают во Дворец Республики для участия в VII ВНС

24 апреля 2024
Общество

Сжигайте мусор правильно

24 апреля 2024
Общество

Всемирная неделя иммунизации 2024 года (21-27 апреля)

24 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024
Актуально

Председателю Хотимского районного объединения профсоюзов Валентине Войтенко вручили юбилейную медаль

19 апреля 2024