Темы

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Рубан прыняў удзел у флэшмобе, прысвечаным Дню Незалежнасці “Беларусь у маім сэрцы”

Як часта вам даводзілася задумвацца над гэтым пытаннем? Упэўнена, часта. Цікава, якімі былі вашы адказы?
Карэспандэнты раённай газеты “ШК” напярэдадні Дня Незалежнасці правялі флэшмоб “Беларусь у маім сэрцы”, дзе кожны жадаючы хацімчанін мог на маленькай беларускай вышыванцы ў выглядзе сэрца напісаць, за што ён любіць сваю краіну. Удзел у акцыі прынялі работнікі розных арганізацый раёна, актыўная моладзь, ідэалагічная вертыкаль. З задавальненнем далучыўся да флэшмобу і старшыня Хоцімскага райвыканкама Дзмітрый Рубан, які таксама пакінуў прызнанні для сваёй краіны.
***
“За што я люблю Беларусь? А за што чалавек любіць сваю Радзіму? Проста за тое, што яна ў мяне ёсць, за тое, што з першых нясмелых крокаў да першых самастойных жыццёвых рашэнняў яна клапатліва засцерагала мяне пад сваімі шатамі. За тое, што дала магчымасць выбару будучага жыццёвага шляху. Можна назваць вельмі шмат якасцяў, за якія цаню нашу краіну і ганаруся ёю. Я прытрымліваюся такога меркавання: “Любіць не той, хто шмат кажа пра любоў, а той, хто даказвае яе сваімі ўчынкамі. І ад нашага праяўлення гэтай любові залежыць дабрабыт, росквіт Беларусі і тое, якой убачаць яе нашы будучыя пакаленні!”- напісаў Дзмітрый Міхайлавіч.
На жаль, усе пажаданні хацімчан не змясціліся на газетнай паласе, але супрацоўнікі рэдакцыі хацелі б падзякаваць усіх, хто прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, і ўсё ж некаторыя хочацца агучыць:
“Я люблю Беларусь за тое, што яна мая: мая Радзіма, мая культура, гісторыя, мова, мая сям’я, маё мінулае, сучаснасць і будучыня, мая рэчаіснасць і мой лёс. Нельга не любіць тое, чым жывеш і часткай чаго з’яўляешся, чый лёс цябе клапоціць і з чым звязваеш усё сваё жыццё. І гэта мая Беларусь!” (С. Кавалеў)
“Люблю, за тое, што тут нарадзілася, вырасла, стварыла сям’ю, выгадавала дзяцей, дачакалася ўнукаў. Я люблю прыроду нашай беларускай зямлі, яе прыгажосць. Для мяне Беларусь – самае лепшае, што ёсць на зямлі. Куды б не паехала, заўжды цягне на сваю малую Радзіму – так як лепш яе няма!” (М. Кошкіна)
“За магчымасць развівацца моладзі, за дапамогу шматдзетным сем’ям, за мірнае неба над галавой, за добрых шчырых людзей!” (Н. Лебедзева)
“За блакіт азёр, чысціню неба, за добразычлівых людзей. Гэта самы лепшы край на Зямлі!”
“За таленавітых людзей, якімі славіцца наша зямля і прыродныя багацці, якімі шчодра надзелена наша Беларусь. І, безумоўна, за мірнае неба над галавой!” (Н. Тасенка)
“Люблю сваю Беларусь за прыгажосць палёў і лугоў. Ганаруся, што нарадзілася менавіта ў такой краіне, дзе мае дзеці жывуць пад мірным небам. Я спакойная за будучыню сваёй краіны!”
“За тое, што Беларусь – гэта край, дзе жывуць пяшчотныя і добрыя людзі, мужныя, працавітыя і гасцінныя. За блакіт нябёсаў, стужкі рэк, зеляніну лясоў і золата збажыны. За блакітнае і мірнае неба над галавой. За яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край. За тое, што гэта зямля нашых продкаў!”
“Беларусь ні за якія “коврижки” не прамяняю на іншую краіну. Хацімчане, любіце сваю Беларусь”…
Вось за што хацімчане любяць сваю краіну. Са святам, з Днём Незалежнасці! Вечна жыві і квітней, наша дарагая Беларусь!
Вольга Зайцава

Последние новости

Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Константин Сиротин: наша задача – защитить суверенитет и независимость нашей Родины

26 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

РЕШЕНИЕ Хотимского районного исполнительного комитета от 22.04.2024 г. № 13-1

25 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В мире

МИД России впервые опубликовал доклад о положении в области прав человека в США

25 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024