Темы

На пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку разглядалі парушальнікаў, затрыманых у нецвярозым стане

У канцы мінулага тыдня прайшло чарговае пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку г.п. Хоцімска, які ўзначальвае Аляксандр Цішчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.Парушальнікаў, якія прыйшлі ў гэты раз назбіралася нямала, прычым пераважная большасць – мужчыны працаздольнага ўзросту. З даўніх часоў лічылася, што мужчына – здабытчык, надзейны тыл, за якім кожная жанчына можа адчуваць сябе, як за каменнай сцяной. Але, падобныя асацыяцыі зніклі амаль адразу, калі ў кабінет зайшоў першы госць.
Анатоль Мікалаевіч – чалавек сямейны, з жонкай выхоўваюць дваіх дзетак, але між тым водзіцца за ім грашок, і прычым ужо не першы. Здаецца, ну вырашыў чалавек крыху расслабіцца, выпіў, што тут крымінальнага. Але справа вось у чым: зусім забыў пра тое, што ўсяму трэба ведаць меру. Пацягнула на подзвігі, захацелася паказаць фсваю сілу, але з тымі подзвігамі, якія здзейсніў парушальнік, Геракл і побач не стаяў. Лішнія грамы горкай зрабілі сваё, і мужчына сапраўды “праславіў” сваё імя, якое супрацоўнікі праваахоўных органаў тут жа ўпісалі ў пратакол. Між тым у мужчыны вышэйшая адукацыя, па дыплому ён заатэхнік, але афіцыйна працаўладкоўвацца не жадае, сцвярджае, што ўсё яму падабаецца, на кардынальныя змены ў жыцці пакуль не гатовы.
Наступны аматар забаўляльных мерапрыемстваў прыйшоў на СГПАП якраз на свой дзень нараджэння. Юбіляр прызнаўся, што трапіў у рукі нашай доблеснай міліцыі, калі вяртаўся з пахавання, менавіта там ён і не разлічыў сваіх магчымасцяў. Але мужчына абяцаў выправіцца – свой юбілей таксама абяцаў адзначыць у вузкім сямейным крузе.
Паўторна сустрэўся з праваахоўнікамі, калі знаходзіўся ў вясёлым стане і Пётр Васільевіч, які працуе ўжо цэлы месяц слесарам. Для кагосьці гэты тэрмін можа здацца невялікім, але толькі не для нашага героя. Для яго гэта сапраўднае выпрабаванне, якое ён, на жаль, не прайшоў. А ўсё з-за яе праклятай, сяброў-сабутэльнікаў паслухаў. Затое “даказаў”, што ён, як сапраўдны мужык ніколі не адступае на палове шляху – калі робіць, дык да канца.
Сяргей Міхайлавіч яшчэ зусім малады хлопец, 1993 года нараджэння, але ўжо стаіць на прафілактычным уліку. Таксама быў затрыманы ў стане алкагольнага ап’янення, калі адпачываў каля возера. На яго састаўлены пратакол. Сёння хлопец пражывае з бацькамі, і аб тым, у якім стане яго бачаць блізкія ён мала клапоціцца. А калісьці яны люлюкалі зусім маленькага хлопчыка. Прайшло 25 год. Што змянілася? Зноў прыходзіцца люлюкацца, толькі ўжо з дарослым, якому ўжо б паставіць кропку на разгульным жыцці, узяцца за розум і парадаваць бацькоў сваім цвярозым знешнім выглядам. А там глядзіш і аб сям’і задумацца. Мабыць, менавіта аб гэтым марылі бацькі, калі выхоўвалі свайго маленькага сыночка.
Не вельмі прыемны сюрпрыз сваім блізкім падарыў і Дзмітрый. Юнак ездзіць на заробкі ў Расію, тут працаўладкоўвацца катэгарычна адмаўляецца. Вырашыў з сябрамі адзначыць дзень нараджэння. А што, нагода добрая, чаму б не пагуляць як след? На ўсе роспыты ў Дзмітрыя Андрэевіча адзін аргумент: “Гуляй пакуль малады”. Але ў прысутнасці ўсіх членаў савета паабяцаў выправіцца і стаць на правільны шлях.
Усёвідушчае вока правапарадку не прапусціла і Аляксандра Мікалаевіча, калі той вяртаўся з рыбалкі. Мужчына распавёў прысутным сваю гісторыю – паехаў парыбачыць, але клёў не занадта ішоў, ды і халаднавата ў той дзень было. Тады рыбак для сагрэву вырашыў прыняць 150. Фінал рыбалкі атрымаўся нечаканым. Гэта толькі ў казцы, паважаны Аляксандр Мікалаевіч, можна загадаць рыбцы жаданне, і яно спраўдзіцца. У сучасным жыцці – усё лепш спадзявацца на свой розум.
Па словах супрацоўнікаў РЦСАН, немаленькая сям’я Аляксандра Міхайлавіча, дзе выхоўваецца чацвёра дзяцей перыядычна знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзяржава выдзеліла кватэру, здаецца, што трэба? Жыві, радуйся, выхоўвай дзетак. Але мужчына разам з жонкай перыядычна пападае ў поле зроку зацікаўленых службаў. Вось і на гэты раз мужчына быў заўважаны ў стане алкагольнага ап’янення.
Наступныя парушальнікі Ігар Мікалаевіч і Мікалай Валянцінавіч, апынуліся ў адным і тым жа месцы, нібы раней аб гэтым дамаўляліся. Ішлі ў госці да Сярожы, ды чамусьці апынуліся ў Ганны. Самі не разумеюць, як такое атрымалася. А Ганне што: “я не вінаватая – яны самі прыйшлі”. Пасля прафілактычнай гутаркі, абодва паабяцалі выправіцца.
А яшчэ адзін герой не вытрымаў паклёпу жонкі, якая абвінаваціла яго ў крадзяжы і вырашыў звярнуцца за дапамогай да праваахоўнікаў. А для смеласці крыху заліў крыўду горкай, каб усё расказаць як на духу. Але замест гэтага прыйшлося адказваць за ілжывы выклік. Дарэчы, дадзеная сям’я ўжо неаднойчы пападала ў поле зроку членаў СГПАП, прычым мужчына мае групу па здароўю, якую трэба пераядычна перааглядваць. Але ўсё не хапае часу, трэба займацца гаспадаркай, але вось час для распіцця спіртнога і сваркі знаходзіцца заўжды. За ілжывы выклік прыйшлося адказваць і Анатолю Іванавічу, якому амаль у дванаццаць гадзін ночы падалося, што недзе іграе музыка. Прыехаўшы нарад міліцыі музычнага суправаджэння, якое прымроілася мужчыне так і не знайшоў, затое ўбачыў “жартаўніка”, які сам відавочна быў пад шафе.
Мікалай Уладзіміравіч тут часты наведвальнік, яго чарговы візіт не выклікае асаблівага здзіўлення ў прысутных, паколькі мужчына на ЛПП часты госць. На кожным новым месцы працы ён падоўгу не затрымліваецца, але зноў “корміць абяцаннямі” выправіцца і стаць на верны шлях.
Свая гісторыя і ў Васіля Іванавіча. Як сапраўдны добры гаспадар вырашыў таксама паклапатаць па дому, каб сабраць добры ўраджай. Адправіўся ў краму за атрутай для жучкоў, а па дарозе вырашыў заглянуць у знаёмую палатку і прыняць для вяселля – глядзіш і работа хутчэй зробіцца. Ды дзе там – наша міліцыя нас беражэ і ноччу і днём. Аляксандр Міхайлавіч таксама хацеў папрацаваць – парэзаць дровы, але і яго затрымалі ў непрацоўным стане. Іван Уладзіміравіч выпіў столькі, што не было моцы трымаць, і ён вырашыў справіць свае патрэбы ў грамадскім месцы.
А вось Дзмітрый не можа нідзе працаўладкавацца, таму што без прапіскі нідзе не бяруць. Няма ў мужчыны і ўласнага жылля. Так і бадзяецца туды-сюды. Яму прапанавалі прыйсці ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб дапамагчы знайсці нейкія варыянты.
Нейкім цудам сярод усёй гэтай колькасці моцнай паловы чалавецтва, апынулася і дама. У Анжэлы Анатольеўны свая гісторыя, яна таксама заслугоўвае ўвагі. Але вялікае непаразуменне ва ўсіх прысутных выклікаў той факт, што жанчына зусім не цікавіцца лёсам сваёй дачкі, яна пазбаўленая бацькоўскіх правоў.
Хтосьці хацеў дагледзець агарод, нехта ішоў з імянін ці сустрэўся з сябрам, камусьці трэба было папілаваць дровы, іншыя ж напіліся да таго, што не памяталі, дзе заснулі і як прачнуліся, а другія “злавілі белачку”… У кожнага свая захапляльная гісторыя, прычым кожная амаль з аднолькавым фіналам, і Санта-Барбара тут проста адпачывае. Але гледзячы на парушальнікаў розных узростаў, хацелася запытаць: а дзе ж падзеліся мужчыны, няўжо вымерлі, нібы маманты? Што гэта: знешне – дарослыя, а паводзяць сябе як дзеці. Сорамна, таварышы мужчыны, сорамна. І зусім не па-мужчынску!
Вольга Зайцава

Последние новости

Образование

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Общество

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
Актуально

Председателю Хотимского районного объединения профсоюзов Валентине Войтенко вручили юбилейную медаль

19 апреля 2024
Общество

ОБ ОПОВЕЩЕНИИ ВОЕННООБЯЗАННЫХ

19 апреля 2024
Актуально

Делегация Хотимского района принимает участие в международной выставке-ярмарке туристских услуг “Отдых”

19 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
В районе

Нетрезвому не место за рулем! Госавтоинспекция проведет комплекс мероприятий по предупреждению ДТП

18 апреля 2024
В районе

Рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ посетила организации Хотимского района

18 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024
Актуально

Воспитанникам детского сада № 3 рассказали о космосе

9 апреля 2024