Вы здесь
Трасцінскі дэсант Хоцімскага раёну Год малой родины 

Трасцінскі дэсант Хоцімскага раёну

Як часта вам даводзілася рабіць нешта для сваёй малой радзімы? І няхай гэта было штосьці не такое глабальнае, напрыклад, пасадка дрэўца ці ўдзел у раённым суботніку. Важна іншае — вы сваімі рукамі рабілі свой край лепш.

Вось і рабяты студэнцкага экалагічнага атрада Тані Карпінскай могуць быць упэўнены — яны зрабілі месца, дзе нарадзіліся і выраслі яшчэ прыгажэй. Фронт работ, які студатрадаўцы выканалі за смену нямалы: добраўпарадкаванне тэрыторыі і навядзенне парадку, дапамога ветэрану ВАВ Аляксандру Мікуціну, уладкаванне дзіцячай пляцоўкі па вул. Навасёлаў, ачыстка зоны адпачынку каля возера, уборка каля абеліска. Але з кожным заданнем яны спраўляліся спаўна, нават дрэннае надвор’е не перашкаджала давесці работу да канца. Аб гэтым расказала старшыня сельскага Савета дэпутатаў Іна Хількевіч: «У гэтым годзе ў нашым атрадзе працавала 10 чалавек, усе актывісты БРСМ, у асноўным гэта навучэнцы школы, толькі 1 чалавек студэнт Клімавіцкага аграрнага каледжа. Усе планы, якія ставіліся перад рабятамі, выконваліся адказна. Дзякуючы іх старанням, у вёсцы з’явілася сапраўдная дзіцячая пляцоўка, самыя маленькія жыхары нашай вёскі ацанілі пляцоўку ў першы ж дзень. Прыемна было назіраць за рабятамі, якія дружна выконвалі любую даручаную працу».
Да аповяду Іны Васільеўны далучылася і педагог школы Галіна Прошкіна, якая расказала аб кожным з сваіх падапечных, аб тым, як яны разам радаваліся сваім агульным маленькім поспехам і кожны дзень дарылі часцінку сэрца свайму краю.
Паступова ў размову ўключыліся і самі рабяты, якія паведалі аб сваіх планах на будучыню, і аб тым, куды патрацяць заробленыя грошы. Напрыклад, актывістка і выпускніца школы Валерыя Трубнікава прызналася, што марыць стаць гісторыкам, а самастойны заробак патраціць на ажыццяўленне запаветнай мары. А вось Ілля Корнеў ужо студэнт, юнак са шматдзетнай сям’і. Ен ніколькі не пашкадаваў, што прыйшоў сюды, а прыемны фінансавы дадатак ён дабавіць на камп’ютар.
Вось так трасцінскі дэсант весела і карысна праводзіць свой летні адпачынак, кожны дзень уласнымі рукамі робячы добрае для сваёй малой радзімы.

Вольга Зайцава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: