Темы

Старшыня райвыканкама правеў прыем грамадзян

Старшыня райвыканкама правеў прыем грамадзян

На бягучым тыдні Дзмітрый Рубан, старшыня райвыканкама, правеў прыем грамадзян. Да кіраўніка раена ад імя ўсіх суседзяў звярнулася жанчына, якая пражывае ў доме №44 по вуліцы Ленінскай у Хоцімску, з пытаннем, якое значна хвалюе ўсіх жыхароў гэтага дома.

Справа ў тым, патлумачыла заяўніца, што дом быў пабудаваны ў 1965 годзе. Тады яшчэ аб выгодах цывілізацыі хацімчане маглі толькі марыць, вось і дом ацяпляўся індывідуальнымі грубамі і нават рыхтаваць прыходзілася не на газавай пліце, а на кухоннай, якая забяспечвала нагрэў за кошт дроў. Для захавання паліва ў двары былі прадугледжаны індывідуальныя адрынкі, але іх аб’ему апынулася мала і тады, вусна, жыхарам дазволілі ўзводзіць дадатковыя пабудовы. Гісторыя для Хоцімска не новая. З часам жыхары гэтага шматкватэрнага дома, зрэшты, як і многіх іншых, узвялі не адзін будынак: да адрына гараж, ды яшчэ і скляпок. Гады ўсіх усе задавальняла. Але час бяжыць, і даброты цывілізацыі прыйшлі да жыхароў названага дома.
Цяпер дом ацяпляецца цэнтралізавана, есць газ, вадаправод і каналізацыя. І… хлявы, да якіх жыхары прыкіпелі душой. Тут яны кансервацыю захоўваюць, бульбу і многае іншае.
А цывілізацыя працягвае крочыць па нашаму райцэнтру. Вось паблізу дома №44 плануецца ўзвесці сучасную пяціпавярхоўку. У чэрвені жыхароў праінфармавалі аб тым, што ўсе незаконныя пабудовы неабходна знесці. Жыхары ўсупрацівіліся. Зрэшты, як ужо было сказана, гісторыя для Хоцімска гэтая не новая: будаўніцтва практычна кожнага новага дома суправаджаецца барацьбой з “шанхаямі”. Усе супраць, скардзяцца, а потым, па завяршэнні будаўніцтва і работ па добраўладкаванню, згаджаюцца, што стала значна лепш, эстэтычней і зручней.
Але ў гэты раз усе пайшло ледзь-ледзь “не па сцэнарыі”. Кіраўнік УКП “Жылкамгас” даў жыхарам надзею. Ім было сказана, маўляў, знясіце старыя будынкі, а астатнія прывядзіце ў належны выгляд. Тады іх пакінуць. Жыхары айда старацца. За месяц знеслі старыя адрыны, пабялілі тыпавыя, зрабілі аздабленне сайдынгам у адзінай каляровай гаме тых будынкаў, што, як лічаць жыхары, ім патрэбныя. Але… Ім усе роўна абвясцілі аб зносе. А жыхары ж выдаткавалі немалыя грошы… Вось цяпер і просяць кіраўніка раена ўвайсці ў іх становішча і ўзаконіць гаражы ды скляпы.
Дзмітрый Міхайлавіч, уважліва выслухаўшы пазіцыю заяўніцы, адзначыў, што, прымаючы рашэнне, будзе зыходзіць не з пазіцыі асобасных інтарэсаў, а закона. А закон у дадзеным выпадку суровы: незаконных пабудоў на камунальнай зямлі быць не павінна. Пры гэтым, ен вельмі сурова пакрытыкаваў дырэктара Жылкамгаса Сяргея Віннікава за тое, што той дае людзям пустыя абяцанні, звярнуў увагу, што такая сітуацыя ўзнікае ўжо не ў першы раз. “Людзі, сапраўды, панеслі фінансавыя выдаткі. Хай гэта будзе на вашым сумленні. Як будзеце цяпер з гэтым жыць?” – звярнуўся ен да Сяргея Іванавіча. Як будзе жыць далей дырэктар Жылкамгаса, у міры са сваім сумленнем ці ў пакутах, невядома, а Дз. М. Рубану прыйшлося прымаць “саламонава рашэнне”.
Улічваючы, што грошы жыхарамі ўжо затрачаны, а дом будзе будавацца не заўтра, усе будынкі да вясны дазволена пакінуць. У далейшым, калі будзе вядома, дзе канкрэтна быць новабудоўлі, да пытання аб зносе ўсе ж вернуцца. У цэлым, пазіцыя старшыні райвыканкама, як і спецыялістаў выканаўчага камітэта, адназначная: падыход да ўсіх павінен быць аднолькавым. Калі пакінуць незаконныя пабудовы жыхарам аднаго дома, то чаму гэтага не зрабіць у дачыненні да жыхароў іншай шматпавярхоўкі? Зразумела, што гэта будзе не толькі незаконна, але і несправядліва.
Трэба разумець, што праца па зносе незаконных пабудоў у дварах шматпавярховак будзе працягнута і да гэтага павінны быць гатовыя жыхары райцэнтра. З іншага боку, нельга не адзначыць, што задума кіраўніка раена правільная: Дзмітрый Міхайлавіч ставіць задачу будаваць новыя дамы такім чынам, каб не прывязвацца толькі да інжынерных сетак, але і, праводзячы работы па добраўпарадкаванні новага дома, акультурваць бліжэйшыя. Прыклад у Хоцімску ўжо есць – гэта добраўпарадкаваная тэрыторыя каля дома №33 па вул. Ленінскай (на здымку). Такім жа чынам плануецца і будаўніцтва новага дома: адначасова будуць добраўпарадкаваны дваровыя тэрыторыі суседніх дамоў па вул. Ленінскай №44 і №48.
Вопыт паказвае: горш не будзе.

Яніна МАВІЧ

Последние новости

В районе

Нетрезвому не место за рулем! Госавтоинспекция проведет комплекс мероприятий по предупреждению ДТП

18 апреля 2024
В районе

Рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ посетила организации Хотимского района

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Общество

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей

18 апреля 2024
Общество

Пожароопасный период: будьте осторожны!

18 апреля 2024
Общество

Какие совершить действия по сигналу «Внимание всем!»

18 апреля 2024
Общество

Не экономьте на безопасности – установите автономный пожарный извещатель!

18 апреля 2024
Общество

Порывы ветра до 20 м/с, ночью местами сильные осадки, днем – снег ожидается в Могилевской области 19 апреля

18 апреля 2024
В мире

Захарова: в западной прессе открыто анонсируются теракты против России

18 апреля 2024
В мире

Индонезия закрыла аэропорт и предупредила о цунами после извержения вулкана Руанг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
Актуально

Воспитанникам детского сада № 3 рассказали о космосе

9 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024