Вы здесь
Гуманітарныя валанцёры  з ЗША наведалі Хоцімшчыну Общество 

Гуманітарныя валанцёры з ЗША наведалі Хоцімшчыну

На мінулым тыдні Хоцімскі раён з прыемным візітам наведалі гуманітарныя валанцёры міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія»: сямейная пара Джонс з ЗША і выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. Трэба адзначыць – дадзеная арганізацыя адна са старэйшых і імкнецца штогод аказваць дапамогу, накіраваную на сацыяльную падтрымку і дапамогу тым, хто мае ў ёй вострую патрэбу. Асноўным і прыярытэтным напрамкам работы грамадскага аб’яднання з’яўляецца дапамога пажылым людзям, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых, інвалідам і адзінокім людзям.

Гуманітарная праграма МДГА “Сафія” спансуецца службай царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён і прадастаўляе дапамогу людзям, якія жывуць у многіх краінах свету, яе дэвіз: “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі потым дапамагчы сабе самі”. Напрыклад, толькі за мінулы год грамадскае аб’яднанне рэалізавала гуманітарны праект з мэтай паляпшэння ўмоў пражывання ў цэлым шэрагу сацыяльных устаноў Магілеўскай вобласці. У 2018 годзе МДГА “Сафія” аказала дапамогу Крычаўскаму псіханеўралагічнаму дому–інтэрнату, а таксама ў Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат дастаўлены і ўведзены ў эксплуатацыю: прамысловая пральная машына на 30 кг бялізны, цэнтрыфуг на 25 кг бялізны, на кухню ўстанова атрымала электрапатэльню, а для якаснага дагляду за хворымі людзьмі — 4 шматфункцыянальныя медыцынскія ложкі з матрацамі і бакавымі сценкамі. Усяго дом-інтэрнат прыняў ахвяраванні ў выглядзе абсталявання для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы на агульную суму 19 467,38 беларускіх рублёў. Усё абсталяванне было ўстаноўлена і штодня выкарыстоўваецца па сваім мэтавым прызначэнні. Аб гэтым прадстаўнікам МДГА “Сафія” паведаміў дырэктар Хоцімскага дома-інтэрната Віктар Старасценка.
Падчас візіту амерыканскія валанцёры змаглі наведаць пральню, гарачы цэх харчаблока, дзе была ўстаноўлена новая электрапатэльня, а таксама прайшліся па палатах на першым паверсе, дзе знаходзяцца людзі на пасцельным рэжыме пражывання. Уэслі і Руф Джонс былі ўражаны не толькі чысцінёй і парадкам, якія падтрымліваюцца на ўсёй тэрыторыі ўстановы, але і добразычлівымі адносінамі персанала і саміх пражываючых.
— Мы невыпадкова выбралі гэты накірунак валанцёрства — дапамогу пажылым людзям. Разумеем, што пажылыя, інваліды, і тыя, хто пражывае ў дамах састарэлых — гэта часта людзі з вельмі няпростымі лёсамі, і яны маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы. Менавіта таму наша асноўная дзейнасць накіравана на дапамогу для стварэння спрыяльных умоў для пражывання пажылых людзей, якія апынуліся ў пэўнай няпростай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярна дапамагаючы пажылым людзям у розных кутках свету, размаўляючы з імі, аказваючы дапамогу, тым самым мы ўзбагачаем і свой унутраны свет і жыццёвы вопыт, — адзначылі валанцёры.
Падчас візіту амерыканскія госці не толькі распавялі пра штат Н’ютан, адкуль самі родам, а таксама расказалі аб сваіх захапленнях. Дарэчы акрамя гуманітарнай дапамогі, сям’я займаецца выхаваннем пяці дзетак, а ў вольны час абодва чытаюць кнігі, займаюцца спортам. Прыемна было пачуць знаёмыя “спасибо” і “здравствуйте”, хоць і з акцэнтам. Таксама валанцёры Джонс падзяліліся сваімі ўражаннямі аб нашай краіне, дзе знаходзяцца ўсяго некалькі тыдняў.
— Вельмі прыгожая краіна, а яшчэ вельмі прыемныя, спагадлівыя, гасцінныя і добразычлівыя людзі. Вельмі рады, што прыехалі сюды, — прызналася амерыканская сям’я.
У сваю чаргу дырэктар псіханеўралагічнага дома-інтэрната выказаў падзяку прадстаўнікам МДГА “Сафія” за аказанае ахвяраванне ў выглядзе абсталявання і выразіў спадзяванне на далейшае цеснае супрацоўніцтва ў будучыні.

Вольга Зайцава

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲