Темы

Хто з настаўнікаў Хоцімшчыны выдатна падрыхтаваў вучняў да ЦТ

Як ужо паведамлялася раней, вынікі цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі ў 2018 годзе аказаліся вышэй, чым у мінулым. А якія ж сярэднія балы па вучэбных прадметах атрымаліся ў выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Хоцімшчыны?
З 12 дысцыплін вышэй сярэднерэспубліканскіх і сярэднеабласных балаў склаліся сярэднераённыя балы па пяці прадметах: па рускай мове — 40,56 (па рэспубліцы — 40,51), па фізіцы — 39,29 (27,41 адпаведна), па матэматыцы — 38,58 (33,37), па геаграфіі — 40,0 (35,55) і па Сусветнай гісторыі — 49,0 (44,69).
Пры гэтым найлепшы вынік па рускай мове, фізіцы і матэматыцы атрыманы — у СШ №1, беларускую мову лепш здалі выпускнікі Бяседавіцкага ВПК, па біялогіі вышэй за сярэднерэспубліканскі вынік атрымалі балы ў СШ №2, па геаграфіі лідыруе — Забялышынская СШ, а вось гісторыю Беларусі і Сусветную гісторыю лепш за ўсё здалі ў Трасцінскім ВПК. ЦТ па англійскай мове лепш вытрымалі выпускнікі СШ №2, а па нямецкай — СШ №1, па хіміі атрымаўся самы нізкі сярэднераённы бал (24,62), пры гэтым 30 балаў у Бяседавіцкага ВПК.
Якасць ведаў вучняў — з’яўляецца адным з асноўных паказчыкаў паспяховай работы педагогаў. З гэтым бясспрэчна згодны і нашы суразмоўцы, якіх мы папрасілі расказаць пра свой шлях у прафесію настаўніка і падзяліцца вопытам работы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Святлана Новікава, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Бяседавіцкага ВПК:


“У дзяцінстве любіла гуляць у настаўніка, правяраць сшыткі, выпраўляць памылкі, пісаць дыктанты. Спярша паступіла ў Горацкае педвучылішча, пасля сканчэння працавала настаўнікам пачатковых класаў у Яснапалянскай школе (раней такая існавала ў вёсцы Будачка). Затым вырашыла павысіць узровень і атрымаць вышэйшую адукацыю у Гродзенскім універсітэце ім. Я. Купалы.
24 гады выкладаю беларускую мову. У паўсядзенным жыцці мала хто размаўляе па-беларуску, і ў сувязі з гэтым задача настаўніка ўскладняецца. Цяперашняе пакаленне стала менш чытаць літаратуры, тым больш на беларускай мове. А я хачу, каб дзеці вывучалі родную мову. З пятага класа засяроджваю ўвагу вучняў, выклікаю матывацыю. Вялікую ролю адводжу гульням, конкурсам, якія зацікаўліваюць дзяцей.
Праца па падрыхтоўцы да цэнталізаванага тэставання ў нашым ВПК сістэмная. З 9 класа адміністрацыя працуе з бацькамі і нацэльвае вызначыцца з будучай прафесіяй дзяця, абраць дысцыпліны, якія жадаюць вывучаць больш паглыблена. Да сканчэння сярэдняй школы настаўнікі праводзяць факультатыўныя, індывідуальныя заняткі з дзецьмі, якія рыхтуюцца да ЦТ.
Вучні знаёмяцца з такой працай, як тэст яшчэ задоўга да яго здачы. Напрыклад, я праводжу ўводны тэст у 9 класе, каб выявіць, якія тэмы менш засвоены вучнямі. Па выніках складваю індывідуальны план і працую над праблемамі ў ведах. У 10-11 класах зноў паўтараем тэставанне. ЦТ — добры спосаб праверыць веды. Але вынік залежыць не толькі ад наяўных ведаў – правільнае і акуратнае запаўненне бланка таксама ўплывае на вынік. На гэты момант таксама звяртаем увагу пры падрыхтоўцы.
Прыемна, што ў нашым ВПК адміністрацыя ідзе насустрач і складае расклад так, каб можна было займацца з дзецьмі, якія жадаюць паглыбіць веды пасля ўрокаў, сустракаемся і па суботах. Часцяком, дзеці самі просяць пазаймацца і гэта асабліва радуе. Вельмі прыемна, калі вучні цягнуцца да ведаў і паказваюць добрыя вынікі.
У чым знаходжу натхненне? Якраз у поспехах вучняў, якія выходзяць пераможцамі ў конкурсах, алімпіядах. І калі аб’яўляюць, што нашы дзеці атрымалі добрыя вынікі, хочацца працаваць з яшчэ большым энтузіязмам. Прыемна, што ў гэтым годзе два маіх вучня, якія здавалі ЦТ па беларускай мове, падцвердзілі свае адзнакі і паспяхова паступілі ў ВНУ. Анастасія Патапенка, якая з’яўлялася прызёрам алімпіад і займалася ў завочнай школе, паступіла ў Горацкую акадэмію, а Кірыл Батурын – у акадэмію МВД”.
Больш як па 20 год педагагічнага стажу за плячыма ў настаўнікаў матэматыкі СШ №1 Валянціны Шкробавай і Алены Свірылінай.


— Чаму пайшла ў матэматыку? Так атрымалася… Дырэктар Баханоўскай школы, у якой вучылася, напэўна, паспрыяў, вельмі раіў абраць гэтую дысцыпліну. А я марыла стаць юрыстам, а яшчэ геаграфію любіла, — кажа Валянціна Мікалаеўна.
— А я ж лепш матэматыкі нічога так выдатна не ведала, — ўспамінае свае школьныя гады Алена Іванаўна.
Настаўніцы лічаць, што каб дасягнуць якасных паказчыкаў у сумеснай творчасці педагога і вучня, патрэбны ўзаемаразуменне і давер.
— Узровень складанасці за апошнія гады значна павысіўся? — пытаюся ў маіх суразмоўніц. — Я скончыла школу больш як 20 год таму і са страхам прадстаўляю, як малодшая дачка пойдзе ў школу, а я, мабыць, не змагу дапамагчы ёй з хатнім заданнем. Калі ў старэйшай вучоба ішла, як па масле, то зараз невядома, як складзецца…
— Так, узровень павысіўся ў разы, — згаджаюцца настаўніцы. — Праграма вельмі насычаная, а колькасць часоў адведзеных на матэматыку невялікая. На самай справе, ад бацькоў вельмі многае залежыць. Але зусім не тое, што вы будзеце рабіць за дзіця хатняе заданне, трэба надаць агульны настрой на вучобу. Галоўнае — прасачыць, пракантраляваць, каб дзіця не ленавалася, не прапускала заняткі. Настаўнік заўсёды растлумачыць і ніколі не адмовіць, калі да яго звяртаюцца за дапамогай. Трэба вучыць дзяцей не саромецца спытаць, калі нешта незразумела. А лепш усё ж наведваць факультатыўныя заняткі, дзе да дзяцей індывідуальны, дыферэнцыраваны, рознаўзроўневы падыход.
Дарэчы, у нашай школе праводзяцца міжшкольныя факультатыўныя заняткі, добрая фізіка-матэматычная кафедра. У новым навучальным годзе будзе працаваць клас з паглыбленым вывучэннем фізікі і матэматыкі. Але самае галоўнае, без асабістага жадання вучня, нічога не атрымаецца. Напрыклад, Аляксандр Рабцаў, які здаў у гэтым годзе ЦТ па матэматыцы на 92 балы, вельмі шмат займаўся самастойна.
Матэматыка — гэта аснова, калі вучань будзе разумець яе, то лягчэй будуць давацца і геаметрыя, і хімія, і фізіка. Галоўнае не ўпусціць ні адну ступень, бо калі ўпушчана праграма, напрыклад, за шосты клас, у 9-ым можна не чакаць выдатных вынікаў.
Тамара Свірэпа, настаўнік геаграфіі, намеснік дырэктара Забялышынскай СШ.


Педагагічны стаж складае 25 год. Як жартуе Тамара Міхайлаўна, у яе вялікая геаграфія інтарэсаў. Першая палова працоўнай дзейнасці была прысвечана іншай навуцы. Скончыўшы ў Растове-на-Доне Дзяржаўны ўніверсітэт глебазнаўства і аграхіміі, у 1980 годзе была накіравана па размеркаванні ў г. Міргарад Палтаўскай вобласці аграномам-хімікам.
Затым вярнулася на малую радзіму, дзе некаторы час працавала ў Трасцінскай СШ арганізатарам пазакласнай работы і настаўнікам геаграфіі, пасля працавала выкладчыкам геаграфіі ў СПТВ №1 ім. Арлоўскага ў Буйнічах. Нейкі час яўлялася старэйшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі №5 філіяла Гомельскага інстытута сельскагаспадарчай радыялогіі ад Маскоўскай акадэміі навук па накірунку “Вертыкальная міграція радыёнуклідаў у розных тыпах глеб”. Пасля закрыцця лабараторыі ўладкавалася на Забялышынскі вінзавод загадчыкам вытворчасцю, тэхнолагам.
У 2001 годзе з вялікім багажом прафесійнага і жыццёвага вопыту Тамара Міхайлаўна прыступіла да сваёй цяперашняй працы. У гэты час яна адтрымоўвала ўжо другую вышэйшую адукацыю ў педінстытуце ім. М. Танка па спецыяльнасці “настаўнік геаграфіі”.
Тамара Свірэпа на рэдкасць рознабаковая асоба. У дзяцінстве марыла стаць мастаком, і хоць гэта мара не ўвасобілася ў жыццё, жанчына цесна пасябравала са многімі мастакамі нашай краіны. Піша вершы, у 2010 годзе Хоцімская цэнтральная бібліятэка выдала яе зборнік. Перадае дзецям веды аб асновах праваслаўнай культуры, бо лічыць, што цяперашняе пакаленне некалькі адыходзіць ад прынцыпаў маралі і духоўнасці.
Каб дасягнуць якасных паказчыкаў у сумеснай творчасці педагога і вучня, па меркаванню Тамары Міхайлаўны, патрэбна: штодзённая, паслядоўная праца, пры ўмове прафесійнай кампетэнцыі настаўніка і добрасумленнасці вучня. Не было такога вучэбнага года, каб настаўніца не заяўляла сваіх вучняў на алімпіяды, у мінулым вучэбным годзе прынялі удзел 4 школьніка і ўсе атрымалі прызавыя месцы. Выпускніца гэтага года Вікторыя Андрушкіна паспяхова паступіла ў БДУ на геаграфічны факультэт.
Мабыць таму, што Тамара Міхайлаўна ніколі не лічыцца з часам, калі гутарка заходзіць аб рабоце, шмат займаецца з дзецьмі ў пазакласны час — атрымоўваецца добры вынік. Разам з навучэнцамі школы вядзе даследчую працу, у рамках якой створаны праекты “Свет геаграфічных назваў вёскі Забялышын”, “Дэмаграфічная сітуацыя Забялышынскага сельскага Савета з 1999 года па цяперашні час”, “Сацыяльна-эканамічны пашпарт Забялышынскага сельсавета”.
Тамара Міхайлаўна выхадца з сям’і педагогаў, маці ўсё жыццё працавала настаўнікам рускай мовы ў Трасцінскай школе (зараз ВПК), бацька выкладаў гісторыю, цёця – заслужаны фізік.
— Увогуле, мне шанцавала з настаўнікамі на працягу ўсёй маёй доўгай вучобы, на шляху сустракаліся творчыя педагогі. Пагадзіцеся, кампетэнцыя і артыстызм настаўніка адыгрывае не апошнюю ролю ў працэсе навучання, ды і выхавання. З першых дзён маёй працы ў нас ніколі не было праблем з дысцыплінай. Радуе, што са многімі вучнямі ў нас даверныя адносіны і яны могуць звярнуцца да мяне за радай не толькі па вучобе, але і падзяліцца сакрэтамі, атрымаць мудры савет, — прызнаецца Тамара Міхайлаўна.
Трэба адзначыць, што ва ўсіх без выключэння настаўнікаў, з якімі мы пазнаёміліся, ёсць былыя вучні, якія лічаць іх узорам для пераймання, і якія пайшлі па іх слядах, стаўшы педагогамі. І гэта варта пашаны…

Алена БАРАВІКОВА.
Фота аўтара

 

Последние новости

БелТА: в стране и мире

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Актуально

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024
В мире

В Австралии назвали нападение на епископа террористическим актом

16 апреля 2024
Образование

Более 36 тыс. абитуриентов уже записались на ЦТ, регистрация продолжается

16 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Что происходит в растениеводстве и какие упущения надо исправлять? Лукашенко разложил все по полочкам

16 апреля 2024
Наука и технологии

Китай запустил новый спутник дистанционного зондирования Земли

16 апреля 2024
В мире

Около тысячи домов подтоплено в Курганской области России

16 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко подписал указ о реализации нового совместного с Россией космического проекта

16 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко учредил нагрудный знак делегата ВНС

16 апреля 2024
Спорт

В Хотимском ФСК прошли районные соревнования по шахматам

15 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Смотрите, как прошел концерт в Хотимске ко Дню единения народов Беларуси и России

3 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

«Воспитатель дошкольного образования. Это престижно!»

5 апреля 2024
Актуально

В СШ № 1 состоялась встреча в формате телемоста

4 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024