Темы

Таленавітыя вучні Хоцімшчыны праводзяць час у лагеры «Вумка»

Таленавітыя вучні Хоцімшчыны праводзяць час у лагеры «Вумка»

Да пачатку навучальнага года застаюцца лічаныя дзянькі, і рабятам вельмі хочацца, каб яны надоўга запомніліся, а пасля яшчэ неаднойчы напаміналі аб сонечным цяпле і леце. Весела і з карысцю праводзяць свой канікулярны час школьнікі ў профільным лагеры для высокаматываваных навучэнцаў “Умка”, размешчаным на базе Веткаўскага ВПК.
– Вось ужо другі год запар працуе лагер, які збірае хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на працягу навучальнага года праяўлялі сябе са станоўчага боку. Гэта зорачкі сферы адукацыі раёна, якія зарэкамендавалі сябе ў вучобе, спорце, разнастайных творчых конкурсах. У гэтым годзе “Умку” наведваюць 15 навучэнцаў – 13 дзяўчат і 2 хлопчыка з СШ №1, СШ №2 і Забялышынскай школы. Нягледзячы на тое, што лагер профільны і педагогі СШ №2 і ЦТДзіМ праводзяць з рабятамі заняткі па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, гісторыі, рускай мове, у першую чаргу, гэта выдатная магчымасць адпачыць, завесці новых сяброў і адначасова даведацца нешта новае і карыснае ў цікавай форме. Дзеткам падабаецца такі падыход, калі заняткі праходзяць не за сумнымі партамі, а на свежым паветры і ў гульнявой форме. Гэта і эфектыўны спосаб «адцягнуць» школьнікаў з сацыяльных сетак і паказаць усю каштоўнасць жывых зносін. Большы акцэнт робіцца менавіта на тое, каб навучэнцы цікава правялі час перад новым навучальным годам. Абавязкова запланаваны заняткі да Году малой радзімы па прадмету гісторыя Беларусі, а яшчэ за час працы лагера падрыхтавана даследчая праца на тэму “Турыстычны патэнцыял Хоцімскага раёна”, якая ў верасні будзе прадстаўлена на раённы конкурс даследчых прац , – дзеліцца начальнік лагера Вольга Летнікава.
Сапраўды сумаваць рабятам не прыходзіцца, у лагеры створаны ўсе ўмовы, для таго, каб дзеці навучыліся адкрываць новыя гарызонты, знаходзіць кампраміс з аднагодкамі і ў цэлым выдатна правялі вольны час. Абавязковым пунктам у плане – наведванне лагера супрацоўнікамі РАНС, якія праводзяць з рабятамі гутаркі на тэму супрацьпажарнай бяспекі. Кожны дзень у жыцці лагера праходзіць насычана: 8.00 – пад’ём, зарадка, сняданак – дарэчы харчаванне пяціразовае і збалансаванае, у рацыёне шмат садавіны і агародніны. Штодзённа запланаваны два заняткі па вучэбных прадметах, кожны дзень праходзяць спартыўныя спаборніцтвы і гульні на свежым паветры, у 22.00 – адбой. Асабліва цікавыя для рабят вячоркі каля вогнішча з песнямі і размовамі на разнастайныя тэмы. Многія са старшакласнікаў ужо мараць, кім стануць у будучыні.
– У лагер прыйшоў упершыню, але ні кроплі не пашкадаваў аб гэтым. З’явіліся новыя сябры, аднавіў зносіны са старымі. Пакуль канчаткова не вызначыўся з выбарам прафесіі, але хутчэй за ўсё спынюся на спецыяльнасці праграміст, так як добра сябрую з матэматыкай і фізікай, – прызнаецца ўдзельнік і пераможца аліміяд па фізіцы СШ №2 Вадзім Грашчанка.
З думкай аб тым, што час у лагеры праходзіць цікава салідарныя і дзяўчаты, якія з захапленнем расказваюць аб сваіх штодзённых прыгодах. Напрыклад, у пятніцу прайшла віктарына па біялогіі, якую падрыхтавала малады педагог Крысціна Грузінава. Яшчэ рабятам вельмі падабаецца збірацца ў пакоі адпачынку і глядзець фільмы за кубкам гарбаты на вялікім экране – са школы для гэтага дастаўлена ўся патрэбная апаратура.
– “Умку” наведваю ўжо другі год, вельмі падабаюцца вячоркі каля вогнішча, – расказвае Анастасія Прошкіна, навучэнка СШ №2, актыўная ўдзельніца творчых конкурсаў і алімпіяд. – У мяне таксама ёсць мара: хачу стаць міліцыянерам або медсястрой. Зразумею складанасць і адной прафесіі, і другой, але спадзяюся, што здзейсню сваю мару.
– А мне больш за ўсё падабаюцца разнастайныя мерапрыемствы, якія арганізуе намеснік начальніка лагера Юрый Пахомаў. Гэта заўжды весела і крэатыў- на. Для нас створаны добрыя ўмовы – час праведзены тут надоўга запомніцца, – дадае актывістка і выдатніца СШ №1 Наталля Баравікова.
Пакуль школьнікі мараць аб нечым сваім, час хутка ляціць і рабяты зусім не жадаюць раз’язджацца па дамах. Дарэчы, у гэты панядзелак “умкам” давялося наведаць палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі, і трэба сказаць – уражанняў засталося нямала. Гэтак як і нямала станоўчых эмоцый ад праведзенага часу ў лагеры, і хочацца спадзявацца, што ў наступным годзе рабяты зноў збяруцца тут, каб весела і з карысцю правесці час.
Яшчэ больш фотаздымкаў у групе «ХоМо» (ВК).

Вольга МІРАВА

Последние новости

В районе

Нетрезвому не место за рулем! Госавтоинспекция проведет комплекс мероприятий по предупреждению ДТП

18 апреля 2024
В районе

Рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ посетила организации Хотимского района

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Общество

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей

18 апреля 2024
Общество

Пожароопасный период: будьте осторожны!

18 апреля 2024
Общество

Какие совершить действия по сигналу «Внимание всем!»

18 апреля 2024
Общество

Не экономьте на безопасности – установите автономный пожарный извещатель!

18 апреля 2024
Общество

Порывы ветра до 20 м/с, ночью местами сильные осадки, днем – снег ожидается в Могилевской области 19 апреля

18 апреля 2024
В мире

Захарова: в западной прессе открыто анонсируются теракты против России

18 апреля 2024
В мире

Индонезия закрыла аэропорт и предупредила о цунами после извержения вулкана Руанг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
Актуально

Воспитанникам детского сада № 3 рассказали о космосе

9 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024