Вы здесь
За чысціню любімага горада Год малой родины 

За чысціню любімага горада

Як змагацца за чысціню свайго горада? Гэта тэма актуальная і тычыцца кожнага жыхара горада і вёскі. Не трэба ківаць адзін на аднаго ці казаць: «А чаму я! Хай сусед клапоціцца аб чысціні! ». Трэба зрабіць сваім асабістым правілам захаванне чысціні не толькі ў сябе дома, але і на вулачках сваёй малой радзімы. Галоўнае — не быць абыякавым і рабіць тое, што ў нашых сілах.Хацімчане пасля традыцыйных першавераснёўскіх лінеек, якія прайшлі ў гэты дзень, адразу адправіліся на суботнік, паспеўшы толькі пераапрануцца ў рабочую форму. Зрабіць свой гарадок яшчэ прыгажэй выйшлі працаўнікі розных сфер: УКП “Жылкамгас”, ПМК-276, РАНС, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Белпошты. Працаўнікі пералічаных арганізацый працавалі ў гэты дзень на рамонта-будаўнічым участку па вул. Ленінскай, добраўпарадкавалі тэрыторыю па вул. Камсамольскай, таксама былі завершаны будаўнічыя працы па вул. Ленінскай, 5, дзе з’явіўся новы прыгожы аб’ект — парасон, які цяпер радуе хацімчан і гасцей горада.
У рамках месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, працаўнікі арганізацый раёна працягваюць займацца навядзеннем чысціні і парадку на розных аб’ектах раёна. Сімвалічна і прыемна, што тэме добраўпарадкавання асабліва адводзіцца такая пільная ўвага ў Год малой радзімы.
Вольга ЗАЙЦАВА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: