Вы здесь
Каб ніколі  не было вайны Блог Эльмиры КАРПОВОЙ 

Каб ніколі не было вайны

Яшчэ ў дзяцінстве самыя страшныя сны былі тыя, дзе мне снілася вайна. Ніякія нечысці не палохалі больш, чым ваенныя дзеянні. Нават праз 15 год помню адзін сон, быццам бачыла яго ўчора…
Я хаваюся ў хаце сваей цеткі, якая стаіць у цэнтры горада. Калісьці вельмі прыгожая, але ў сне гэта проста дзіравыя сцены без даху. У вокнах даўно няма шкла, яны абыякава забіты старымі дошкамі. Праз невялікую шчыліну гляджу на вуліцу і бачу ворагаў. Час ад часу яны страляюць па навакольным хатам. Кулі свісцяць над маёй галавой, але самае страшнае… На маіх руках сядзіць мой маленькі пляменнік, за якога я вельмі баюся. Сваёй далонню зацісківаю яму рот, каб ворагі не пачулі, як ён плачыць і не забілі нас.
Гэты сон ніяк не магу забыць, нават пачуцці страху засталіся як тады: 15 год назад. На машынах часам можна ўбачыць налепкі з подпісамі “Іду на Берлін”, “1941-1945 можам паўтарыць” і іншыя. Няўжо сёння ёсць людзі, якія сапраўды хочуць паўтарыць вайну. У тыя гады мы атрымалі перамогу, дзякуючы смеласці і адвазе савецкіх салдат, уменню аб’яднацца перад ворагам, сіле духа людзей таго часу і героям, якія рабілі неверагодныя подзвігі, не шкадуючы сябе. Калі чытаеш гісторыі іх жыцця, слезы наварочваюцца на вачах. Гісторыі простых людзей: малых і старых, хлопцаў і дзяўчат, якія у адзіночку і з сябрамі, змагаліся за Радзіму.

Кожны яшчэ з дзяцінства чуў пра Бацьку Міная.  Нагадаю вам гэту гісторыю. Ён быў сапраўдным героем. Мінай Шмыроў, 1891 года нараджэння. На пачатак вайны яму ўжо было 50 год і па ўзросце мужчына не падыходзіў у шэрагі Чырвонай арміі, таму застаўся ў тылу пад Суражом. Там пачаў сваю баявую дзейнасць супраць гітлераўцаў, збіраючы людзей у свой атрад партызан. Гэта быў адзін з самых страшных і неўлавімых для немцаў падпольны атрад, якім Бацька Мінай кіраваў да верасня 1942 года, пакуль яго не выклікалі ў Маскву на сустрэчу з самім Сталіным. Ён застаўся ў Маскве ў Цэнтральнам штабе партызанскага руху, дзе і распрацоўваў планы партызанскай барацьбы на Беларусі. 15 жніўня 1944 года Мінаю Піліпавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пазней ён атрымаў яшчэ не адну медаль і ордэн. Але галоўнае выпрабаванне, якое з ім здарылася, гэта была страта яго сям’і. Немцы ўжо даўно жадалі смерці камандзіра, але не маглі яго злавіць. У кастрычніку 1941 года яны захапілі ў палон яго сям’ю і прывезлі ў Сураж: дачку Лізу – 14 год, Сяргея – 10 год, Зіну – 7 год і маленькага Міхася – 3 гадоў, з імі была і сястра Міная. Маці іх памерла яшчэ да вайны. Немцы паабяцалі адпусціць палонных, калі той здасца. Ніколі не пазнаць нам таго, што адчуваў у гэты час герой, калі ведаў, што яго дзяцей расстраляюць ворагі. Ен хацеў здацца, але яго старэйшая дачка Ліза змагла праз кагосьці передаць яму запіску, у якой прасіла бацьку не ісці да ворагаў у палон і адпомсціць за іх смерць. І сапраўды, немцы не пашкадавалі дзяцей і ў лютым 1942 года пасля столькіх пакут усіх расстралялі. Цаною такіх страт Мінай Піліпавіч стаяў на абароне Радзімы. У памяць дзяцей Міная Шмырова ў Суражы стаіць абеліск са скульптурнымі партрэтамі дзяцей. А Аркадзь Куляшоў напісаў “Балада аб чатырох заложніках”, у якой апісаў той страшны дзень забойства. Бацька Мінай памёр у 1964 годзе.

Мікола Гойшык. Не пакідае абыякавым і гісторыя маладога хлопчыка Міколы Гойшыка, які нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў весцы з гучнай назвай Воля Івацэвіцкага раёна. На пачатак вайны яму было ўсяго 14 год, ен пакінуў родную хату і быў залічаны ў маладзёвую дыверсійную групу. У першай жа аперацыі атрымаў славу добрага падрыўніка. Падрываў нямецкія эшалоны без страху і з самаахвярай. Апошнім яго заданнем стала даручэнне падарваць нямецкі эшалон з баявой тэхнікай і нямецкімі салдатамі, які шоў у Мінск. Чыгунка добра ахоўвалася немцамі, таму што яны ўжо шмат панеслі страт з-за падрыўнікоў. Падыходзіў час прыбліжэння цягніка і ўжо было чуваць яго гудкі, Мікола рызыкнуў і пайшоў да чыгуначных шляхоў, паспеў падыйсці да рэяк, але ворагі яго заўважалі і пабеглі за ім. Не разважаючы хлопчык кінуўся пад поезд з мінай… цягнік пайшоў пад адход і Мікола загінуў разам з немцамі. За мужнасць і адвагу Мікола Гойшык узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

В Великую Отечественную войну сражаться за Родину шли даже дети.

Вялікая колькасць людзей пайшла ў партызаны ў час вайны. Кожны з іх разумеў, што ён рызыкуе не только сваім жыццем, але і жыццем сваіх родных. Менавіта таму партызаны заўжды мелі мянушкі, каб на выпадак палону ці пошукаў, ворагі не ведалі сапраўднае імя і не знайшлі яго сям’ю.
Сення мы жывем у мірны час, над намі чыстае і блакітнае неба, але калі б прыйшоў такі страшны час, ці знойдуцца сярод нас героі? Ці знойдзецца той, хто гатовы ахвяраваць сабой? Ці знойдуцца маці, якія адпусцяць сваіх дзяцей на барацьбу з ворагам?
Разважаю, што і цяпер будзе нямала людзей, якія пры першай жа небяспецы пабягуць у іншыя дзяржавы, асабліва з вялізных гарадоў. Нават тыя, каму ўжо даўно за 40 год, ці змогуць яны знайсці ў сабе сілы не застацца абыякавым да Радзімы і не сядзець склаўшы рукі. Сучасныя дзяўчыны пабаяцца запэцкаць свае рукі з новым манікюрам, а можа будуць крычаць ворагу: “Гэй, я хачу за цябе замуж, ты ж замежнік”. Сенняшнія хлопцы, якія не вылазяць з барбершопаў, укладываючы сваю прычоску і бараду, наводзячы прыгажосць не горш дзяўчат. Калі ім выдадуць форму яны адкажуць, што яна не прыгожая, не ад куцюр, і зусім не падыходзіць да іх бацінак. А вось у кім я зусім не сумняваюся, дык гэта ў нашых падлетках. Яны ж змогуць“забіць” любога, хто адключыць ім Інтэрнэт.
Канешне, усе гэта жарт. За час свайго існавання Беларусь ніколі не пачынала вайны і не хадзіла нікога заваёўваць, але часта менавіта наша краіна давала годны адпор ворагу. Менавіта на нашай зямлі вораг сутыкаўся з цяжкім адпорам. Можа гэта ў нас у крыві і калі б, што не здарылася, нашы людзі змогуць аб’яднацца супраць ворага. А як бы паступіў ты ў такі нялегкі час?
Эльміра Карпава

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
0

Автор публикации

не в сети 5 часов

hotimsk

0

flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 0Публикации: 2799Регистрация: 10-01-2018

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
captcha
Генерация пароля
Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: