Вы здесь
На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раеннай камісіі па выпрацоўцы мер і каардынацыі работы па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў Происшествие 

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раеннай камісіі па выпрацоўцы мер і каардынацыі работы па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне раеннай камісіі па выпрацоўцы мер і каардынацыі работы па папярэджанні гібелі людзей ад пажараў, якую ўзначальвае Мікалай Хучаў, намеснік старшыні райвыканкама. Як канстатаваў Мікалай Адамавіч, на тэрыторыі Магілеўскай вобласці фіксуецца рост колькасці пажараў, гібелі людзей на іх, у тым ліку — дзяцей. У сувязі з гэтым ен рэкамендаваў максімальна ўзмацніць працу па прафілактыцы пажараў.

Старшыня камісіі агучыў, што гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі не толькі ў нашым раене, але і на ўзроўні вобласці. У прыватнасці, разглядаўся ў рамках пасяджэння абласнога выканаўчага камітэта ў разрэзе рэалізацыі ў рэгіене Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Мікалай Хучаў бачыць адзін са спосабаў вырашыць праблемныя пытанні – гэта прыцягнуць да прафілактычнай дзейнасці грамадскасць: і неабыякавых грамадзян, і членаў грамадскіх арганізацый.
“Давайце ўявім сітуацыю. Жыве чалавек, які злоўжывае спіртным, курыць у ложку, не выконвае правілы пажарнай бяспекі. А жыве ў шматкватэрным доме. Ці можа ен, груба кажучы, спаліць разам са сваей кватэрай суседскую? Так, нажаль, такая трагедыя тэарэтычна можа адбыцца. А ці зможа пажарны ці проста член назіральнай камісіі быць кожны дзень у такога нядбайнага грамадзяніна? Зразумела, што гэта немагчыма. Але за ім могуць прыглядаць суседзі, паведамляць у адпаведныя арганізацыі аб тых парушэннях, якія бачаць. Гэта сусветная практыка”, — заклікае Мікалай Адамавіч усіх жыхароў раена не быць абыякавымі назіральнікамі таго, што адбываецца з намі побач.
На пасяджэнні былі разгледжаны прамежкавыя вынікі правядзення акцыі “За бяспеку разам”, а таксама прааналізаваны канкрэтныя жыццевыя выпадкі, калі ў лес людзей патрабуецца ўмяшанне кампетэнтных спецыялістаў. Напрыклад, вось адзінока пражывае 90-гадовая бабуля. Ці справіцца яна самастойна з пячным ацяпленнем? Ці не забудзе зачыніць дзверцы? Сацыяльным службам рэкамендавана бываць у пажылых людзей не менш за 3 разы ў дзень.
У цэлым пазіцыя старшыні камісіі такая: ведаць усе праблемныя кропкі і кіраваць сітуацыяй. “Не хавайце складаныя пытанні, — заклікаў ен кіраўнікоў і членаў назіральных камісій. — Іх трэба прамаўляць, а разам мы зможам іх вырашыць. Не выпадкова ж і сумесная акцыя, якая зараз ідзе ў краіне, называецца “За бяспеку разам”.

Уласн. інфарм.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: