Вы здесь
На Хоцімшчыне правеў прыем грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Общество 

На Хоцімшчыне правеў прыем грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў

У панядзелак у будынку Батаеўскага сельскага дома культуры адбыўся выязны прыем грамадзян, які правяла Таццяна Марачкава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання па Крычаўскай выбарчай акрузе №83.
Падчас сустрэчы Таццяна Барысаўна цікавілася, як арганізавана праца па гандлевым, культурным і бытавым абслугоўванні насельніцтва, медыцынскай дапамозе і лекавым забеспячэнні. Нягледзячы на тое, што праблем у мясцовых жыхароў у гэтым кірунку не ўзнікла, дэпутат адзначыла, што жыхары вескі павінны мець усе тыя ж выгоды цывілізацыі, што і гараджане.
“У нашай дзяржаве ўдалося захаваць і змяніць веску. Але ад нас патрабуецца не спыняцца на дасягнутым і выходзіць на больш высокі ўзровень, ствараючы сяло заўтрашняга дня. Каб моладзь заставалася жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, патрэбныя ўмовы, якія неадрозніваюцца ад гарадскіх”, — выказалася Таццяна Марачкава.

Уласн. інфарм.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Похожие записи

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: