Вы здесь
У дзіцячай бібліятэкі Хоцімска з’явілася каворкінг-зона Общество 

У дзіцячай бібліятэкі Хоцімска з’явілася каворкінг-зона

Сённяшняя бібліятэка — гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, але гэта яшчэ і камфортны куток для адпачынку, дзе кожны жадаючы можа не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і цікава правесці час. Калі казаць пра тое, якой павінна быць сучасная бібліятэка, то тут немалаважным момантам з’яўляецца і яе знешняя прывабнасць, наяўнасць багатага кніжнага фонду, добрай і зручнай мэблі, сучаснага абсталявання, выхаду ў сацсеткі.У Хоцімску для дзетак, бацькоў і педагогаў на базе дзіцячай бібліятэкі з’явілася ноу-хау: каворкінг-зона. Спачатку, зазірнем у даведнікі, каб разабрацца з тлумачэннем новага іншамоўнага слова. Што ж такое каворнінг? Гэта своеасаблівая разнавіднасць «трэціх месцаў» ( першае — дом, другое — работа) гэта значыць, грамадскіх прастораў, якія аб’ядноўваюць людзей для зносін і творчага ўзаемадзеяння. Каворкінг ў бібліятэцы — з’ява ўнікальная, у тым сэнсе, што любы чалавек, альбо група людзей можа прыйсці сюды пасля працы ці школы і абсалютна бясплатна пазаймацца, альбо арганізаваць і правесці тут мерапрыемства.
— Бібліятэкары пастараліся арганізаваць новую прастору максімальна зручна, тут ёсць усё неабходнае для працы. Да паслуг карыстальнікаў каворнінгу таксама неабмежаваны доступ да рэсурсаў дзіцячай бібліятэкі і прафесійнай дапамогі бібліятэкараў. Бо галоўная мэта адкрыцця цэнтра — даць наведвальнікам усе выгоды і ўмовы для камфортнай працы.У каворкінг-зоне ўсё неабходнае для такой працы ёсць: зручная мэбля, вялікая колькасць працоўных месцаў, зоны для індывідуальнай і каманднай працы, выхад у Інтэрнэт.
Акрамя таго, бібліятэка гатовая даць сваім карыстальнікам сур’ёзнае інфармацыйнае суправаджэнне, а ў вольны час кожны жадаючы зможа тут жа пагуляць у настольныя гульні, абмеркаваць апошнія навіны і абмяняцца думкамі. Словам, гэта прастора, створаная не толькі для працы, але і для адпачынку і творчасці. А яшчэ працаўнікамі дзіцячай бібліятэкі на працягу года ў каворкінге арганізуюцца выставы на розныя тэмы, праводзяцца агляды, і прапагандуюцца новыя выданні,- падзялілася загадчык дзіцячай бібліятэкі Таццяна Уласенка.
Адкрыццё новай зоны ператварыла звычайны зімовы дзень у сапраўднае свята для маленькіх наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі. Радасны настрой дзеткам падарыў клоун Мульцяш, які не толькі пазабаўляў рабят, але і арганізаваў сапраўдную фотасесію. Дзятва ад душы павесяліліся, а ў завяршэнні сустрэчы паласаваліся цукеркамі, і пасля прыемна праведзенага часу ў каворкінг-зоне яшчэ доўга абменьваліся станоўчымі эмоцыямі.
Кожны жадаючы хацімчанін таксама можа наведаць каворкінг-зону і ў прыемнай дамашняй атмасферы правесці вольны час.


Вольга Зайцава.
Здымак аўтара

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
0

Автор публикации

не в сети 1 день

hotimsk

899999K

flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 0Публикации: 3832Регистрация: 10-01-2018

Похожие записи

Оставить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля
Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: