Темы

Інавацыйная пляцоўка па рэалізацыі маладзежнай палітыкі прайшла ў Хоцімску

Інавацыйная пляцоўка па рэалізацыі маладзежнай палітыкі прайшла ў Хоцімску

Кожны помніць той перыяд жыцця, калі вырываўся з-пад цёплага і ўтульнага крыла бацькоў і адпраўляўся ў вольнае плаванне. Маладосць – гэта час вялікіх планаў на будучыню і пачатак усіх перспектыў. Калі малады, то здаецца няма нічога немагчымага: варта толькі пачаць, і ўсё атрымаецца! Гэта час, калі можна рабіць усё, што хочацца, не задумваючыся пра выдаткаваны час.Цікава, аб чым мараць і якую грамадзянскую пазіцыю маюць маладыя і перспектыўныя хацімчане? Менавіта гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў час работы інавацыйнай пляцоўкі з удзелам Таццяны Меншыкавай, намесніка начальніка ўпраўлення па працы са СМІ і маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Галоўным здабыткам і багаццем хоцімскай зямлі заўжды былі людзі, якія сваёй працай, талентам, сваёй шчырасцю і дабрынёй праслаўлялі наш чароўны край. Асаблівую ўвагу варта спыніць на моладзі. Маладое пакаленне Хоцімшчыны – гэта ўпэўненыя ў сабе, цікавыя, неардынарныя, таленавітыя, крэатыўныя людзі.
У ток-шоу на тэму “Мая грамадзянская пазіцыя” прынялі ўдзел не толькі вопытныя спікеры – Мікалай Хучаў, намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама, Дзмітрый Лутчанкоў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы, Алена Раманенка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама, але і пачынаючыя і даволі перспектыўныя маладыя людзі прыбесядскага краю – Юрый Пахомаў, настаўнік, дызайнер адзення, і Вольга Рэусава, «Маладая гаспадыня Магілёўскай вобласці – 2018».
Вядома, што моладзь заўжды адлюстроўвала інтарэсы таго часу, у які жыла. Напрыклад, сучаснае маладое пакаленне проста немагчыма ўявіць без разнастайных гаджэтаў. Але замест таго, каб суткамі напралет бязмэтна сядзець у Сеціве, адтуль можна ўзяць і нямала карыснага. З гэтым пагадзіўся і “будучы Юдашкін”, так назвалі госці Юру Пахомава. Малады дызайнер прызнаўся, што актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі. Напрыклад, у дадзены момант ідзе актыўнае стварэнне ўласнага сайта. У сваім узросце Юра ўжо на сур’ёзным узроўні займаецца дызайнам адзення, музыкай, фота і анімацыяй. Але на гэтым ён не спыняецца і працягвае адшукваць для сябе нешта новае, цікавае. На гэты конт яго пазіцыя – знойдзе сябе той, хто жыве ў няспынным пошуку.
Актыўную грамадзянскую пазіцыю падтрымлівае Вольга Рэусава. Дзяўчына прызналася, што, нягледзячы на баявы характар, долю хвалявання на абласным конкурсе ўсё ж адчувала. Прадстаўляць цэлы раён – гэта вам не жарт. Але аказаны давер усё ж апраўдала, і стала пераможцай.
Размова ў цэнтральнай бібліятэцы праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, кожны мог задаць свае пытанні і атрымаць змястоўны на іх адказ. Нямала цёплых і шчырых слоў у сяброўскай цеплай атмасферы было сказана аб малой радзіме.
– Якія цудоўныя і шчырыя маладыя людзі жывуць на хоцімскай зямлі, сапраўдныя беларусы. Бярыце ад жыцця ўсё, што магчыма і ідзіце толькі наперад, – параіла Таццяна Меншыкава.
Адным з ключавых момантаў работы інавацыйнай пляцоўкі з’яўляецца міжнароднае супрацоўніцтва. Штогод на тэрыторыі Хоцімшчыны і суседніх раенаў Расійскай Федэрацыі праходзяць сумесныя мерапрыемствы, спаборніцтвы, алімпіяды.
Падчас наведвання Суражскага педагагічнага каледжа імя А.С. Пушкіна, беларуская дэлегацыя атрымала сапраўдны зарад бадзерасці і аптымізму. У рамках агляднай экскурсіі беларусы наведалі спартыўную залу, аўдыторыі каледжа, а таксама прынялі ўдзел у занятку валанцёраў «Новакемп». Гульнёвыя сітуацыі, якія прапанавалі валанцёры, адразу накрылі беларускіх гасцей хваляй пазітыву і дабра. Таксама была падрыхтавана канцэртная праграма з удзелам ансамбля барабаншчыц і лыжачнікаў.
З адказным словам выступіла Таццяна Меншыкава, якая адзначыла неабходнасць і важнасць супрацоўніцтва суседніх дзяржаў, якія ва ўсе часы былі поруч. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама Аляксандр Цішчанка падарыў на памяць аб сустрэчы кнігу пра памятныя мясціны беларускай зямлі.
Пасля за «круглым сталом» беларусы і расіяне абмяняліся вопытам работы. Ад беларускай дэлегацыі выступіла настаўнік СШ №2 Вольга Летнікава з прэзентацыяй працы «Наша здароўе – у нашых руках», адзначыўшы падчас выступлення, што яе выпускнікі таксама з’яўляюцца навучэнцамі Суражскага педагагічнага каледжа.
– Калі мы разам, мы – адзіныя. Межы нашага горада заўжды адкрыты для беларусаў, і мы заўжды рады бачыць нашых суседзяў у гасцях, – адзначыла напрыканцы дырэктар каледжа Іна Шпакава.
Пасля цікавай экскурсіі за мяжу, дэлегацыя ідэолагаў зноў вярнулася на хоцімскую зямлю і наведала Іваноўскі СДК. Завяршэнне дня атрымалася з сапраўдным аншлагам. Увазе гасцей была прапанавана імпрэза з трох мясцовых абрадаў. У канцы прадстаўлення прысутныя апладзіравалі стоячы. Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца”.
Дзень атрымаўся насычаны, не менш цікавым атрымаўся вечар, які скончыўся спартыўнымі эстафетамі. У цэлым госці выказалі станоўчыя эмоцыі, высока ацанілі работу па адраджэнні мясцовых традыцый і народных абрадаў, а таксама былі прыемна здзіўлены ад зносін з маладымі кадрамі хоцімскай зямлі.
– Хоцімшчына адрозніваецца сваёй непадобнасцю, шчырасцю, цеплынёй, аутэнтычнасцю. Шануйце гэта, зберагайце і перадавайце наступным пакаленням. Тое, што ў вас маецца – гэта і ёсць сапраўдны скарб, – такія словы прагучалі падчас сустрэчы.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024