Вы здесь
Навагоднія  прыгоды журналістаў “ШК” Блог Ольги ЗАЙЦЕВОЙ 

Навагоднія прыгоды журналістаў “ШК”

Гэты аповед аб навагодніх прыгодах, што здарыліся з журналістамі раённай газеты, якія напярэдадні самага чароўнага свята года, быццам па ўзмаху чароўнай палачкі, ператварыліся ў навагодніх персанажаў — Дзеда Мароза і Снягурачку. Авантура, у якую патрапілі супрацоўнікі “ШК” ператварылася ў сапраўдную чароўную казку. А вось што праўда, што выдумка ў гэтай гісторыі вырашаць вам, паважаныя чытачы.Справа была так. Захапіла, закруціла святочная мітусня Хоцімшчыну: усюды міргаюць агеньчыкі, у дамах, дзіцячых садках і школах ставяць ёлкі, адзін за адным праходзяць ранішнікі, у паветры вее навагоднім настроем і духмянымі мандарынамі.
А Дзядуля Саша… Пачакайце.Штосьці не тое я пішу. А вось як: Дзядуля Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай ужо спяшаюцца да дзетак, каб павесяліць іх і са святам надыходзячым павіншаваць. Прыйшлі нашы персанажы ўсе такія навагоднія ў школу, а там дзетак так шмат, што вочы разбягаюцца. Пачалі рабяты вершы пра зіму расказваць і разам з настаўніцай святочныя песні спяваць. Такое вяселле пачалося, што ні ў казцы сказаць, ні пяром напісаць. Цьфу ты, на камп’ютары надрукаваць.
Расказалі вучні добраму казачніку і пра свае жаданні і пра тое, што ў новым годзе весці сябе будуць узорна і не гарэзіць. Так Дзядулю спадабалася ў школе, што і развітвацца з рабятамі не хацелася. Але працы ў яго перад святам нямала: нельга нікога пакрыўдзіць, і без падарункаў пакінуць. Таму ён паспяшаўся ў свой картэж навагодні, у сэнсе, у тачку рэдакцыйную, быстраходную.
Але тут яго чакала поўнае расчараванне. Пакуль дзядуля Мароз са Снягуркай забаўлялі дзетак, нехта выкраў яго падарункі. Плача Дзед, плача Снягурка. А вадзіцель кажа: “Не плач Дзед, не плач Снягурка. Я вам новыя падарункі прывязу”. Стоп. Знаёмыя словы. Гэта ж іншая казка. А ў нас свая. І падарункі іншыя не патрэбныя, трэба адпраўляцца на пошук сваіх.
У кожным куточку Хоцімска шукалі, на кожную вулачку заязджалі, пыталіся ў прахожых хацімчан. Але ніхто не бачыў прапажу.
А бедны Дзядуля Мароз так перахваляваўся, што ў яго падскочыў ціск, нервы зусім расхісталіся, ледзь не страціў прытомнасць. Вельмі стала перажываць за любімага дзядулю Снягурачка, і прапанавала яму звярнуцца за медыцынскай дапамогай, каб дактары дзядулю ціск памерылі, а калі трэба і ўкол зрабілі. Ціск у Дзеда падскочыў не на жарт, але ад гаспіталізацыі ён адказаўся, ад уколаў таксама. Прыняў дваццаць кропель… валяр’янкі, і стаў вельмі бадзёры ды вясёлы.
А напрыканцы добрая цёця ў белым халаце дала казачніку добрую параду — не нервавацца і берагчы здароўе, бо праблем са здароўем ад падобных хваляванняў можа быць нямала. Прыслухаўся Дзядуля Мароз да цэнных парад і таксама пажадаў медыкам быць здаровымі, і дарыць здароўе іншым. А валяр’янку з сабой забраў — хто ведае, можа яшчэ спатрэбіцца. Жыццё сення, ох, якое неспакойнае.
Хвалюйся не хвалюйся, але нічога не зробіш — нельга ж пакінуць малых без падарункаў. Вытрас стары з усіх кішэняў свае зберажэнні, і адправіўся разам са Снягуркай у краму. Здзівіліся прадаўцы прыходу незвычайнага госця, але ўніклі ў сітуацыю, і захацелі дапамагчы. Пачалі прапаноўваць цукеркі, і шакаладкі, і мармеладкі, і зефіркі. А грошы на ўсё не хапае. Зноў засумаваў стары, але Снягурачка зноў з прапановай:
— Дзядуля, не хвалюйся, я ведаю, што рабіць. Наша доблесная міліцыя павінна нам дапамагчы па слядах злачынцаў пайсці, і падарункі знайсці.
На сваёй павозцы навагодняй, хутка даімчалі яны да Хоцімскага РАУС. Супрацоўнікі праваахоўных органаў уважліва выслухалі Дзядулю Мароза, аформілі заяву і паабяцалі ў самы кароткі тэрмін адшукаць ліхадзеяў.
Справа для нашых супрацоўнікаў знаёмая, але і Дзядуля з унучкай адправіліся па гарачых слядах на пошук. Па дарозе дзядзі міліцыянеры расказалі казачніку пра статыстыку крадзяжоў на Хоцімшчыне і параілі больш уважліва адносіцца да сваёй маёмасці. Потым знайшлі сведкаў патрэбных і па слядах адправіліся, і патрапілі ў цёмны густы лес, прама ў яго рэзідэнцыю.
А ў цёмным-цёмным лесе, раслі вялікія цёмныя дрэвы… А за тымі дрэвамі… Ну што, вы спужаліся? Проста, у тым лесе дзетак таксама было безліч, яны даўно чакалі Дзядулю Мароза. Усе танчаць, весяляцца. Убачылі добрага казачніка, яшчэ больш абрадваліся. Абступілі навагодніх персанажаў — чакаюць падарункаў.
«Усе прапала, — думае Мароз. — Падарункі не знойдзены, свята не атрымаецца».
Але пакуль рабяты чыталі вершы і ў гульні гулялі, супрацоўнікі міліцыі падарункі адшукалі і вінаватых прывялі на суд Дзядулю Марозу. Якія малайцы! І як ні банальна — галоўным завадатарам тайнай аперацыі пад кодавай назвай “крадзеж” аказалася Баба Яга. Але яна была своечасова злоўленая і абясшкоджаная. Злачынца пакаялася, і абяцала з гэтага часу весці сябе добра.
Фінал атрымаўся пазітыўны, як і ў кожнай добрай казцы. Усе дзеці атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза і яго памочніцы Снягуркі. Напрыканцы казачнік зрабіў навагодняе віншаванне:
— Хлопчыкі і дзяўчынкі, ведаю, былі вы ўвесь год паслухмянымі і добрымі, а таму акрамя падарункаў пажадаю вам быць здаровымі, шчаслівымі, вясёлымі. Жадаю вялікіх перамог у новым годзе, весёлых святаў, цудоўных дзён і здзяйснення самых запаветных жаданняў. Марце, і няхай усе вашы мары абавязкова спраўдзяцца. З Новым Годам, хацімчане! З новым шчасцем!


Вольга Зайцава.
Фота аўтара

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (1 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
0

Автор публикации

899999K

flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 0Публикации: 4169Регистрация: 10-01-2018

Похожие записи

Оставить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля
Return to Top ▲Return to Top ▲

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: