Темы

Ірына Меркуленка: па натуры – аптыміст, па прызванні – педагог

Ірына Меркуленка: па натуры – аптыміст, па прызванні – педагог

На гэты раз героем маёй публікацыі, а дакладней, гераіняй стала Ірына Меркуленка, загадчыца дзіцячага садка №3, цудоўная жанчына і суразмоўца, шматдзетная маці, граматны кіраўнік, вопытны педагог і вельмі жыццярадасны і светлы чалавек.
З Ірынай Уладзіміраўнай на працягу некалькіх год амаль кожную раніцу сустракаемся па дарозе да дзіцячага садка №3, куды заводжу ранкам дзетак. Яна прысутнічае на любым мерапрыемстве, што праходзіць у дзіцячай установе. І, што цікава – усіх дзетак Ірына Уладзіміраўна ведае па імёнах, назірае, як з маленькіх яны ператвараюцца ў дарослых і самастойных. Усіх, а гэта 200 выхаванцаў, лічыць сваімі. Вось так кожны дзень яна пільна сочыць за падрастаючымі малышамі, а яе вочы зіхацяць ад радасці.

Сэрца аддаваць дзецям
Калі запытацца ў тысячы людзей, што такое шчасце, наўрад ці знойдзецца два аднолькавыя адказы. Таму што ў кожнага яно сваё. Расцвіла кветка, якую пасадзіў – шчасце, сабраліся за сталом сябры – таксама шчасце. Для кагосьці шчасце — гэта яскравае сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая матуліна ўсмешка, каханне, любімая справа. Таму кожны чалавек бачыць шчасце па-свойму.
Для Ірыны Меркуленка зусім нескладана намаляваць з дапамогай некалькіх слоў самыя дарагія і любімыя для яе рэчы. Любімая сям’я і праца – шчасце для жанчыны засяродзілася ў гэтых знаёмых і важных кожнаму словах.
Працаваць з дзецьмі педагог марыла з дзяцінства. І, нягледзячы на тое, што бацькі бачылі ў ёй перспектыўнага эканаміста ці менеджэра, яны разам з сястрой вывучыліся на педагогаў. Ні ўгаворы з боку бацькоў, ні вялікі конкурс у педінстытут не перашкодзілі зусім юнай дзяўчыне, прыйсці да запаветнай мэты. І ні разу не пашкадаваўшы аб сваім выбары, Ірына Меркуленка нейкі час працавала педагогам у СШ № 2, потым намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы ў школе-інтэрнаце, з 2008 года прыйшла працаваць загадчыцай у дзіцячы садок.
– Заўжды марыла працаваць з дзеткамі. Люблю глядзець у дзіцячыя даверлівыя вочы, і растварацца ў іх без астатку. У гэтых вачах цэлы нязведаны сусвет, чысты ліст паперы, на які штодзённа неабходна нешта дадаваць.
Кажуць – настаўнікам трэба нарадзіцца. Безумоўна, каб стаць добрым педагогам, трэба валодаць шэрагам якасцяў, але толькі шчырая любоў да дзяцей, здольна стварыць сапраўдныя цуды і зрабіць з пачынаючага маладога спецыяліста сапраўднага прафесіянала сваёй справы, – лічыць мая суразмоўца.
Менавіта гэту важную якасць – любоў да дзяцей, Ірына ўбачыла ў сваіх школьных настаўніках пачатковай школы, на якіх потым увесь час імкнулася быць падобнай. Шмат дапаможнікаў па дзіцячай педагогіцы і псіхалогіі прыйшлося вывучыць, але гэта потым вельмі спатрэбілася не толькі ў працы, але і ў выхаванні ўласных дзяцей.
Сямейная крэпасць
У сямейным архіве Меркуленка фотаздымкаў вялікая колькасць. І маю ўвагу адразу прыцягвае фота, на якім падчас свята ўся дружная сям’я ў поўным зборы: бацькі, дзеці, унукі. Адразу некалькі пакаленняў. У гэта цяжка паверыць, але мая суразмоўца не толькі шматдзетная маці, але і тройчы бабуля. Любімыя дачушкі – Настасся, Вікторыя, Таццяна. Здаецца, яшчэ ўчора былі маленькімі, а сёння ўжо самі выхоўваюць уласных дзетак.
Віку ўзялі ў сям’ю, калі ёй было каля 8 год. Але раздзялення ніколі не было – усе выхоўваліся аднолькава і дзялілі ўсё пароўну. І зноў вяртаюся да пытання аб шчаслівых момантах:
– Шчасце жыве глыбока ўнутры, і яго трэба адчуваць. На самай справе яно знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх родных, падыдзіце да іх, скажыце, як вы іх любіце. Калі ў вас ёсць магчымасць гэта зрабіць – значыць вы шчаслівыя, – разважае І. Меркуленка.
Надзейнай падтрымкай і тылам заўжды быў муж. А на пытанне, хто ў сям’і больш строгі да выхавання дзетак, а цяпер і ўнукаў, Ірына Уладзіміраўна з усмешкай прызнаецца: «Безумоўна, я. Тата заўжды лічыў, што на дзяўчат нельга нават павышаць голас, яны ж дзяўчынкі». Але, разам з тым, маці ніколі не прад’яўляла да сваіх прыгажунь завышаных патрабаванняў, не настойвала, каб дзяўчаты вучыліся лепш за ўсіх. Але яны самі ведалі – засмучаць любімую мамачку нельга, і самастойна імкнуліся любую працу выканаць належна і адказна.
Прайшоў час і шматдзетная маці ператварылася ў шматдзетную бабулю. Яе самай вялікай радасцю і аддушынай пасля насычанага працоўнага дня з’яўляюцца тры малыя непаседы. Ірына Уладзіміраўна як мага больш часу імкнецца правесці з унукамі, нешта майструе з імі. Так, нядаўна Алёшка пад кіраўніцтвам бабулі зрабіў выраб з бісеру. І хоць праца была карпатлівая – справіўся на выдатна. А яшчэ ў сям’і стала традыцыйным рабіць выезды ў лес, дзе можна ўлетку падыхаць свежым паветрам і назбіраць ягад, а ўзімку пакатацца на лыжах. Педагог лічыць, праца ў сям’і павінна быць арганізавана такім чынам, каб ніхто не застаўся без справы.
Мама, папа, я – спартыўная сям’я
Дарэчы, як да прафесіі педагога, так і да фізкультуры ў сям’і асаблівае стаўленне. Муж Ірыны Уладзіміраўны доўгі час працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе. Сёння з усмешкай яна ўспамінае той час, калі зімой паўсюды ў іх доме пастаянна падсушваліся дзіцячыя шалікі і рукавічкі, якія тата Дзіма прыносіў пасля ўрокаў і трэніровак.
– У нашай сям’і ўсе «фізкультурныя». Дачушкі пастаянна ўдзельнічаюць у кожным спартыўным мерапрыемстве. Самая малодшая, студэнтка Таццяна, штогод займае прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер”. Да здаровага ладу жыцця прывучаем і самых маленькіх – купілі лыжы, няхай трэніруюцца, – расказвае далей жанчына.
А яшчэ Ірына Уладзіміраўна вялікі патрыёт сваёй Радзімы. І хоць яна была далёка за межамі роднай Беларусі, чысціня прыроды роднага краю яе прываблівае куды больш. Наведаўшы ў мінулым годзе выдатныя мясціны – Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Дукорскі маёнтак, сядзібу Агінскага, яна яшчэ больш улюбілася ў Сінявокую.
Хто, калі не ты?
Ірына Уладзіміраўна – незвычайная жанчына. Знешне – элегантная і пяшчотная, а ўнутры вельмі моцная і ўпэўненая. Аб гэтым могуць сказаць не толькі блізкія, але і завочна знаёмыя з ёй людзі. Пераканалася ў гэтым і я.
Падчас працы ў школе-інтэрнаце, педагогу прыйшлося сутыкнуцца з мноствам няпростых дзіцячых лёсаў. Але з кожнай гісторыі, яна рабіла пэўны вынік і рухалася толькі наперад. Ніколі не задавалася пытаннем: “Чаму я?”. Адказ быў адзін: “Трэба. Хто, калі не я”.
Педагог заўжды ўпэўнена рабіла выбар. Ні кроплі не сумнявалася: ні калі афармляла апякунства над дачушкай, бо заўжды марыла аб вялікай сям’і, ні, калі ў 90-х г. былі такія неадназначныя адносіны да царквы адна з першых у раёне абвянчалася з мужам. Асаблівым пунктам у сям’і Меркуленка стаіць клопат аб старых бацьках, якім сёння патрэбны асаблівая падтрымка і клопат.
У людзях Ірына Уладзіміраўна заўжды цаніла спагадлівасць, не можа трываць хлусні і здрады. Яна лічыць, што толькі штодзённая праца чалавека над самім сабой здольна зрабіць з яго паўнавартасную асобу з вялікай літары.
Ірына Меркуленка – вялікі працаголік, яе дзень распланаваны па хвілінах. Такога ж прынцыпу яна прытрымліваецца ў любой справе.
– Нельга падводзіць ці рабіць даручаную справу напалову. Але, працаваць у калектыве, дзе ёсць падтрымка і разуменне, вельмі прыемна. Сёння ў маім падпарадкаванні 62 педагога, 8 з якіх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Я вельмі ўдзячна кожнаму з іх, – прызнаецца суразмоўца.
Аб самых запаветных марах
Ірына Уладзіміраўна, як і любая маці ў першую чаргу марыць аб простых, але важных рэчах: каб родныя былі здаровыя, і, каб дзеці выбралі ў жыцці правільны шлях, каб ніколі не пашкадавалі аб сваім выбары. Марыць аб тым, каб дзетак у яе дашкольнай установе станавілася з кожным годам больш. Аб тым, каб у садку быў праведзены капрэмонт і ў кожным пакоі з’явіліся інтэрактыўныя дошкі. Такія вось яе жаданні. А для сябе што? Хіба што паехаць у кругасветнае падарожжа.
Ірына Меркуленка па натуры вялікі аптыміст. Гэта чытаецца ў кожнай невялікай маршчынкі каля яе вачэй, у яе ўсмешцы і кожным яе слове. Менавіта, сваім сонечным настроем, адносінамі да жыцця, сваёй працай, яна можа пераканаць любога, што будзе ўсё добра. Пасля гэтай цёплай размовы, я зразумела, што менавіта так усё і будзе.
Вольга Зайцава.
Фота з сямейнага архіва

Последние новости

В районе

Нетрезвому не место за рулем! Госавтоинспекция проведет комплекс мероприятий по предупреждению ДТП

18 апреля 2024
В районе

Рейдовая группа технической инспекции труда ФПБ посетила организации Хотимского района

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Общество

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей

18 апреля 2024
Общество

Пожароопасный период: будьте осторожны!

18 апреля 2024
Общество

Какие совершить действия по сигналу «Внимание всем!»

18 апреля 2024
Общество

Не экономьте на безопасности – установите автономный пожарный извещатель!

18 апреля 2024
Общество

Порывы ветра до 20 м/с, ночью местами сильные осадки, днем – снег ожидается в Могилевской области 19 апреля

18 апреля 2024
В мире

Захарова: в западной прессе открыто анонсируются теракты против России

18 апреля 2024
В мире

Индонезия закрыла аэропорт и предупредила о цунами после извержения вулкана Руанг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
Актуально

Воспитанникам детского сада № 3 рассказали о космосе

9 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024