Темы

Владимир Ермаков награжден нагрудным знаком “Ветеран газовой и топливной промышленности”

Владимир Ермаков награжден нагрудным знаком “Ветеран газовой и топливной промышленности”

У нашым невялічкім гарадку няма буйных прадпрыемстваў і заводаў, але, як ужо неаднойчы адзначалася, галоўным багаццем хоцімскай зямлі заўжды былі людзі – працавітыя і шчырыя. Асабліва прыемна назіраць, калі праца хацімчан на роднай зямлі дае станоўчыя вынікі і атрымлівае дастойныя водгукі. На днях сваю заслужаную ўзнагароду за шматгадовую працу – нагрудны знак “Ветэран газавай і паліўнай прамысловасці” ад генеральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўаблгаз” Аляксея Кушнарэнка атрымаў Уладзімір Ермакоў, вадзіцель 1 класа Хоцімскага цэха звадкаванага газа Крычаўскага межраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі г. Хоцімск, які прысвяціў рабоце ў арганізацыі вялікі адрэзак свайго жыцця.

– Мне асабліва прыемна ўручаць падобныя ўзнагароды людзям, якія сваёй працай свядома, сумленна і самааддана з дня ў дзень працуюць на карысць не толькі арганізацыі, а ўсяго свайго края, умеюць вырашаць складаныя вытворчыя задачы. За гэта вам асобныя словы падзякі. Прыемна, што падобныя ўзнагароды паспелі ўжо набыць пастаянны характар,- адзначыў гендырэктар “Магілёўаблгаза”.
Безумоўна, для самаго Уладзіміра Паўлавіча дадзеная падзяка дарагога каштуе. А трэба сказаць, што пачынаў ён свой працоўны шлях у далёкім Казахстане, але душой увесь час імкнуўся на Хоцімшчыну. І гэта прыцягненне аказалася мацней, так ён апынуўся ў родных пенатах. Тут стварыў сям’ю, знайшоў сяброў і справу па душы.
Да Уладзіміра Паўлавіча ў калектыве ставяцца з павагай, да яго, як да вопытнага і адказнага працаўніка падыходзяць параіцца маладыя кадры. І ён заўжды гатовы дапамагчы, дзе трэба падтрымаць добрым словам.
Уладзімір Ермакоў упэўнены, што станоўчы вынік любой справы – працэс агульны, таму ўдзячны ўсяму свайму калектыву за падтрымку і аказаны давер.

Вольга Зайцава.
Фота Дзмітрыя ЛАМЕКІНА

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024