Александр Каржов вошел в число финалистов фотоконкурса Федерации профсоюзов Беларуси

Ровесник Конституции Александр Задворный трудится на благо своего края
29.03.2019
«Я из Беларуси и горжусь, что у нас состоятся Европейские игры», — Александр Ивендиков
29.03.2019
Показать все

Александр Каржов вошел в число финалистов фотоконкурса Федерации профсоюзов Беларуси

Народны фотаконкурс Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Радзіма» існуе ўжо другі год, і год ад году ён набывае ўсё больш прыхільнікаў. А нядаўна выйшаў каталог лепшых работ фіналістаў. Ен падзелены на катэгорыі, сярод якіх болей усяго работ, прысвечаны тэме малой радзімы. Дарэчы, у катэгорыі «З вялікай любоўю да малой радзімы» ёсць праца і нашага земляка, педагога ЦТДзіМ, прафсаюзнага актывіста Аляксандра Каржова, якая называецца «Ранняя вясна. Іваноўскі гай».
— Атрымаўшы пастанову аб правядзенні конкурса, прапанавалі прыняць удзел педагогу ЦТДзіМ Аляксандру Каржову. Ён без роздуму пагадзіўся, так як тэма малой радзімы вельмі блізкая для яго, у архіве педагога нямала фотаздымкаў. Яшчэ тры гады таму Аляксандр Аляксандравіч займаў прызавыя месцы з дадзенай работай. І вось у чарговы раз фотапраца ў ліку лепшых. Сёння яна ўпрыгожвае адзін з кабінетаў ЦТДзіМ, — расказвае Таццяна Ткачова, старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі.
Як расказаў сам майстар, праца была выканана падчас чарговай фотасесіі на пленэры ранняй вясной у адным з найпрыгажэйшых месцаў Хоцімшчыны – Іваноўскім гаі.
— Сёння ў мяне вялікая колькасць фотаздымкаў, на якіх самыя прыгожыя мясціны маёй малой радзімы. Асабіста для мяне тут кожны куточак прыгожы і дарагі сэрцу. Пры фатаграфаванні важна інтуітыўна адчуць самы важны момант. А мне здаецца, калі любіш нешта шчыра, усёй душой – гэта і адлюструецца на фота, — разважае педагог.
Уважліва ўгледзеўшыся ў пейзаж і сапраўды можна «разглядзець» пачуцці Аляксандра да любімай Хоцімшчыны. Яны падобныя першаму веснавому сонейку, мяккім аблокам і лёгкаму ветрыку. Менавіта гэта ўнікальны педагог захаваў у сваёй працы.
Вольга Зайцава.
ФОТА аўтара

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (4 оценок, среднее: 4,75 из 5)
Загрузка...
0

Автор публикации

не в сети 23 часа

hotimsk

899999K
flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 0Публикации: 5295Регистрация: 10-01-2018

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: