«БРСМ» запрашае хацімчан далучыцца да акцыі
Рабіць добрыя справы, калі яны асабліва неабходныя, ужо даўно стала добрай звычкай валанцёраў БРСМ. Гэты год не стаў выключэннем. Падарыць дабрыню свайго сэрца тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу можа кожны жадаючы, бо акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» працягнецца да 10 верасня.
– Да новага навучальнага года застаюцца лічаныя дзянькі. Дзеткі разам з бацькамі актыўна рыхтуюцца: прымяраюць прыгожую новую форму, выбіраюць школьныя прыналежнасці. Але, на жаль, не ў кожнай сям’і ёсць фінансавая магчымасць як след падрыхтаваць дзіцяці і набыць усё неабходнае. «БРСМ» не мог застацца ў старане да дадзенага пытання, мы арганізавалі збор канцтавараў, а таксама рэчаў, якія могуць спатрэбіцца школьнікам, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, а таксама са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Так, на мінулым тыдні мы наведалі цэнтральны рынак, дзе не толькі прадпрымальнікі, але і кожны хацімчанін змог папоўніць нашу скарбонку школьнымі прыладамі. Таксама звярнуліся за дапамогай у гандлёвыя аб’екты: «Магнит», «Багира», «Домовой», «Вавилон» і інш. Вельмі прыемна, што абыякавых не было: кожны да каго мы звярталіся імкнуўся дапамагчы, за што хочацца выказаць словы шчырай падзякі. Хочацца спадзявацца, што да нашай акцыі далучацца і іншыя , – дзеліцца в.а першага сакратара Вольга Рэўсава.
Есць меркаванне, што чалавек, які робіць дабро, змяняецца ўнутрана, становіцца лепш, і дабрыня абавязкова вяртаецца да яго. Таму нельга адкладаць добрыя справы на потым, не трэба чакаць, пакуль хтосьці зробіць першы крок. Зрабіце яго вы: рабіце дабро, нават калі яно будзе не такое маштабнае, і паважайце тых, хто яго творыць.
Вольга ЗАЙЦАВА