Владислав Солдатенко считает себя реалистом и оптимистом

Виктория Хрол считает, что следователь — не только мужская профессия
10.09.2019
Новое лицо Хотимска
10.09.2019
Показать все

Владислав Солдатенко считает себя реалистом и оптимистом

Яшчэ падчас навучання ў гандлёва-эканамічным універсітэце Уладзіслаў Салдаценка, як адзін з лепшых студэнтаў, ужо трапляў на старонкі раённай газеты. Сёння Уладзіслаў Вітальевіч ужо ў ліку маладых спецыялістаў працуе начальнікам нарыхтоўчага ўчастка Хоцімскага РайСТ, але гэтак жа займае актыўную пазіцыю.

– Уладзіслаў, у цябе даволі адказны фронт работы, раскажы, як сустрэлі на малой радзіме ў якасці маладога спецыяліста?
– Сустрэлі дружалюбна (усміхаецца суразмоўца, – аўт.), вельмі прыемна, што да майго меркавання прыслухоўваюцца больш вопытныя калегі, раяцца па актуальных пытаннях, мы разам знаходзім правільныя рашэнні. Сама праца добра знаёма: гэта і правядзенне разлікаў і схемаў паставак, аналіз рынку паслуг і падрыхтоўка неабходных дакументаў. Мне вельмі падабаецца шукаць «правільных» партнераў, мець зносіны з людзьмі, планаваць і дамаўляцца. Зразумела, што як і ў любой рабоце ёсць свае нюансы. Але пры ўзнікненні нейкіх пытанняў заўжды імкнуся знайсці кампраміс, каб было добра ўсім, – дзеліцца Уладзіслаў.
– Ты згодны з тым, што добры начальнік павінен быць строгім?
– Паўтаруся, у любой сітуацыі я імкнуся знайсці кампраміс. І, калі выбіраць паміж «кнутом и пряником» выбіраю апошняе. Адказныя адносіны да працы, творчыя ідэі не застаюцца незаўважанымі – стараюся ўсяляк прастымуляваць сваіх працаўнікоў, стварыць больш камфортныя ўмовы для працы. У прынцыпе, я ніколі не строю завоблачных планаў, я рэаліст, – працягвае малады спецыяліст.
– А ў свабодны ад працы час, чым любіш займацца?
– Нягледзячы на тое, што чалавек я вельмі актыўны, вельмі люблю пастаянны рух: гэта тычыцца не толькі работы, яшчэ актыўна займаюся спортам, але мне вельмі падабаецца праводзіць час у больш спакойнай абстаноўцы: на прыродзе, у кругу родных і блізкіх людзей, люблю рыбалку. Дарэчы, у нас шмат прыгожых месцаў, дзе можна адпачыць думкамі і сэрцам, – дадае суразмоўца.
Няма лепшай узнагароды для настаўніка, як бачыць, што яго вучні знайшлі правільны шлях і сталі добрымі людзьмі. Настаўнікі Уладзіслава Салдаценка могуць ганарыцца сваім вучнем. У юнака шмат планаў на перспектыву, а дэвіз па жыцці: «Рухацца заўжды толькі наперад». І Уладзіслаў Салдаценка штодзённа і ўпэўнена крочыць да новых гарызонтаў.

Вольга Зайцава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (2 оценок, среднее: 5,00 из 5)
Загрузка...
0

Автор публикации

не в сети 42 минуты

hotimsk

899999K
flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 2Публикации: 4413Регистрация: 10-01-2018

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: