Хоцімшчына паміж мінулым і сучаснасцю
На Хоцімшчыне прайшла II раённая краяўзнаўчая канферэнцыя ““Хоцімшчына: мінулае і сучаснасць”. Тэмы выступоўцаў: педагогаў, вучняў, аматараў і даследчыкаў суправаджаліся разнапланавасцю, навізной зместа, мультымедыйнымі прэзентацыямі, завочнымі падарожжамі па родных мясцінах і былі прысвечаны гісторыі і культуры Хоцімшчыны, славутым асобам, адукацыі, краязнаўчай спадчыне Хоцімскага краю. З кожным годам у мерапрыемстве актыўна прымае ўдзел маладое пакаленне, якое працягвае лепшыя справы і традыцыі землякоў, стварае творчыя праекты, здзяйсняе новыя адкрыцці. У мерапрыемстве прыняў удзел аспірант кафедры гісторыі Беларусі і сярэдніх вякоў БДУ Аляксандр Пруднікаў, які заверыў прысутных у неабходнасці выдання зборніка па матэрыялах прайшоўшых канферэнцый, ён будзе выдадзены пад яго чулым кіраўніцтвам.