Темы

Са святам вясны, мілыя жанчыны!

Са святам вясны,  мілыя жанчыны!

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Магілёўскім аблвыканкаме прайшоў урачысты прыём, на якім прысутнічалі 30 захавальніц хатняга ачага Прыдняпроўскага краю. Ад імя ўсіх прысутных, жанчын Магілёўшчыны павіншаваў Леанід Заяц, старшыня аблвыканкама.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама расказалі, што ўсе прэдэндэнткі, якія разглядаліся для ўдзелу ў дадзенай цырымоніі, прайшлі сур’ёзны адбор: улічвалася не толькі вытворчая характарыстыка і прафесіянальныя якасці, але і асабістыя. Сярод 7 кандыдатак ганаровае права прадставіць Хоцімскі раён на дадзеным мерапрыемстве было даручана Юліі Лобавай, дырэктару цэнтральнай бібліятэкі.
– Гэта 8 сакавіка, бадай, адно з самых яркіх і запамінальных. Гэта вельмі цудоўны падарунак для кожнай жанчыны, якая прысутнічала там і для мяне таксама. Вельмі прыемна, што ў мяне была магчымасць прысутнічаць на гэтым прыёме.
Хачу адзначыць, што прыемнае хваляванне ў мяне было ад пачатку і да завяршэння дадзенай імпрэзы. І нягледзячы на бяссонную ноч і непрадказальнасць надвор’я, настрой у мяне быў цудоўнейшы. Спачатку ў зале чакання я ўбачыла прыгожых жанчын з розных куточкаў Магілёўшчыны: гэта былі не толькі шматдзетныя маці, але прадстаўніцы з самых розных сфер дзейнасці. Пасля ўсіх запрасілі на чай, а потым прапанавалі прайсці ў вялікую залу, дзе нас гучнымі апладысментамі сустрэлі прыгожа апранутыя дзяўчаты і юнакі.
Адным з самых запамінальных момантаў сустрэчы стала віншаванне ад старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца, які акцэнтаваў увагу прысутных на ролі жанчыны і сям’і ў грамадстве. Шмат цёплых прыемных слоў і падарункаў у гэты дзень прагучала ў адрас жанчын, шматдзетныя маці атрымалі свае ўзнагароды – Ордэн Маці. Вельмі спадабалася канцэртная праграма, якую для нас падрыхтавалі. Кранальныя музычныя нумары выклікалі шчырыя эмоцыі: некаторыя жанчыны нават не маглі стрымаць слез, калі гучалі песні пра маму. Напрыканцы свята нас запрасілі для агульнага фотаздымка са старшынёй аблвыканкама. Хочацца пажадаць жанчынам Хоцімшчыны кахання, вясны ў сэрцы, і, безумоўна, пабываць на такім мерапрыемстве,- дзеліцца ўражаннямі Юлія Лобава.
Як прызналася Юлія Іванаўна, сябры і знаёмыя не перастаюць тэлефанаваць і пісаць віншаванні нават зараз. Не знік і пазітыўны настрой, гэта 8 сакавіка запомніцца назаўжды.
Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024