Темы

Пра гасціннасць беларусаў і не толькі…

Пра гасціннасць  беларусаў і не толькі…

Калі спытаць у сучаснага беларуса, што такое быць патрыетам сваей Радзімы, амаль кожны адкажа – паважаць традыцыі сваіх продкаў, і, безумоўна, любіць і шанаваць сваю родную мову.

Кожная мова нясе ў сабе культуру і звычаі той краіны, дзе на ей размаўляюць. Калі родная мова папулярная, то такія адносіны будуць і да яе народа.
Задача будучага пакалення – захаваць родную мову, не даць ей знікнуць, калі знікне мова, неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя. Таму з мэтай прапаганды беларускай культуры і беларускай мовы настаўнікі школ праводзяць розныя пазакласныя мерапрыемствы, на адным з якіх давялося пабываць і карэспандэнту «ШК». Цікава да гэтай праблемы падыйшлі педагогі і вучні СШ №1. На прыкладзе дзвюх краін, дзвюх розных культур прайшло мерапрыемства, якое дапамагло прысутным шырэй даведацца пра родны край і пра замежную краіну.
Уявіце сабе, што да вас завіталіся госці, ды няпростыя, а з самой Брытаніі. Беларускія спадары, якія з прадвеку адрозніваліся сваей гасціннасцю, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, сустракалі гасцей хлебам-соллю, са святочным абрусам і ручнікамі, так, як было прынята ў нашых продкаў. Брытанскія госці і прысутныя ў зале даведаліся, якія адносіны былі ў нашых продкаў да хлеба, як яго шанавалі. Распавялі гаворку пра самыя распаўсюджаныя стравы: сачні, драчоны, скавароднікі, клецкі, зацірка, наліснікі, дранікі, мачанка, калдуны, бабка. Пра некаторыя стравы можна было даведацца не толькі славесна, але і паспрабаваць на смак. Наша беларуская кухня настолькі багатая, што ўсе стравы і не пералічыць. Акрамя страў шмат і розных напояў: квас, збіцень і інш. Дзяліліся і правіламі паводзін за сталом. Брытанскія госці таксама распавядалі пра сваю культуру, традыцыі. Хлопцы і дзяўчаты, у вобразе брытанцаў, расказвалі пра традыцыйныя стравы і звычаі, звязаныя з харчаваннем, расказалі пра свае галоўнае сямейнае свята – Раство Хрыстова. Канешне, вельмі цікава было апынуцца ўсім прысутным у беларускай хаце з замежнымі гасцямі, пачуць мову не толькі родную, але і замежную. Дзякуючы добрай і зладжанай працы педагогаў беларускай і англійскай моў: Алены Кудраўцавай, Святланы Васілеўскай, Наталлі Мяньшэнінай, Настассі Вараб’евай, а таксама вучняў 8-х класаў мерапрыемства выйшла цікавае, легкае і пазнавальнае.

Іна Дзмітрачкова

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024