Ігар Марзалюк: будзем гаварыць пра тых, хто захварэў на нацысцкую атруту – іх няшмат, але яны ёсць

Игорь Марзалюк: калі мы не займаемся патрыятычным выхаваннем нашых дзяцей, імі пачынаюць займацца іншыя
18.01.2021
Лукашенко обсудил с Министром обороны замысел белорусско-российского учения «Запад-2021»
18.01.2021
Показать все

Ігар Марзалюк: будзем гаварыць пра тых, хто захварэў на нацысцкую атруту – іх няшмат, але яны ёсць

Навіны Беларусі. Фашысты – менавіта гэтае азначэнне сёння зноў стала гучаць з вуснаў беларусаў. Чаму менавіта «фашысты», бо для нас няма больш ганебнага кляйма? На якой глебе ў мірнай краіне ўзніклі асацыяцыі са страшнай і чужароднай ідэалогіяй?

Аб прыродзе зла і немагчымасці адраджэння нацысцкіх ідэй у сучасных рэаліях у праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ разважае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Сёння мы пачнем доўгую размову. Размову не на адну перадачу. Размову пра экстрэмізм і нацызм, іх гістарычныя вытокі. Аб нацызме як ядавітай, чужацкай інтэлектуальнай кантрабандзе на беларускай глебе. Як аб імпартным ідэалагічным тавары, які з 30-х гадоў XX стагоддзя спрабавалі прышчапіць да беларускай душы. Будзем гаварыць пра тых, хто захварэў на нацысцкую атруту, на нялюдскі вірус, аб здрадніках, якія гандлявалі рызамі нашай Бацькаўшчыны. Аддавалі нашу святыню, нашу Беларусь, на здзек Гітлеру. І пра нашых сучаснікаў, якія таксама моляцца тым самым кумірам. Іх, праўда, няшмат. Але яны ёсць.

Экстрэмізм (ад лац. extremus – крайні) – прыхільнасць у палітыцы да крайніх поглядаў і дзеянняў. У палітычным плане экстрэмізм выступае супраць існуючых грамадскіх структур і інстытутаў. У ідэалагічным плане экстрэмізм адмаўляе ўсякае іншадумства, спрабуе сілай зацвердзіць сваю сістэму палітычных, ідэалагічных або рэлігійных поглядаў, навязаць іх апанентам любой цаной. Для экстрэмістаў характэрна імкненне да ахлакратыі – прапаганды лозунгаў і заклікаў, разлічаных не на веды, а на прымітыўную свядомасць і інстынкты натоўпу, на эмоцыі. Охлас – гэта натоўп. Гэта не народ, не грамадзянская нацыя, якая апелюе да права і робіць цывілізаваны выбар. Гэта Шарыкавы: узяць і падзяліць, хапнуць чужое ў імя светлае будучыні. А калі вораг не здаецца – яго зневажаюць, калечаць, пазбаўляюць уласнасці і жыцця. Нічога не нагадвае?

Другая палова XIX стагоддзя нарадзіла страшныя тэорыі, з якіх пазней паўстане гітлераўскі нацызм. У гэты час узнікае і квітнее расізм як тэорыя, якая абгрунтоўвала практыку каланіялізму. Узнік сацыяльны дарвінізм. Расы чалавека, вучылі расісты, як віды жывёл таксама дзеляцца на больш дасканалыя і менш дасканалыя. Людзі не роўныя ў расавым плане. І тут нарадзілася «арыйская» ідэя, найбольш поўна ўвасобленая ў працах Х’юстана Чэмберлена.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...
0

Автор публикации

не в сети 7 часов

hotimsk

899999K
flagБеларусь. Город: Хотимск
Комментарии: 0Публикации: 6157Регистрация: 10-01-2018

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: