На сцэне Хоцімскага раённага цэнтра культуры адбылася прэм’ера спектакля “Вясковыя імпрэзы”
“Вясковыя імпрэзы” – гэта назва новай камедыйнай пастаноўкі Хоцімскага народнага аматарскага тэатральнага калектыву «Прамень». Прэм’ера спектакля адбылася на сцэне Хоцімскага раённага цэнтра культуры і была прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра. Тэатр “Прамень” пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых формаў і сюжэтаў, пры гэтым выпрацаваўшы свой уласны вядомы стыль. Самыя звычайныя жыццёвыя гісторыі становяцца асновай для пастаяннага аўтара тэатра Аляксандра Александрына і ўвасабляюцца на сцэне сілай таленту рэжысёра Таццяны Паседзькі і акцёраў.
Падрабязней чытайце ў райгазеце “ШК”
Алесь Лесін