Темы

Тварыць з душой – радаваць акружаючых

Тварыць з душой – радаваць акружаючых

З’яўленне кожнага новага арт-аб’екта на вулачках горада радуе хацімчан. Зусім нядаўна каля Дзіцячай школы мастацтваў з’явілася цікавая музычная скамейка, а перад гісторыка-краязнаўчым музеем цэлая бусліная сям’я. Калі спытаць, у чым падабенства паміж гэтымі вырабамі, здагадаюцца не ўсе. А яно сапраўды ёсць. Справа ў тым, што ўсе яны зроблены рукамі  нашага земляка, вельмі таленавітага чалавека Васіля Бондарава (на здымку).

Невялічкай вёсачкі Галубоўка, у якой нарадзіўся Васіль Іванавіч ужо даўно няма на карце Хоцімскага раёна. Шматдзетныя сем’і ў той час былі далёка не рэдкасцю. У Бондаравых было сямёра дзяцей, Васіль самы малодшы. Прывучаныя  да сельскай працы, кожны з ранніх гадоў добра разумеў каштоўнасць кавалка хлеба на паўсядзённым стале.  У школу хадзілі за некалькі кіламетраў, маршрут значна павялічваўся, калі разлівалася рэчка.

Адным з любімых заняткаў хлапчука было наведванне кузні, дзе працаваў тата. Юнака заўжды зачароўвала тая асаблівая атмасфера, якая там панавала. Любіў прыбягаць у кузніцу і ўважліва сачыць за працай бацькі, спрабаваў штосьці зрабіць сваімі рукамі.

– Васіль Іванавіч, хто для вас стаў галоўным настаўнікам, калі пачыналі рабіць першыя крокі ў свет мастацтва?

– Безумоўна, самым галоўным настаўнікам і прыкладам для пераймання для мяне ў любым пытанні заўжды быў мой тата. Гэта быў незвычайнай моцы і вынослівасці чалавек. Бацька прайшоў Вялікую Айчынную вайну, у яго дзевяць баявых узнагарод, сярод якіх Ордэн Айчыннай вайны II ступені. А непасрэдна на выбар будучай прафесіі паспрыяў Раман Якаўлевіч, прозвішча, нажаль, не памятаю.  Гэты чалавек быў цудоўным рэзчыкам па дрэву. Памятаю, як ён неаднойчы прыязжаў ў госці да толькі пачынаючага пісьменніка, журналіста, нашага земляка Аляксандра Церахава. Тады ён пакінуў выразанага з бярозы дзеда і некалькі масак. Ідучы ў школу, я заўжды ўважліва разглядаў падораную скульптуру, нешта мяне ў ёй прыцягвала. Хацелася зрабіць нешта падобнае. Пагэтаму кожны знойдзены корч ці сучок адразу імкнуўся ператварыць у нешта цікавае.

Убачыўшы мае схільнасці да творчасці, бацькі цалкам падтрымалі мяне. І пасля васьмі класаў Веткаўскай школы я паступіў у мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча горада Бабруйска. Нажаль, аддзялення разьбы па дрэву на той час не было, таму прыйшлося паступаць на іншае – разьбы па камню. Конкурс быў вельмі вялікі, 30 чалавек на месца, прычым сярод паступаючых было шмат чалавек са спецыялізаваных мастацкіх устаноў. Але мне пашчасціла паступіць. Гэта ўстанова лічылася вельмі прэстыжнай, нам давалі даволі шырокі спектр ведаў па самых розных дысцыплінах.

– Як складваўся  далейшы лёс?

– Першым месцам, дзе паспрабаваў працаваць з абліцавальным камнем, стаў Мінскі метрапалітэн. Там праходзіў вытворчую практыку. Паколькі дыплом у мяне быў свабодны, вырашыў на некаторы час затрымацца ў Мінскай вобласці. Так я апынуўся ў Клецку, месцам працы стаў камбінат бытавога абслугоўвання. Праца падабалася, але я цвёрда вырашыў, што як кожны сапраўдны мужчына павінен прайсці службу ў арміі. Сам выпрасіў павестку ў ваенкамаце, і ў хуткім часе змяніў працу ў КБО на армейскую казарму. Служыў у Чэхаславакіі. У прынцыпе, была магчымасць застацца і быць ваенным, але вярнуўся на малую радзіму і вырашыў паспрабаваць сябе ў нечым новым. Паступіў на падрыхтоўчыя курсы леснікоў, але хутка зразумеў, што гэта не мае, забраў дакументы і ў хуткім часе аказаўся ў горадзе Бузулук, што ў Арэнбургскай вобласці. У гэты час пазнаёміўся з мноствам цікавых мэтанакіраваных людзей, ад кожнага з якіх нешта браў на заметку. Займаўся афармленнем чырвоных куткоў, ленкомнат. Любую працу выконваў з задавальненнем і адказнасцю.

Але малая радзіма не адпускала мяне, часта ўспамінаў пра дарагія сэрцу мясціны. Вырашыў вярнуцца на хоцімскую зямлю. Я шмат дзе пабываў. Але прыйшоў да выніка, што няма даражэй месца, у якім прайшло дзяцінства і ў якім жывеш доўгія гады. Упэўнены, кожны павінен ведаць, памятаць, любіць і аберагаць сваю родную зямлю, бо толькі там чалавек адчувае сябе спакойна і вольна.Працаваў у кінасетцы, раённым спажывецкім таварыстве, перастаўной механізаванай калоне па меліярацыі, калгасе «Прагрэс», Веткаўскай школе, ГПЛ-№16.

– Так разумею, што і з будучай жонкай пазнаеміліся на малой радзіме ?

– Да. Сапраўды падчас адной з камандзіровак у Хоцімск, калі працаваў у горадзе Бузулук, упершыню на аўтобусным прыпынку ўбачыў прыгожую дзяўчыну. Яна адразу прыглянулася мне. Але на той час яшчэ не здагадваўся, што яна стане маім лёсам і  галоўнай жанчынай, пасля маці. А пасля ўжо сустрэліся на танцах у клубе.

– Васіль Іванавіч, і зноў вернемся да творчасці. Якая з работ запомнілася больш усяго.

– Памятаю ўсе свае працы, а больш астатніх запомнілася мая першая, якую рыхтаваў на абарону дыпломнай працы – бюст рымскага хлопчыка. Над ім працаваў каля месяца.

– Якія з вашых тварэнняў сёння ўпрыгожваюць вулачкі нашага ўтульнага гарадка?

– Раней больш працаваў з камнем. Дарэчы, працаваць з гэтым матэрыялам цікава, стаўлюся да яго быццам да жывой істоты. Напрыклад, леў каля раённай бальніцы, уязны знак у Хоцімск, каменны морж у ГПЛ-№16. Тэхніка мастацкай коўкі – няпростае майстэрства, але і ім, дзякуючы бацьку, валодаю дасканала. Сярод апошніх арт-аб’ект каля Дзіцячай школы мастацтваў і бусліная сям’я каля музея. Калі супрацоўнікі музея расказалі мне цікавую гісторыю пра сямейства Камневых, тады і нарадзілася ідэя стварыць своеасаблівае радавое гняздо. Ці, скажам, карэта, дзе сёння любяць фатаграфавацца маладыя. Дарэчы, калі гэты арт-аб’ект з’явіўся на плошчы, мне ў сацыяяльных сетках пісалі шмат добрых каментарыяў, людзі былі ўдзячны. Я і сам бачыў, што мая праца выклікае сапраўднае захапленне ў людзей. І я быў шчаслівы ад гэтага.

– Стварэнне разнастайных арт-аб’ектаў і скульптур не адзінае ваша захапленне?

– У мяне яшчэ шмат энергіі, не люблю сядзець без справы. Вельмі  люблю пісаць карціны маслянымі фарбамі. У асноўным гэта пейзажы, таму што вельмі шмат часу даводзіцца праводзіць на прыродзе. Люблю паляваць. Раней шмат часу адводзіў спорту, мог прабягаць да 17 кіламетраў у дзень. Дарэчы, за любую справу якую бяруся, люблю рабіць дасканала. Вельмі люблю сваю дачу і неяк аднойчы падумаў, калі ёсць дача на ёй павінны быць і пчолы. Пачаў вывучаць літаратуру ў гэтым напрамку. Мне падабаецца займацца пчалаводствам, праўда апошнім часам гэты занятак даручыў жонцы. Яна спраўляецца не горш.

Нарэшце, калі ёсць свой дом, то прыходзіцца выяўляць сябе ў многіх выявах: быць і творцам, і дызайнерам, і будаўніком. Люблю кожны куточак свайго дома, пакідаю ў ім часцінку сябе, часцінку сваёй душы. Люблю займацца садаводстам, сярод дрэў асабліва даражу грэцкім арэхам, які ў мінулым годзе парадаваў першым ураджаем.

– Васіль Іванавіч, у чым сэнс вашага жыцця?

– Часам задумваюся над гэтым пытаннем.  І адразуўзнікае шмат тлумачэнняў. Сёння звонку нам даюць шмат інфармацыі, але задача кожнага чалавека на любое пытанне мець сваю кропку гледжання. Трэба выбраць занятак па душы і імкнуцца добра выконваць яго, навучыцца любіць жыццё і ўспрымаць яго як бясцэнны дар, падораны звыш…

Вольга Зайцава

 

Последние новости

Актуально

РЕШЕНИЕ Хотимского районного исполнительного комитета от 22.04.2024 г. № 13-1

25 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В мире

МИД России впервые опубликовал доклад о положении в области прав человека в США

25 апреля 2024
Общество

26 апреля Госавтоинспекцией проводится Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

25 апреля 2024
В районе

На базе СШ № 1 прошла Молодежная ярмарка вакансий

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
Личность

Хотимчанка Галина Сотваренная награждена Дипломом в областном конкурсе “Педагог дополнительного образования”

25 апреля 2024
Без рубрики

Не только Россия и Китай. Лукашенко назвал еще одного опасного соперника для США

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024