ФПБ: потребительская корзина для семьи из 4 человек в июне стала дороже на 4%
22.06.2022
Артем Хилькевич, учитель истории и обществоведения Тростинского УПК: «Главное в жизни — не стоять на месте, двигаться только вперед!»
22.06.2022
Показать все

Лета 41-га

Набліжалася цёплае лета 1941 года. Ішлі апошнія дні вучобы ў школах і ўніверсітэтах. Усе атрымлівалі атэстаты і выходзілі сапраўднымі спецыялістамі. Мікола вельмі добра скончыў універсітэт па спецыяльнасці настаўнік. З маленства маці і бацька жадалі, каб іх адзіны сын атрымаў адукацыю. Просты сельскі хлопец з пачатковай школы асвоіў асновы вучобы і цягнуўся да ведаў. Тата прывучаў сына да працы, а маці заўжды шкадавала яго і казала, што ён будзе працаваць галавой, а не рукамі, як яго бацькі. Бог даваў Таццяне і Сцяпану дзяцей, але яны паміралі у маленстве. Гэтага сына ледзь выхадзілі. Бо Мікола таксама шмат балеў, але рос і станавіўся ўсе мацней і мацней.

Час ішоў, бацькі Міколы абяцалі яму светлую будучыню і нават усе грошы, якія ў іх былі, яны бераглі для сына, каб той паехаў у горад і стаў настаўнікам. Так і атрымалася. Мікола вырашыў стаць настаўнікам свайго любімага прадмета – матэматыкі. Скончыўшы ўніверсітэт, з дыпломам на руках ён вярнуўся ў родную вёску, дзе мелася школа. Таксама галоўнай прычынай яго вяртання была адна дзяўчына – Вольга. Яна жыла па суседстве, і вывучылася на медыцынскую сястру. Увесь час яны вялі перапіску і марылі хутчэй пасля вучобы сустрэцца ў роднай вёсцы. Планавалі ў бліжэйшы час ажаніцца і працаваць, дапамагая людзям. У іх былі вялізныя планы на жыццё.
– Ой, вярнуўся сынок мой, – закрычала маці Мікалая, убачыўшы хлопца, ідучага па вуліцы. – Ой, які ты прыгожы, дарослы.
На твары маці з’явіліся слёзы шчасця. Яна даўно яго не бачыла, але кожны дзень чакала, калі ён вернецца да дому і пойдзе працаваць у іх школу. Усе суседзі ведалі, што хлопец будзе настаўнікам, бо мала хто на сяле мог вывучыць сваіх дзяцей у горадзе. Амаль уся моладзь працавала ў полі і рабіла тую ж работу, што і іх бацькі. Ступіўшы на ганак, сын абняў маці, сустрэў бацьку, той таксама з гонарам паглядзеў на сына.
– Недарэмна твая маці столькі са мной спрачалася. Сапраўдны настаўнік! Я ж думаў у полі будзеш з намі працаваць, але вось які гарадскі. Адзенне, кашуля, штаны ды боты. Ну сапраўдны гараджанін, сапраўдны настаўнік матэматыкі, – казаў бацька, раставіўшы рукі і азірая сына. Пасля паціснуў сыну яго вялізную руку, якая за час вучобы стала больш далоні бацькі.
Маці пачала частаваць сына прыгатаванай дамашняй ежай, ад якой Мікола ўжо адвык. Але хутчэй усяго ён хацеў пабачыць сваю Вольгу. Бацькі таксама ведалі і былі рады, што сын хутка ажэніцца і маці разумела, куды ён так спяшаецца.
– Ідзі, ідзі, сыночак, – сказала маці. – Яна таксама цябе чакае.
Пад вокнамі ўжо збіраліся дзеці, хацелі паглядзець на новага настаўніка, хоць яго ўсе ведалі, але то быў Міколка, а цяпер гэта Мікалай Сцяпанавіч. Суседкі таксама збіраліся каля хаты Таццяны, каб паглядзець на яе сына. Мікола выйшаў на ганак, прывітаўся з усімі, пастаяў некалькі хвілін і пайшоў да Вольгі. А суседзі толькі і казалі «вярнуўся», «больш бацькі ўжо», «адразу бачна – гараджанін».
Сустрэўшы Вольгу, Мікола быў вельмі рад. Яны увесь час сядзелі ля рэчкі і размаўлялі пра будучыню.
– Чакаю хутчэй пайсці на працу. Хачу паглядзець на сваіх вучняў. Шмат пазнаў у ўніверсітэце, хочацца падзяліцца ведамі з дзецьмі. Хвалююся, але разумею, што ўсе атрымаецца.
Ёй ён мог казаць усё, што думае без сарамлівасці. Вольга таксама дзялілася сваімі ўражаннямі ад працы медыцынская сястры. Яны быццам былі створаны друг для друга. Абодва добрыя і спагадлівыя, заўжды ішлі на дапамагу іншым. У бліжэйшы час павінна адбыцца іх вяселле. Кожны ў вёсцы гэта ведаў. І засталося только чакаць. У бліжэйшыя дні ўсё пайшло сваёй чаргой. Новы настаўнік рыхтаваўся да вучэбнага года, дапамагаў бацькам. Лета ішло хутка, працы ў весцы было шмат, але ўсе складалася добра… Пакуль 22 чэрвеня абвестка аб пачатку вайны не зламала ўсе планы. Па весцы пракацілася жудасная навіна: «Вайна, вайна пачалася!». Маладыя дзяўчаты плакалі, на вуліцы выйшлі матулі, у якіх былі дарослыя сыны, малыя дзеці, маладыя мужы. Страх ахапіў кожнага. Праз нейкі час амаль усім хлопцам і мужчынам прыйшлі павесткі для яўкі ў ваенкамат.
– Я пайду на фронт, – заявіў Мікола.
Маці ахапіў страх. Адзіны сын, дзеля якога яны з бацькам рабілі шмат чаго, каб ён атрымаў адукацыю і змог працаваць у школе. Цяпер пойдзе ваяваць і нават можа загінуць у полі бітвы. Маці хацела схапіць яго ў далоні, як маленькае дзіцяці, і схаваць дзесьці, каб з ім нічога не здарылася. Але нічога не зробіш. Хлопец зусім дарослы, а матчына трывога застаецца ў яе сэрцы. Праз нейкі час Вольга прыйшла да Мікалая, каб адправіць яго на фронт. Ён крэпка прыжаў да сябе маці, потым Вольгу і паціснуў руку бацькі, які быў яшчэ даволі крэпкі, але ўжо вельмі стары мужчына.
– Беражы маю маці, – сказаў хлопец, і па яго твару пакаціліся слёзы.
Ён выйшаў з хаты, а на сэрцы была вялікая боль. Колькі людзей загубіць гэта вайна. Думаў малады хлопец. Не шмат часу прайшло, вайна ўсе не сканчалася. Не доўга чакаўшы Вольга таксама адправілася на вайну дапагаць у шпітале. Праз нейкі час у яе шпіталь, папаў мужчына, якога яна нават адразу не пазнала. Увесь у крыві, у баю яму адарвала ногі. У гэтым чалавеке яна пазнала свайго каханага Міколу. Яны былі рады сустрэчы, але іх позіркі былі зусім іншыя. У вачах іх была толькі боль і страта. За гэты час яны страцілі сваіх сяброў, а у Вольгі яшчэ і маці памерла. І вось цяпер сустрэла каханага ў такім стане. Ён нічога не мог гаварыць. Але яна разумела, што ніколі яго не пакіне, бо іх каханне было самае сапраўднае.
– Я хацеў цябе пабачыць, але не так, – сказаў ёй Мікола, калі боль сціхла, і ён мог разумна думаць. – Ты ўсе ж такая прыгожая, але зусім іншая. Ты не тая дзяўчынка, якой я цябе ведаў. Ты зусім дарослая.
– Кожны дзень я бачу толькі боль іншых людзей. Ад гэтага маё сэрца становіцца як камень, першы час было зусім цяжка. А цяпер ужо прывыкла. Я раблю ўсе, каб ім дапамагчы.
Яны размаўлялі аб усім і быццам не хацелі размаўляць пра яго ногі.
– Цяпер я бязногі, – раптам сказаў Мікола. – Во якое цяпер мяне чакае жыцце.
– Нічога, нічога, – раптам слезы паліліся з яе вачэй. – Нам усё па сілах. Я буду побач…


– Ты памятаеш нашы сумесныя мары? Колькі жадалі, як мы бачылі нашу будучыню! І што атрымалася? Вайна зламіла нашы мары, нашы планы. Мы больш ніколі не будзем ранейшымі. Маці пісала, што ад нашай школы нічога не засталося, трапіў снарад. У адно імгненне наша жыццё змянілася і гэта імгненне – пачатак вайны. Лета 41-га мы ніколі не зможам забыць. Але скора ўсе скончыцца, так усе кажуць. Вораг будзе пераможаны. І мы зноў будзем разам будаваць нашу будучыню.
Праз нейкі час Мікола стаў адчуваць сябе ўсе горш і горш. Гангрэна. Калі ў Вольгі быў час, яна заўжды была побач. Але аднойчы, калі яна прыйшла, ён ужо нічога не разумеў, боль зводзіла яго з розуму. Ён не разумеў, што казаў, і Вольга адчувала, што гэта дрэнны знак. Яна плакала ад жалю, і хацела нават забраць яго боль. А потым абняла яго, і ён сціх у яе руках, але назусім…
Праз нейкі час дзяўчына выйшла на вуліцу. Ёй хацелася крычаць, што ёсць моц. Але яна ўпала на зямлю, ціха ўзняла вочы ў неба, а рукі самі пачалі рваць траву і зямлю. Сціснуўшы зубы, яна быццам крычала, але гэты крык ніхто ні чуў. «Будзь ты праклятая гэта вайна! Колькі лёсу ты згубіла. Колькі маладых хлопцаў і дзяўчынак загінулі. Колькі болю ты прыносіш. Калі ўсе гэта скончыцца? Няма сіл… больш няма сіл гэта трываць».
Яна прайшла ўсю вайну. Дапамагала шмат каму і жыла толькі верай, што гэта ўсе скончыцца. Пасля Пабеды адразу ўспомніла свайго Міколу! І ціха прагаварыла «Скончылася! Скончылася Мікола. Як ты і марыў! Мы ніколі не забудзем цябе і тое лета 41-га, якое перамяніла наша жыццё назаўжды».

Эльміра Карпава

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

1 Звезда2 Звезды3 Звезды4 Звезды5 Звезд (Пока оценок нет)
Загрузка...

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Авторизация
*
*
Войти с помощью: 
Регистрация
*
*
*
captcha
Войти с помощью: 
Генерация пароля

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: