21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, стартуе рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў...

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, стартуе рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

619
0
ПОДЕЛИТЬСЯ

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

Як адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, гэта тэма беларускамоўнай літаратуры, ведання роднага слова ў краіне становіцца актуальнай і запатрабаванай.  «Ужо 3 гады запар у межах нашага нацыянальнага свята Дня беларускага пісьменства праводзіліся абласныя творчыя конкурсы, дзе лепшыя з лепшых чытальнікаў — нашы дзеці — з задавальненнем чыталі творы класічнай беларускай літаратуры — і вершы, і прозу, — нагадала міністр. — Цікавасць да слова, да лепшых узораў беларускай літаратуры сёння павінна быць клопатам дарослых. Таму што чытанне — гэта развіццё асобы, спасціжэнне вопыту, які назапашаны ў кнігах. Чытанне — гэта наогул канкурэнтаздольнасць у нашым вельмі бурным інфармацыйным свеце. І самае галоўнае, што трэба шукаць новыя формы працы з дзецьмі. І не толькі з дзецьмі, а яшчэ і з іх бацькамі.

У 2017 годзе наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, гэта той год, калі мы будзем удзяляць больш увагі прапагандзе кнігі і чытання».

Рэспубліканскі творчы конкурс «Жывая класіка» праводзіцца пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!».

Вынікі будуць падведзены ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе Полацку, які адначасова ў гэтым годзе з’яўляецца і маладзёжнай сталіцай Рэспублікі Беларусь. Міністэрства адукацыі ўзнагародзіць пераможцаў конкурсу пуцёўкамі ў нацыянальны дзіцячы аздараўляльны цэнтр «Зубраня».

Раённы этап конкурсу адбудзецца 19 красавіка. Больш падрабязна з яго ўмовамі можна азнаёміцца на сайце раённай газеты. Таксама рэдакцыя «ШК» падрыхтуе для свайго электроннага СМІ відэаролік з удзелам дзяцей Хоцімшчыны. Так што сачыце за навінамі.

Ганна МАВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ