ПАЛАЖЭННЕ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў

«Жывая класіка»

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які праводзіцца     (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.

1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

  1. Мэты і задачы Конкурсу

2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,

развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,

выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,

прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,

пашырэння чытацкага кругагляду,

пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

2.2. Дэвіз Конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

  1. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
  2. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

3.1.Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:

— першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;

— другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;

— трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у  заключным рэспубліканскім этапе;

— чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.

  1. Журы Конкурсу

4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.

4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):

глыбіня пранікнення ў вобраз

і сэнс твора                                                                      ад 0 да 10

выбар тэкста твора                                                          ад 0 да 10

артыстызм выканання                                                     ад 0 да 10

максімальны бал                                                                  30

  1. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу

5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.

5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

  1. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу

6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.

6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з’яўляюцца: «Выдавецкі дом «Звязда», часопісы «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Зорька», «Рюкзачок» і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).

6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.

Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры  ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

  1. Фінансаванне Конкурсу

11.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу  за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

11.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Удакладненне да ПАЛАЖЭННЯ

аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў  “Жывая класіка”

  1. Заснавальнікамі раеннага конкурсу сярод навучэнцэў устаноў адукацыі ў Хоцімскім раене з’яўляюцца: установа СМІ “Рэдакцыя Хоцімскай раеннай газеты”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
  2. Да ўдзелу ў конкурсу запрашаюцца вучні: 1-4 класаў, 5-6 класаў, 7-8 класаў, 9-10 класаў. Ацэнка творчага выступлення будзе ажыццяўляцца асобна ў кожнай узроставай катэгорыі.
  3. Раенны конкурс адбудзецца 19 красавіка ў 15.00 на базе ЦТДзіМ.
  4. Заяўкі на ўдзел неабходна накіроўваць на тэлефон-факс 33-171 ці па электроннай пошце hotimsk.red@mail.ru у рэдакцыю па форме:
  • Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка. Назва ўстановы адукацыі. Узрост удзельніка. Клас, у якім навучаецца. Назва твора (урыўка з твора), з якім плануе выступаць удзельнік. З паметкай: да конкурсу “Жывая класіка”.
  1. Чытальнікі могуць выконваць тэксты (вершы ці прозу) толькі на беларускай мове.
  2. Удзельнікі ў кожнай узроставай катэгорыі ўзнагароджваюцца дыпломам першай, другой і трэцяй ступеней, адпаведна. Лаўрэаты конкурсу: адпаведным дыпломам і памятным падарункам.
  3. СПРАЎКІ па тэлефонам: 31-605, 8-029-109-27-06 (велком), Ганна Іванаўна МАРМУЗЕВІЧ

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ