Темы

Хоцімскія энергетыкі адзначаюць прафесійнае свята

Хоцімскія энергетыкі адзначаюць прафесійнае свята

Аляксандр Таран

Сёння без электраэнергіі немагчыма прадставіць наша з вамі жыццё. Упэўнена скажу, што няма такіх прыватных дамоў і кватэр, у якіх бы не выкарыстоўвалася электраацяпленне, бытавая электрычная тэхніка і інш. А яны, як і ўсякая тэхніка, патрабуюць абслугоўвання і час ад часу выходзяць са строю.

Аляксандр Таран – чалавек, які мае непасрэднае дачыненне да электраэнергіі, бо ў цяперашні час працуе галоўным энергетыкам у Хоцімскім УКП «Жылкамгас». Сённяшні матэрыял аб ім. Мы сустрэліся напярэдадні прафесійнага свята – Дня энергетыка, якраз пасля вытворчай планёркі.
Так як рабочага кабінета ў яго няма, накіраваліся на аб’ект – новую кацельню. Ідучы, разгаварыліся. Крыху расказаў аб сабе, аб складанасцях і прыемных момантах у сваёй працы.

Аляксандр ураджэнец Мсціслаўскага раёна. Мне стала цікава: як жа апынуўся ў нашым гарадку. Аказваецца, у далёкім 1990 годзе па сямейных абставінах пераехаў сюды на пастаяннае месца жыхарства. А калі гаварыць дакладней – ажаніўся на хацімчанцы.

Уладкаваўся электраманцёрам на раённы вузел электрычнай сувязі. Пазней стаў працаваць электрамеханікам. Закончыў у 2001 годзе завочна філіял Мінскага вышэйшага каледжа сувязі ў Віцебску.

Так здарылася, што змяніў месца работы, уладкаваўшыся ў 2018 годзе ў «Жылкамгас» электраманцёрам. У калектыве прынялі добра ўжо вопытнага работніка. Так ён пасвяціў сваё жыццё сферы ЖКГ.

Бачачы старанне, адказнасць да даручанай работы, арганізатарскія здольнасці Аляксандра Паўлавіча ў 2022 годзе назначылі галоўным энергетыкам арганізацыі. І цяпер ён адказвае за пытанні па электразабеспячэнню сацыяльных аб’ектаў, за бяспечнае праходжанне ацяпляльнага сезона ў частцы электразабеспячэння кацельных і цеплавых пунктаў і інш. А таксама за падрыхтоўку да Новага года: устаноўку і ўпрыгожванне ёлкі, падключэнне ілюмінацыі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Так было і ў гэтым годзе. Давольны жыхары: атрымалася прыгожа. Дзякуюць ад усёй душы. Згадзіцеся, што дзеля такіх момантаў і хочацца працаваць, каб людзі жылі ў добрых умовах. Пад началам у Аляксандра два электраманцёра. Прафесія іх складаная, але яны валодаюць усімі яе тонкасцямі. Тут трэба сказаць, што і герой гэтага матэрыялу таксама мае добрыя навыкі ў рабоце па гэтай спецыяльнасці, а таму часта разам з імі працуе.

Аварыі не заплануеш, а таму галоўны энергетык павінен быць падрыхтаваны кожны дзень. Работа яму падабаецца, выконвае ўсё «на выдатна». Нараканняў ад кіраўніцтва арганізацыі не бывае. Жыхары райцэнтра дзякуюць за добра аказаныя паслугі. А. П. Таран заўсёды памятае, што трэба быць вельмі адказным у рабоце, калі рамантуеш электраправодку ці што іншае, залежачае ад электраэнергіі, бо напружанне ў сетцы вялікае. Таму ніколі ён і электраманцёры не спяшаюцца, кожнае дзеянне абдумваюць, выконваюць тэхніку бяспекі. А яна – строгая. Не прытрымліваешся яе – рызыкуеш жыццём.

Работа ў ЖКГ – складаная, патрабуе пастаяннай самааддачы. Кожны рабочы дзень тут ненарміраваны. Іншы раз прыходзіцца працаваць і ў выхадныя, і ў святочныя дні. Выклікі бываюць нават і ноччу.

На дадзены момант і ён, і падначаленыя яму электраманцёры, удзельнічаюць у пуска-наладачных работах на будаўніцтве новай кацельні нашага гарадка.

Аляксандр Паўлавіч лічыць, што любая дзейнасць павінна перш за ўсё прыносіць задавальненне. Таму ніводнага разу не хацеў змяніць месца працы. Ён любіць тое, чым займаецца, інакш столькі часу і не прапрацаваў бы тут.

Напаследак пытаюся аб тым, што ж азначае для яго прафесія.

– Калі банальна – энергетыкі заўсёды будуць запатрабаваны, таму і работа ў іх стабільная. А калі аб высокім – дык справа прыносіць маральнае задавальненне, калі бачыш вынік сваёй працы. Вельмі прыемна, калі вячэрні Хоцімск загараецца навагоднімі агнямі, калі з вокнаў ільецца святло, а ў дамах і кватэрах цёпла і ўтульна, – прыемна ўсміхнуўшыся адказаў ён.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем