Темы

У яслях-садзе № 3 Хоцімска выхоўваюць юных патрыётаў

У яслях-садзе № 3 Хоцімска выхоўваюць юных патрыётаў

У сучасных умовах развіцця грамадства пытанне патрыятычнага выхавання з’яўляецца адной з найбольш актуальных пытанняў выхавання падрастаючага пакалення. Патрыятычнае выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі забяспечвае планамерную і паслядоўную перадачу вопыту беларускага народа, выхаванне павагі і гонару да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі–сад № 3 г. п. Хоцімска» арганізавана мэтанакіраваная, сістэмная работа па духоўна–маральнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню.
З мэтай далучэння да беларускіх народных традыцый з улікам узроставых асаблівасцей выхаванцаў у кожнай групе створаны цэнтры патрыятычнага выхавання. Пачынаючы з сярэдняй групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі штотыдзень праводзіцца Дзень беларускай мовы.
У працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентыраванай дзейнасці запланаваны тэматычныя тыдні: «Мой любімы горад», «Мая Радзіма – Беларусь», «Беларуская народная творчасць», «Тыдзень сям’і», «Тыдзень маральнасці». Таксама з выхаванцамі старэйшых груп праводзіцца цыкл заняткаў; «Сімвалы Беларусі», «Мой горад – Хоцімск», «Аб неабходнасці працы ўсіх людзей», «Мае знакамітыя землякі», «Прырода роднага краю».
Сумесна з музыкальнымі кіраўнікамі на працягу навучальнага года плануецца шэраг мерапрыемстваў: «Дзень Маці», «Новы год», «Дзень абаронцаў Айчыны», «Гэты Дзень Перамогі»; забавы: «Масленіца», «Купалле», «Гуканне вясны», «Калядкі».
Установа дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 3» цесна ўзаемадзейнічае з установамі сярэдняй адукацыі, дзіцячай раённай бібліятэкай, з гісторыка-краязнаўчым музеем.
Работнікі гісторыка-краязнаўчага музею для выхаванцаў правялі майстар-клас «Народная цацка як сродак далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры», музейныя заняткі: «З бабулінага куфра», «Цацка ў мінулым і сучасным».
Вялікая роля ў вырашэнні задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў належыць узаемадзеянню ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і. У рабоце з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў выкарыстоўваюцца розныя традыцыйныя і нетрадыцыйныя формы ўзаемадзеяння: кансультацыі, майстар-класы, сямейныя гасціныя.
На базе ўстановы праводзяцца мерапрыемствы, якія накіраваны на павышэнне прафесіяналізму педагогаў у галіне духоўна–маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў. Гэта метадычныя аб’яднанні, семiнары-практыкумы, круглыя сталы.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах па дадзенай тэме.
Станаўленне будучых грамадзян, патрыётаў нашай краіны – гэта адна з галоўных задач, якая займае і будзе займаць вядучае месца ў сістэме работы нашай установы.
Вольга Сцепаненка,
выхавальнiк яслi-сада № 3

Последние новости

Общество

За семь месяцев в Хотимском районе произошло 12 пожаров

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

ФОТОФАКТ: в Хотимске прошло торжественное мероприятие, посвященное 60-летию со дня образования отдела внутренних дел Хотимского райисполкома

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Александр Диваков и Евгений Николаенко поздравляют сотрудников и ветеранов отдела внутренних дел с 60-летием со дня образования районного отдела

31 июля 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Костюковичи готовятся ко Дню белорусской письменности

31 июля 2026
Читать новость
Актуально

Что изменится в Беларуси с 1 августа 2026 года

31 июля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Тест для пресс-подборщика и награды для «Савушкина продукта». Лукашенко посещает Березовский район

31 июля 2026
Читать новость