Темы

А што для хацімчан Першамай?

А што для хацімчан Першамай?

Людзі старэйшага пакалення з настальгіяй успамінаюць свята 1 Мая: парады па тэлебачанню, дэманстрацыю ў Хоцімску прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і школьнікаў з транспарантамі, дзяржаўнымі сцягамі, кветкамі і шарамі ў руках.

Напярэдадні свята карэспандэнт райгазеты спытала нашых чытачоў:
што для вас Першамай?

Марыя БАРЫСЕНКА, былы выхавацель дзіцячага сада:

– Для мяне Першамай – гэта свята, якое цягнецца з дзіцячых успамінаў, калі ўся сям’я, родзічы збіраліся на дэманстрацыю, аб’яднаныя адной ідэяй. Мабыць не ўсе разумелі яго гістарычны сэнс, але была ва ўсім гэтым дзеянні некая моц, пазітыўная сіла. Для мяне як чалавека, захапіўшага савецкі час, гэта масток часу, дазваляючы не забываць тое добрае, чым была напоўнена тая эпоха.

Наталля МАЦАРАВА, былы работнік цэнтральнай бібліятэкі.

– Так як я выхавана яшчэ ў Савецкім Саюзе, працягваю думаць, што гэта Міжнародны дзень салідарнасці працоўных, як свята ў той час называлася. Мой бацька Барыс Пятровіч Лявонц’еў і сусед Леанід Андрэевіч Магілеўцаў пасля распаду СССР кожнае 1 Мая працягвалі вывешваць на дамы чырвоныя сцягі, яны віселі потым да свята Дзень Перамогі, якое адзначаецца штогод 9 мая. Прыемна ўспамінаць той час. Колькі памятаю, заўсёды мы, дзеці, хадзілі на дэманстрацыі. Для сучаснай моладзі камуністычны лозунг «Мір. Праца. Май» павінен заставацца актуальным і цяпер. А галоўнае, што людзі ў гэты дзень заўсёды з добрым настроем. Для іх ён усё ж такі свята, а не проста выхадны.

Тамара ШАЛЯПЕНКА, былы работнік райкома партыі.

– Сёння Першамай у многіх беларусаў звязаны больш з працай і вясновым настроем. А вось раней 1 Мая было немагчымым без патрыятычных парадаў, мітынгаў, чырвоных сцягоў і дэманстрацый, святочных сходаў. Мне здаецца, сёння важна не забываць аб нашых гістарычных нацыянальных традыцыях і захоўваць іх на доўгія годы.

Наталля КАЦЯШОВА

Последние новости

Актуально

В Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

1 мая 2026
Читать новость
Актуально

Хотимчане празднуют 1 Мая (фото)

1 мая 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
В районе

А што для хацімчан Першамай?

1 мая 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Почетное звание «Человек года Могилевщины» присвоили 15 жителям региона

1 мая 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Наталья Кочанова, председатель Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, поздравляет с 1 Мая

1 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем