Темы

Кветкавая прыгажосць – справа клопатная

Кветкавая прыгажосць – справа клопатная

Восень амаль уступіла ў свае правы, але кветнікі жыхароў нашага гарадка яшчэ радуюць яркімі фарбамі. Прайшоўшы па вуліцах прыватнага сектара, можна ўбачыць, як хацімчане акультурваюць сваю жыццёвую прастору. Каля дамоў і палісаднікаў стаіць прыемны пах зеляніны і кветак з вясны і да позняй восені. Няма ніводнай падобнай клумбы, і ўсе яны аднолькава радуюць вока.

Сённяшні матэрыял зноў пра дары лета – кветкі. Хутчэй аб кветкаводзе –аматары, якая гэту прыгажосць вырошчвае і лялее быццам малое дзіця. Гэта Святлана Васілеўская, якая пражывае на завулку Паркавым у доме №6 разам з мужам Мікалаем.

Цяжка прайсці міма, не спыніўшыся каля іх дома. У палісадніку і на прысядзібным участку ўсё літаральна патанае ў роскашы прыроднай разнастайнасці. Кветкі тут усюды і розныя. Нават на сценах дома падвешаны ў прыгожых вазончыках, пастаўлены і на вокнах.

Сумленна скажу, падзівілася працалюбству гаспадыні, яе любові да кветак. Нягледзячы на штодзённыя дамашнія турботы, работу настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 1, яна з невычарпальнай энергіяй займаецца любімай справай.

– У гэтым доме мы ўжо больш 20 гадоў пражываем, – расказвае Святлана. – Спачатку даводзілі да ладу. Памянялі дах, устанавілі пластыкавыя вокны. Навялі парадак на двары, агарадзілі металапрофілем і палісаднік. Правялі ў дом газавае ацяпленне. Колькі часу займаюся кветкамі? У мяне заўсёды была любоў да іх. Але з малымі дзецьмі некалі было кветкамі займацца. Самі ведаеце, што спачатку садаўскі ўзрост, потым вучоба ў школе і г.д. Усю сябе прысвячала іх выхаванню. А калі яны пакінулі бацькоўскі дом, нам з мужам трэба было чымсьці сябе заняць. І мы пераключыліся на вырошчванне і развядзенне кветак.

Спачатку Святлана стала разводзіць ружы, а потым захацелася дабавіць і другія кветкі.Так з’явіліся на клумбах і ў вазонах петуніі. Спачатку садзіла насенне і вырошчвала расаду. Даглядала іх , як «малых дзетак».

Апошнія 2-3 гады яна захапілася яшчэ і вырошчваннем гартэнзій. Цяпер у яе 25 гатункаў мяцельчатых гартэнзій. Ёсць і буйналісцёвыя. Зімой яна росціць іх у вазонах, а вясной высаджвае ў грунт на ўчастку.

А яшчэ ў Васілеўскіх ёсць туі, барбарыс, ядловец. Усё гэта таксама ўпрыгожвае прысядзібны ўчастак.
Свабоднага метра зямлі на ўчастку цяжка знайсці: занята кветкамі. Яны нагадваюць казачнае царства. Гаспадыня вясной не думае, куды пасадзіць бульбу, гародніну, дзе будзе расці цыбуля, часнок, буракі, затое дакладна ведае, дзе будуць расці кветкі.

Аб сваіх кветках Святлана гаварыць можа часамі. А колькі іх расце ў яе – жанчына не ведае дакладна. Ды і ніколі не задавалася ідэяй пералічыць. Кветкавыя ансамблі дапаўняюць дэкаратыўныя кусты. Удала ўпісваюцца ў ландшафныя рашэнні фігуркі птушак, жывёлін.

Гэта колькі ўходу трэба: і прапалоць, і паліць, і падвязаць, калі трэба. А яшчэ сачыць за тым, каб знешні выгляд быў прыгожым, радаваў не толькі гаспадароў дома, але прахожых.

– Ведаеце, адны кветачкі не патрабавальныя ва ўходзе, другія, наадварот, капрызныя, як дзеці. Адны любяць свет, другія ваду, трэція баяцца халадоў. Я часта вяду размову са сваімі кветкамі. І мне здаецца, што яны мяне чуюць і разумеюць, – працягвае мая субяседніца. Кветкаводствам «хварэю», таму што гэта прыгожа, гэта ўзнімае настрой.

– Калі ж вы, Святлана Васільеўна, усё паспяваеце рабіць? – пытаю ў яе.

– Я не адна даглядаю за кветкамі, – прыемна ўсміхнуўшыся адказвае. – У многім працаваць на прысядзібным участку і ў кветніках дапамагае муж. Яго клапатлівымі рукамі зроблены сцяжынкі, розныя прылады для вітковых кветак. Устанавіў ён і садовыя фанарыкі ўздоўж сцяжынак. Прычым розныя. Прыгожа яны свецяцца ў вячэрні час. Ды ці мала работы на зямлі? Мы ўкладваем усю душу, і кветкі адказваюць нам узаемнасцю, з удзячнасцю расплюшчваючы свае вочы-бутоны. Кветкавая прыгажосць – справа, канешне клопатная, але прыносіць нам выключнае задавальненне. У нас з Мікалаем шмат агульных інтарэсаў. Вось, напрыклад, мы вельмі любім бываць у лесе. Вельмі ахвотна збіраем дары лесу – грыбы і ягады. Часта проста адпачываем на прыродзе. Мы ўпэўнены, што трэба ствараць утульнасць і прыгажосць каля сямейнага гняздзечка, тады і жыццё стане камфортней.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем