Прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Бярозкаўскай сярэдняй школе

“Роднаму слову – прызнанне ў каханні.” Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Бярозкаўскай сярэдняй школе з 9 па 14 лютага.
Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Школьнікі прынялі ўдзел у розных віктарынах, спаборніцтвах, інтэлектуальных гульнях — конкурсах: “БелаВеды”, ”Слова роднае – вечнасці след”, “ Скарбы народнай мудрасці, “ Падарожжа па роднай Беларусі. Вучні з захапленнем разгадвалі загадкі, шарады і метаграмы, адпраўляліся ў віртуальнае падарожжа, праглядалі відэаролікі, у якіх пераносіліся ў розныя куткі Беларусі, спаборнічалі ў правільным напісанні слоў, паказвалі сваё маўленчае майстэрства. Падчас конкурсу школьнікі яшчэ раз змаглі дакрануцца да багацця роднага слова, залацінак беларускай мовы, тым самым папоўніць свой слоўнікавы запас.
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры нікога не пакінуў абыякавым. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры беларускага народа.
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Бярозкаўскай СШ

