Темы

Архімандрыт Кірыл: «Я самы багаты, бо ў мяне ёсць храм. Пабудаваць яго не так складана, як храм у душы сваёй»

Архімандрыт Кірыл: «Я самы багаты, бо ў мяне ёсць храм. Пабудаваць яго не так складана, як храм у душы сваёй»

У канцы сакавіка бягучага года прадстаўнікі мітраполіі наведалі сабор Святой Троіцы і ўручылі архімандрыту Кірылу, ікону цудатворнай Жыровіцкай Божай Маці і памятную кнігу. У Ганаровага настаяцеля сабора больш за паўстагоддзя пастырскага служэння нямала заслуг, сярод якіх самая галоўная – аднаўленне і будаўніцтва хоцімскай «жамчужыны», вядомай далёка за межамі нашай краіны. На гэты конт сам архімандрыт часта адзначае: «Я самы багаты, бо ў мяне ёсць храм. Пабудаваць яго не так складана, як храм у душы сваёй». У гэтых словах схаваны і сэнс ягожыцця, бо дзень за днём, год за годам ён імкнуўся з дапамогай веры і малітвы гэты храм пабудаваць у душы кожнага, хто да яго звяртаўся і каму была неабходна дапамога.

Архімандрыт Кірыл і сабор Святой Троіцы звязаны непарыўна. На тэрыторыі храма кожны куточак яму знаёмы і дарагі, бо ў кожны сантыметр на працягу многіх гадоў ён укладваў сваю душу і любоў. Гледзячы на храм, нават не верыцца, што крыху больш за два дзесяткі гадоў таму гэта велічнае галоўнае ўпрыгожанне Хоцімска з залатымі купаламі мела безнадзейны выгляд. У 1958 годзе, калі малады іерэй Аляксей Бадзіч пасля Мінскай духоўнай семінарыі атрымаў размеркаванне на прыход у Хоцімск, сабор быў на замку. Пасля закрыцця, у 1938 годзе, яго спачатку аддалі пад склад для захоўванн язбожжа, а ў 60-я гады тут размясціўся раённы Дом культуры. Так што маладому бацюшку прыйшлос япачынаць службу ў Свята-Пакроўскай капліцы, размешчанай на могілках. Доўгія гады яна была адзінай у раёне царквой.

Вольга ЗАЙЦАВА

Падрабязней чытайце у свежым нумары «ШК»

Последние новости

Экономика

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

10 сентября 2026
Читать новость
официально

«Есть сомнения». Лукашенко об инициативе изменить требования для медработников в частных клиниках

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Хотимская центральная библиотека отметила 90-летний юбилей

10 сентября 2026
Читать новость
официально

«Защитить детей от проходимцев». Лукашенко требует поставить точку в вопросе лицензирования образования

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«День народного единства как фактор национальной гордости»: в Хотимском районе проходит единый день информирования

10 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Готовимся к отопительному сезону

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем